пятница, 16 марта 2018 г.

Тэматычны кантроль па тэме "Дзеяслоў" 7 клас


Дзеяслоў (праверачная работа, 7 клас) І варыянт
1.Адзначце дзеясловы, якія стаяць у пачатковай форме: 1) ступаю; 2) ісці; 3) ківалі; 4) секчы; 5) спаць.
2.Адзначце дзеясловы закончанага трывання: 1) майстраваць; 2) аслабець; 3) падзякаваць; 4) малачу; 5) праспаць.
3.Адзначце дзеясловы, якія стаяць у абвесным ладзе: 1) зашпільваю; 2) гаварыць бы; 3) ідзі; 4) перааралі; 5) буду выдзяляць.
4.Адзначце зваротныя дзеясловы: 1) буксуе; 2) апрануцца; 3) гатуецца; 4) падрыхтавацца; 5) перакінуць.
5.Адзначце дзеясловы І спражэння: 1) вядзе; 2) біць; 3) завыць; 4) вазіць; 5) глядзяць.
6.Да ІІ спражэння належаць дзеясловы: 1) гнаць; 2) пячы; 3) бяліць; 4) кружыць; 5) наладзіць.
7.Адзначце дзеясловы, якія не маюць формы часу: 1) бегчы; 2) вучыцца; 3) пачытай; 4) несці; 5) просяць.
8.Адзначце дзеясловы, у якіх у формах 1-й асобы множнага ліку абвеснага ладу ў канчатку неабходна пісаць літару ё: 1) пя_м; 2) вядз_м; 3) адоле_м; 4) ку_м; 5) ль_м.
9.У форме 2-й асобы множнага ліку правільна запісаны дзеясловы: 1) гаворыце; 2) несяце; 3) пішаце; 4) кладзеце; 5) кажаце.
10.У форме 2-й асобы адзіночнага ліку правільна запісаны дзеясловы: 1) купіш; 2) бярэш; 3) пераплываеш; 4) друкуіш; 5) сцеліш.
11.Правільна напісаны дзеясловы: 1) выпісываць; 2) нанізваць; 3) супакойваць; 4) падкормліваць; 5) узначальваць.
12.Суфіксальным спосабам утвораны дзеясловы: 1) працаваць; 2) накарміць; 3) важнічаць; 4) абілеціць; 5) выкарыстоўваць.
13.Падкрэсленыя дзеясловы з’яўляюцца безасабовымі ў сказах; 1) У той год з вясны вельмі дажджыла; 2) Пахне свежым сенам на Пцічы; 3) Даўно мяне не бачыла адрына, дзе я калісьці дзічкі ў кут хаваў; 4) Не сядзіцца ў хаце хлопчыку малому; 5) За які тыдзень снег сагнала нават у лесе.
14.Устанавіце адпаведнасць паміж дзеясловамі і іх формамі: 1) сядзець__; 2) еду__; 3) маўчым__; 4) чытаеш__; 5) рвяце__: а) 1-я асоба, адзіночны лік; б) 1-я асоба, множны лік; в) 2-я асоба, адзіночны лік; г) 2-я асоба, множны лік; д) 3-я асоба, множны лік.
15.Адзначце характарыстыкі, якія адпавядаюць дзеяслову ў сказе: Ганна раптам засмяялася: 1) незакончанае трыванне; 2) абвесны лад; 3) зваротны; 4) І спражэнне; 5) ужыты ў форме 2-й асобы адзіночнага ліку.
16.Адзначце сказы, у якіх правільна ўжыта часціца не: 1) Можа, я праз хвіліну памру за Радзіму, але, гэтак памёршы, не жыць не магу; 2) Як не любіць старонку тую, дзе нарадзіўся і ўзмужнеў; 3) Марыя памятала, што ў той год не раз Віця прыходзіў да іх вечарамі; 4) Цяжкасці спалохаць нас не могуць, аб лёгкім не падумаем жыцці; 5) Пра што б ён не гаварыў у прысутнасці старонніх, ён заўжды ўмее быць незвычайна спакойным і добрым.
17.Адзначце сказы, у якіх правільна ўжыта падкрэсленая часціца ні: 1) А дзе б я ні быў, у старое гняздо, як бусел, заўжды прылятаю; 2) Ні звер, ні чалавек, ні птушка ні парушалі ранішняга зімняга спакою лесу; 3) Хто б ні ўваходзіў, усе звярталі ўвагу на воўчую шкуру; 4) Работа на полі ні гарэла ні тлела; 5) Хто ні ездзіў толькі да дзядулі Васіля на хутар!
18.Утварыце форму загаднага ладу дзеясловаў у 2-й асобе адзіночнага ліку: 1) біць _______; 2) віць - ___________; 3) начарціць - _________________; 4) перадаць - _________________; 5) легчы - ________
19.Якіх граматычных катэгорый не маюць дзеясловы? 1) лад; 2) час; 3) склон; 4) адушаўлёнасць / неадушаўлёнасць; 5) лік.
20.У якіх дзеяслоўных формах пачатковая форма будзе мець суфікс –ці? 1) адвязуць; 2) падграбеш; 3) берагуць; 4) паўзеш; 5) скубуць.
21.Адзначце дзеясловы незакончанага трывання: 1) запрасіў; 2) запрашаю; 3) запросіш; 4) запрашае; 5) запрашала; 6) будуць запрашаць; 7) запросім; 8) запрашаюць; 9) запросяць.
22.Адзначце словы, у якіх трэба пісаць мяккі знак: 1) стан_це; 2) збоч_це; 3) едз_це; 4) змаж_це; 5) злез_це.
23.Адзначце дзеясловы, у якіх трэба пісаць суфіксы –ава (-ява): 1) рад__ць; 2) падпіс__ць; 3) раскалых__ць; 4) вызубл__ць; 5) прачыт__ць.
24.Дзеясловы ўмоўнага ладу змяняюцца па: 1) ліках і родах; 2) склонах; 3) часах, асобах і ліках.
25.Часціца бы ўжываецца пасля слоў, якія заканчваюцца на: 1) галосныя; 2) зычныя.  

Дзеяслоў (праверачная работа, 7 клас) ІІ варыянт
1.Адзначце дзеясловы, якія стаяць у пачатковай форме: 1) несці; 2) выбельваю; 3) легчы; 4) знямелі; 5) думаць.
2.Адзначце дзеясловы закончанага трывання: 1) загрэбці; 2) калоць; 3) змалоць; 4) прынесці; 5) буду ехаць.
3.Адзначце дзеясловы, якія стаяць у абвесным ладзе: 1) буду крычаць; 2) паляцець бы; 3) пішы; 4) сплю; 5) перадумалі.
4.Адзначце зваротныя дзеясловы: 1) выспаўся; 2) сварыцца; 3) рыхтуе; 4) перачытаць; 5) мыецца.
5.Адзначце дзеясловы І спражэння: 1) жадаем; 2) бачаць; 3) мыць; 4) перашыць; 5) насіць.
6.Да ІІ спражэння належаць дзеясловы: 1) сячы; 2) дрыжаць; 3) намеціць; 4) ненавідзець; 5) садзіць.
7.Адзначце дзеясловы, якія не маюць формы часу: 1) ісці; 2) падумай; 3) касіць; 4) мыюць; 5) рыхтавацца.
8.Адзначце дзеясловы, у якіх у формах 1-й асобы множнага ліку абвеснага ладу ў канчатку неабходна пісаць літару ё: 1) вяз_м; 2) адыдз_м; 3) цвіц_м; 4) ідз_м; 5) шы_м.
9.У форме 2-й асобы множнага ліку правільна запісаны дзеясловы: 1) плецяце; 2) бераце; 3) рэжаце; 4) ідзеце; 5) глядзіце.
10.У форме 2-й асобы адзіночнага ліку правільна запісаны дзеясловы: 1) ліквідуіш; 2) доеш; 3) аб’яўляеш; 4) полеш; 5) мыеш.
11.Правільна напісаны дзеясловы: 1) сцягваць; 2) паказываць; 3) запальваць; 4) абнадзейваць; 5) затрымліваць.
12.Суфіксальным спосабам утвораны дзеясловы: 1) параўноўваць; 2) гандляваць; 3) перадумаць; 4) прыгажэць; 5) ажывіць.
13.Падкрэсленыя дзеясловы з’яўляюцца безасабовымі ў сказах; 1) Лабановіча цягнула ў людзі; 2) Ад першага да апошняга дня падарожжа нам шанцавала на землякоў і на вельмі добрых людзей; 3) Часамі цягне зноў прыйсці туды, дзе летуценні дрэмлюць каля весніц; 4) У разведцы дарослыя стрымлівалі хлопца ад непатрэбнай рызыкі; 5) Зімою вельмі хутка цямнее ў лесе.
14.Устанавіце адпаведнасць паміж дзеясловамі і іх формамі: 1) мару__; 2) несяце__; 3) пакрыўдзім__; 4) адпаўзеш__; 5) просяць__: а) 1-я асоба, адзіночны лік; б) 1-я асоба, множны лік; в) 2-я асоба, адзіночны лік; г) 2-я асоба, множны лік; д) 3-я асоба, множны лік.
15.Адзначце характарыстыкі, якія адпавядаюць дзеяслову ў сказе: Пазёмкай дымяцца сумёты: 1) ужыты ў форме 3-й асобы адзіночнага ліку; 2) закончанае трыванне; 3) абвесны лад; 4) ІІ спражэнне; 5) зваротны.
16.Адзначце сказы, у якіх правільна ўжыта часціца не: 1) Алесь не мог не думаць, што зрабіў правільна; 2) Хто не хоча пакупацца ў спякотны летні дзень! 3) Хлопца Ганна ведала добра: ён ужо не раз быў у Параскі; 4) Я веру: што б не здарылася, што б не было – перамагае праўда, дабро; 5) Не шумі ты, лес высокі, нудных песень не спявай.
17.Адзначце сказы, у якіх правільна ўжыта падкрэсленая часціца ні: 1) Усё часцей дзяцінства сніцца, дзе б у дарозе я ні быў; 2) Чаго ні мроіцца начамі, куды ўспамін ні завядзе; 3) Хто б ні прысутнічаў у зале, усе звярталі ўвагу на новую сукенку Любы; 4) Пасля асенніх праліўных дажджоў, па словах бацькі, за вёскаю ні прайсці ні праехаць; 5) Хто толькі ні бачыў іх разам!
18.Утварыце форму загаднага ладу дзеясловаў у 2-й асобе адзіночнага ліку: 1) піць _______; 2) есці - ___________; 3) мыць - _________________; 4) аддаць - _________________; 5) бегчы - ________
19.Якіх граматычных катэгорый не маюць дзеясловы? 1) трыванне; 2) склон; 3) лад; 4) род; 5) адушаўлёнасць / неадушаўлёнасць.
20.У якіх дзеяслоўных формах пачатковая форма будзе мець суфікс –чы? 1) мятуць; 2) нясуць; 3) косім; 4) сцеражэш; 5) валаку.
21.Адзначце дзеясловы незакончанага трывання: 1) падрыхтаваў; 2) падрыхтоўвае; 3) падрыхтую; 4) падрыхтоўваюць; 5) падрыхтавала; 6) падрыхтоўвайце; 7) падрыхтоўваем; 8) падрыхтуе; 9) падрыхтуй.
22.Адзначце словы, у якіх трэба пісаць мяккі знак: 1) ляж_це; 2) агледз_це; 3) сып_це; 4) кін_це; 5) пазыч_це.
23.Адзначце дзеясловы, у якіх трэба пісаць суфіксы –ыва (-іва): 1) навед__ць; 2) адстой__ць; 3) абдум__ць; 4) падмарож__ць; 5) разыгр__ць.
24.Дзеясловы абвеснага ладу змяняюцца па: 1) ліках і родах; 2) склонах; 3) часах, асобах і ліках.
25.Часціца б ўжываецца пасля слоў, якія заканчваюцца на: 1) галосныя; 2) зычныя.  


1 комментарий:

ТЭМАТЫЧНЫ КАНТРОЛЬ 8 КЛАС “ЖАНРЫ ЛІРЫКІ"

ТЭМАТЫЧНЫ КАНТРОЛЬ 8 КЛАС “ЖАНРЫ ЛІРЫКІ” 1.         Злучыце аўтара і твор. “Спадчына”                                             ...