Прыназоўнік (тэст,
7 клас) І варыянт
1.Да якіх часцін мовы
адносяцца прыназоўнікі? 1) да самастойных; 2) да
службовых.
2.З якой мэтай ужываюцца
прыназоўнікі ў мове? 1) для выражэння дадатковых
адценняў значэння асобных слоў; 2) для сувязі аднародных членаў сказа; 3) для
сувязі слоў у словазлучэнні і выражэння адносін паміж імі; 4) для сувязі частак
складанага сказа.
3.Якія сэнсавыя адносіны
выражае прыназоўнік ад у сказе: Хлопчык так ускрыкнуў ад
радасці, што ажно маці спалохалася? 1) прасторавыя; 2)
часавыя; 3) аб’ектныя; 4) прычынныя; 5) мэтавыя; 6) азначальныя; 7) спосабу
дзеяння.
4.Адзначце словазлучэнні, у
якіх прыназоўнікі выражаюць прасторавыя сэнсавыя адносіны: 1) сусед па парце; 2) глядзець на дарогу; 3) гаварыць на беларускай
мове; 4) хадзіць на Нёман; 5) гуляць на лузе; 6) думаць пра хлеб; 7) сядзець
над класным журналам.
5.Адзначце, у якіх
словазлучэннях прыназоўнікі выражаюць сэнсавыя адносіны спосабу дзеяння: 1) глядзець у вочы; 2) цягнуць у дзве рукі; 3) піць з вядра; 4) чытаць
з захапленнем; 5) вылавіць з рэчкі; 6) блузка з шоўку.
6.Вызначце, у якіх
словазлучэннях прыназоўнік для выражае
аб’ектныя сэнсавыя адносіны: 1) ніткі для вышывання;
2) збірацца для адводу вачэй; 3) невядомы для людзей; 4) рупіцца для сваіх
дзяцей; 5) нязручны для вымаўлення.
7.Вытворныя прыназоўнікі
часцей за ўсё ўжываюцца ў стылях мовы: 1) гутарковым;
2) навуковым; 3) мастацкім; 4) афіцыйна-дзелавым; 5) публіцыстычным.
8.Адзначце вытворныя
прыназоўнікі: 1) акрамя; 2) адпаведна; 3) побач; 4)
з-пад; 5) паўз; 6) уздоўж.
9.Падкрэсліце ў сказах
вытворныя прыназоўнікі: 1) Увогуле ўсё адбывалася так,
як і было прадугледжана, апроч драбязы нейкай; 2) Як было ўжо не адзін раз, на
хутары заначавалі. Перад тым заехалі ў Сяльцо, нахапалі па хатах з дзясятак
курэй – назаўтра меліся везці ў мястэчка. 3) А на дарозе гэтай, калі памятаеш,
недалёка ад таго месца, дзе яна выходзіць на шашу, у раўку невялікі такі
масток. 4) А дазорныя ўпарта чакалі машыну, а машыны ўсё не было. Замест яе на
дарозе ранічкай з’явілася фурманка. 5) Праз якую гадзіну ўжо ўсе ведалі, што
здарылася на дарозе ў раўку.
10.Паводле структуры
прыназоўнікі бываюць: 1) невытворныя і вытворныя; 2)
адназоўнікавыя, аддзеяслоўныя і адпрыслоўныя; 3) простыя, складаныя і
састаўныя.
11.Падкрэсліце ў кожным радзе
“лішні” прыназоўнік: 1) без, для, нада, паміж; 2)
апрача, замест; край, паўз; 3) з-пад, з-за, цераз, паміма; 4) вакол, воддаль,
каля, скрозь.
12.Адзначце словазлучэнні, у
якіх трэба ўставіць прыназоўнік ва: 1) спытацца __ ўрача; 2) працаваць __ інстытуце; 3) даведацца __ знаёмых;
4) пабываць __ ўсіх; 5) жыць __Ушачах.
13.Падкрэсліце ў сказах
вытворныя прыназоўнікі разам з назоўнікамі ці займеннікамі як члены сказа: 1) Заўсёды стрэлачнікі закрывалі вочы, калі праносіліся каля іх віхрам
шалёныя вагоны не менш шалёнага цягніка; 2) Сцэпшчык Іван быў калісь качагарам
на паравозе і ў сталыя гады ездзіў разам з Андрэем; 3) Андрэй чакае, пакуль
вылезе з-пад вагонаў Іван, і толькі тады дае ход сваёй “кукушцы”; 4) А вартавы
гэты самы, узяўшыся за поручні і нахіліўшыся з паравоза, глядзіць усцяж
вагонаў; 5) У час грамадзянскай вайны Лятун выратаваў ад смерці і рабунку сотні
пасажыраў свайго поезда.
14.Падкрэсліце ў сказах
састаўныя прыназоўнікі: 1) У часы Кіеўскай Русі разам
з народным мастацтвам развіваецца і прафесійнае гарадское рамяство; 2) Аднак і
ў гэтай культуры, народжанай у выніку складаных міжнародных узаемасувязяў,
адчуваецца традыцыйная аснова; 3) У 1596 г.кароль Жыгімонт ІІІ Ваза выдаў указ,
паводле якога рамеснікі вызваляліся ад замкавай павіннасці; 4) У адносінах да
беларускага народнага мастацтва трэба да таго ж улічваць два важныя фактары; 5)
Народнае мастацтва Беларусі развівалася пераважна ў выглядзе хатняй
вытворчасці, на ўласныя патрэбы; 6) Нягледзячы на значны навукова-тэхнічны
ўзровень сучаснага грамадства, народнае мастацтва не знікла.
15.Якой часцінай мовы
з’яўляецца выдзеленае слова? Выберыце правільны адказ, раскрыўшы дужкі: 1) Нага мая слізгае некуды (ў) бок, і я з разгону плюхаюся
носам у пясок: а) прыслоўе; б) назоўнік з прыназоўнікам; 3) прыназоўнік. 2)
Слухаючы ў начной цішы гэты дыялог, мы са стрыманай паспешнасцю стараліся
адысці як мага далей (у) бок парку: а) прыслоўе; б)
назоўнік з прыназоўнікам; в) прыназоўнік. 3) (З) боку вёскі, дзе слаба
ружавее нешырокая палоска неба, даносіцца натужлівае рыхканне паравіка
цэнтрацэнтралі і вясёлая музыка: а) прыслоўе; б) назоўнік з прыназоўнікам; 3)
прыназоўнік.
16.Наступныя прыназоўнікі
пішуцца разам (1), асобна(2), праз злучок (3): (ад)
імя ( ); (з) боку ( ); (у) час ( ); (з) лева ( ); (па) над ( ); (па) міма ( ); (з)
пада ( ); (за) між ( ); (на) конт ( ); (на) сустрач ( ).
Прыназоўнік (тэст,
7 клас) ІІ варыянт
1.Чым адрозніваюцца службовыя
часціны мовы ад самастойных? 1) не бываюць асобна
членамі сказа; 2) маюць пастаянныя і зменныя граматычныя прыметы; 3) не
называюць ні прадметаў, ні прымет, ні колькасці; 4) могуць выконваць ролю любога
члена сказа; 5) ужываюцца ў сказе толькі разам з самастойнымі часцінамі мовы.
2.З якой мэтай ужываюцца
прыназоўнікі ў мове? 1) для выражэння дадатковых
адценняў значэння асобных слоў; 2) для сувязі аднародных членаў сказа; 3) для
сувязі слоў у словазлучэнні і выражэння адносін паміж імі; 4) для сувязі частак
складанага сказа.
3.Якія сэнсавыя адносіны
выражае прыназоўнік у ў сказе: Ездзіў Сяргейка ў ягады і ў
грыбы? 1) прасторавыя; 2) часавыя; 3) аб’ектныя; 4)
прычынныя; 5) мэтавыя; 6) азначальныя; 7) спосабу дзеяння.
4.Адзначце словазлучэнні, у
якіх прыназоўнікі выражаюць часавыя сэнсавыя адносіны: 1) стракацяць у бруснічніку; 2) спяваюць пад раніцу; 3) гойдацца на
бярозках; 4) паліць у печы; 5) перапісваць пасля праверкі; 6) намоклы ад дажджу;
7) сляпы ад нараджэння.
5.Адзначце, у якіх
словазлучэннях прыназоўнікі выражаюць азначальныя адносіны: 1) спяваць без акампанементу; 2) дом без дзвярэй; 3) вышынёй на тры
метры; 4) дзяліць на часткі; 5) ключы ад машыны; 6) блузка з шоўку.
6.Вызначце, у якіх
словазлучэннях прыназоўнік ад выражае
сэнсавыя адносіны спосабу дзеяння: 1) заплакаць ад
крыўды; 2) ад’ехаць ад берага; 3) віншаваць ад усяго сэрца; 4) залацісты ад
сонца; 5) блізка ад вострава; 6) пісаць ад рукі.
7.Паводле паходжання
прыназоўнікі падзяляюцца на: 1) простыя, складаныя і
састаўныя; 2) невытворныя і вытворныя; 3) адназоўнікавыя, аддзеяслоўныя і
адпрыслоўныя.
8.Адзначце невытворныя
прыназоўнікі: 1) вакол; 2) дзеля; 3) замест; 4) па-над;
5) праз; 6) цераз.
9.Падкрэсліце ў сказах
вытворныя прыназоўнікі: 1) Воддаль ад дарогі пад лесам
пасвіўся статак; 2) На самай справе, чаго варта жыццё толькі дзеля
задавальнення свайго! 3) Ну, наконт касцёла я не дужа спалохаўся. 4)
Успомнілася, як мы пазнаёміліся з ім у часе перапынку на нейкай канферэнцыі. 5)
“Жыў бы, каб не вайна”, – уставіў хуткі жаночы голас, мабыць, настаўніцы з
выгляду, што сядзела поруч з ім.
10.Адзначце правільнае
сцверджанне: 1) усе невытворныя прыназоўнікі простыя,
а вытворныя – складаныя і састаўныя; 2) простыя прыназоўнікі з’яўляюцца адным
словам, а састаўныя складаюцца з двух ці трох слоў.
11.Падкрэсліце ў кожным радзе
“лішні” прыназоўнік: 1) ад, да, прад, па-за; 2)
акрамя, шляхам, наконт, сярод; 3) паводле, сярод, дзякуючы, наўздагон; 4) ад,
над, прад, побач з.
12.Адзначце словазлучэнні, у
якіх трэба ўставіць прыназоўнік са: 1) выехаць _ двара; 2) вылепіць _ снегу; 3) падзяліся _ мною; 4)
кампазіцыя _ жалудоў; 5) павітацца _ знаёмым; 6) усмешка _ здымка.
13.Падкрэсліце ў сказах
вытворныя прыназоўнікі разам з назоўнікамі ці займеннікамі як члены сказа: 1) Нашы продкі веды пра свет “прымяралі” да сябе, да свайго вопыту; 2)
У адпаведнасці з гэтым вобраз сялянскай хаты атаясамлівваўся з вобразам
сусвету; 3) Звычайныя рэчы, якія суправаджалі чалавека на працягу ўсяго жыцця,
успрымаліся як важнейшыя часткі сусветнай прасторы; 4) Побач з хрысціянскім
Богам да нашых дзён у хаце працягвае ўладарыць дамавік; 5) На Палессі лічылі,
што душа нябожчыка хаваецца ў веніку, таму яго клалі каля парога.
14.Падкрэсліце ў сказах
састаўныя прыназоўнікі: 1) Народнае мастацтва здольна
функцыянаваць у жыцці грамадства па-за сінхроннай залежнасцю ад узроўню яго
магутнасці; 2) Нягледзячы на розніцу ў ступені дэкаратыўнага афармлення,
палескі арнамент мае адзіную гарманічную лінію; 3) У беларускай вёсцы людзі
жывуць галоўным чынам сярод прыроды, у натуральным акружэнні; 4) Гэта асабліва
важна падкрэсліць у сувязі з тым, што ў сучасным народным мастацтве надзвычай
вырасла роля творчай асобы; 5) У адрозненне ад народнага майстра самадзейны
мастак не звязаны ніякімі правіламі і традыцыямі; 6) У якасці крытэрыяў
творчасці тут выступае не адпаведнасць канону, а штосьці некананічнае.
15.Якой часцінай мовы
з’яўляецца выдзеленае слова? Выберыце правільны адказ, раскрыўшы дужкі: 1) Ткачук выйшаў на асфальт і заклапочана паглядзеў (ў)
далячынь дарогі: а) прыслоўе; б) назоўнік з прыназоўнікам; 3)
прыназоўнік. 2) Стары глядзеў не міргаючы (ў) далячынь, потым кашлянуў і
засмяяўся: а) прыслоўе; б) назоўнік з прыназоўнікам; 3) прыназоўнік. 3) Дзе
дваццаць год таму назад ляжаў дзірван акамянелы, – расцвіў прыгожы, буйны сад,
праплыў (у) даль, як ветразь белы: а) прыслоўе; б) назоўнік з
прыназоўнікам; 3) прыназоўнік.
16.Наступныя прыназоўнікі
пішуцца разам (1), асобна(2), праз злучок (3): (на) адрас
( ); (на) чале ( ); (па) між ( ); (па) ўз ( ); (у) бок ( ); (у) меру ( ); (з)
пада ( ); (з) над ( ); (на) працягу ( ); (на) зло ( ).
Можно ответы
ОтветитьУдалитьгде найти ответы?
ОтветитьУдалитьОтветы где???
ОтветитьУдалитьМожна адказы?
ОтветитьУдалитьПрышліце адказы, буду вельмі удзячны Вам... kotomandenis7@gmail.com
ОтветитьУдалитьМожна адказы?
ОтветитьУдалитьМожна адказы. СРОЧНО до 18:00. Прошу
ОтветитьУдалитьАдказы патрэбнв
ОтветитьУдалитьОтветы где то доступны?
ОтветитьУдалить