среда, 14 марта 2018 г.

Тэматычны кантроль па тэме "Назоўнік" для 6 класа


Тэматычны  кантроль па тэме “Назоўнік” 6 клас
Варыянт 1
1.          Вызначце сярод прыведзеных слоў назоўнікі і запішыце іх.
Зялёны, чырванець, смешны, грыбнік, весялосць, смех, грыбніца, вымаўленне, чырвоны, смяшынка, чырвань
2.Выпішыце адушаўлёныя назоўнікі.
Цяля, прадавец, збажына, лялька, валет, медуніца, русалка, садоўнік, салавейка, таварыства,народ
3.  Выпішыце асабовыя назоўнікі.
Настаўнік, амерыканец, вавёрка, певень, герой, дзядзька, камбайнер, лісіца, футбаліст, дзяўчынка.
4.  Выпішыце канкрэтныя назоўнікі.
Аловак, практыкаванне, аўтамабіль, малацьба, вёска, сані, боль, сонца, гліна, лён.
5.Выпішыце назоўнікі, якія ўжываюцца толькі ў адзіночным ліку
Вулей, сяброўства, заданне, насенне, старасць, хлеб, поўдзень, чарніцы, кава.
6.Выпішыце рэчыўныя назоўнікі
Бег, дабрыня, дзяцел, дрожджы, кніга, мёд, авёс, жаль, журавіны, валідол, асфальт, дождж, няволя, спрыт, сад, туга, мяса, цеплыня.
7.  Вызначце і запішыце ў адзін слупок назоўнікі мужчынскага роду, у другі — жаночага роду, у трэці — ніякага роду.
Жырафа, боль, мора, дарога, кропля, ноч, цень, палын, гусь, рыбалоў,неба
8.   Ад наступных назоўнікаў утварыце і запішыце
формы меснага склону адзіночнага ліку.
Зямля, бярэзнік, кацяня, дачка, зубр, мяжа, год, хата, цырк, чытач.
9.  Ад наступных назоўнікаў утварыце і запішыце фор-
мы роднага склону адзіночнага ліку
.
Жаль, алень, беразняк, век, каршун, галалёд, крык, край, Мінск, тралейбус.
10.        Спішыце, устаўляючы патрэбную літару. Абазначце
суфіксы
.
Агуроч..к, бул..чка, дзядз..чка, гор..чка, дубоч..к, дудар..к, лял..чка, лісточ..к, Настул..чка, птуш..чка.
11.        Спішыце, устаўляючы, дзе патрэбна, мяккі знак.
Алес.ка, вішан..ка, галін..ка, дзядулен..ка, дыван..чык, камен..чык, карэн..чык, крынічан..ка, ночан..ка.
12.        Апускаючы дужкі, запішыце словы разам ці праз злучок.
. Авія(носец), Буда(Кашалёва), даля(гляд), жар(птушка), коне(завод), лётчык(касманаўт), мікра(клімат), нова( будоўля), хлеба(пякарня).
13.         Спішыце сказы, у якіх не (ня) патрэбна пісаць разам.
1.І туман, і (не, ня) пагоды восень позняя нясе. 2. У (не, ня) праўды ногі кароткія. 3. Шчасце — (не, ня) перапёлка: рэшатам не накрыеш. 4. Алёнка Алесі (не, ня) равесніца.

Тэматычны  кантроль па тэме “Назоўнік” 6 клас
Варыянт 2
1.Вызначце сярод прыведзеных слоў назоўнікі і запішыце іх.
Барацьба, блакіт, гром, чарнець, маланка, гутарка, хадзіць, марожанае, зелень, гутарковы.
2.Выпішыце адушаўлёныя назоўнікі.
Сінь, самалёт, дзядзька, жарабя, лебедзь, дамавік, сарока, шафёр, хадзьба, сваячка.
3.  Выпішыце асабовыя назоўнікі.
Грамадзянін, грыбніца, дзіця, курыца, пчала, кустарэз, маторка, маляр, патрыётка, спявачка.
4.  Выпішыце канкрэтныя назоўнікі.
Воспа, холад, журавель, дрэва, сок, натоўп, бура, вечар, сцежка,хлеб.
5.Выпішыце назоўнікі, якія ўжываюцца толькі ў множным ліку
Баранавічы, дзверы, бель, вароты, сані, жніво, вугаль, радня, джунглі.
6.  Выпішыце абстрактныя назоўнікі
Смех, дабрыня, слон, духі, сшытак, квас, жыта, жаль, чарніцы, аспірын, асфальт, завея, няволя, спрыт, сад, сум, хлеб, цеплыня.
7.  Вызначце і запішыце ў адзін слупок назоўнікі муж-
чынскага роду, у другі — жаночага роду, у трэці — ніякага роду.
Пажар, дуброва, куст, жыццё, збожжа, любоў, вернасць, сабака, фея, цень,гусяня.
8.   Ад наступных назоўнікаў утварыце і запішыце
формы меснага склону адзіночнага ліку.
Вожык, ваўчаня, сажа, каваль, мост, салата, парк, дождж, сцяна, шчака.
9.     Ад наступных назоўнікаў утварыце і запішыце формы роднага склону адзіночнага ліку.
Адчай, блакіт, змрок, камбайн, касманаўт, луг, Мінск, певень, хлеб, рубель.
10.Спішыце, устаўляючы патрэбную літару. Абазначце суфіксы.
Ганн..чка, гарош..к, гняздз..чка, дожджыч..к, дубч..к, здароў..чка, к..ласоч..к, рэч..чка, рэ..чка, сшытач..к.
11.        Спішыце, устаўляючы, дзе патрэбна, мяккі знак.
Аген..чык, Жэн..ка, зязюлен..ка, карзін..ка, касцюм..чык, Мішан..ка, нян..ка, песен.жа, струмен..чык.
12.Апускаючы дужкі, запішыце словы разам ці праз злучок.
Вада(качка), Дунін( Марцінкевіч ), зерня(склад), края(від), мата(цыкл), папараць(кветка), прэм'ер(міністпр), фота(камера), хата( чытальня).
13.         Спішыце сказы, у якіх не (ня) патрэбна пісаць разам.
1. Вучэнне — свет, а (не, ня) вучэнне — цьма. 2. Мікола (не, ня) славы прагнуў, а павагі (Прыказка). 3. Над морам шум і (не, ня) спакой. 4. Чым быць у (не, ня) волі, лепш загінуць у правым баі  (Прыказка)



Комментариев нет:

Отправить комментарий

ТЭМАТЫЧНЫ КАНТРОЛЬ 8 КЛАС “ЖАНРЫ ЛІРЫКІ"

ТЭМАТЫЧНЫ КАНТРОЛЬ 8 КЛАС “ЖАНРЫ ЛІРЫКІ” 1.         Злучыце аўтара і твор. “Спадчына”                                             ...