пятница, 16 марта 2018 г.

Тэматычны кантроль па тэме "Выклічнік" 7 клас


Выклічнік (тэставыя заданні) І варыянт

1.Выклічнік – гэта часціна мовы: 1) самастойная; 2) службовая; 3) асобая.

2.Выклічнікі ўжываюцца ў мове, каб: 1) указаць на пэўны прадмет ці асобу; 2) назваць прадметы і іх прыметы; 3) перадаць розныя пачуцці і пабуджэнні, не называючы іх; 4) перадаць разнастайныя сэнсавыя ці эмацыянальныя адценні.

3.Падкрэсліце ў тэксце выклічнікі: Вясна! Вясна! О, колькі ў табе шчасця! О, колькі радасці прыносіш ты з сабой!

4.Вызначце, якія пачуцці перадаюць выклічнікі ў наступных выказваннях:
“Ой, што ж гэта такое?” – пляснула ў далоні жанчына, не адводзячы вачэй ад зубра і дзядоў: 1) спачуванне; 2) здзіўленне; 3) страх; 4) прывітанне.
Гэй, Тарас! Каб ты збудзіўся, каб устаў з магілы: 1) прывітанне; 2) захапленне; 3) вокліч; 4) хваляванне.

5.У якім сказе выклічнік ах перадае абурэнне? 1) Ах, Га-алачка! Галіна Сярге-еўна! Ах, якая вы прыго-ожая, шыко-оўная! 2) – Ах, нягоднікі! – крыкнуў Арсен. – Што ж гэта робіцца! 3) Ах, яйкі! Добра, добра! Прадаеш?

6.У якіх сказах ужыты невытворныя выклічнікі? 1) Віншую вас, віншую... і дзякуй, сябры мае. Сядайце, расказвайце; 2) Ох, як прыемна стала пасля некалькіх глыткоў вады! 3) О, ляціце, журавы, ляціце сваёй млечнай дарогай, вясёлай і шумнай, бы карагод; 4) “Дзякуй, што ты зразумела мяне”, – шчыра сказаў Іван Міхайлавіч; 5) Нібы апраўдваючыся, прамовіў: “От, нешта нездаровіцца”.

7.Адзначце сказы, у якіх ужыты гукапераймальныя словы: 1) Ну, от – пазнаёміліся. Пішыце, абавязкова пішыце; 2) Даруйце, але дзе ж ён той Саратаўскі раён, як ён называўся раней? 3) З неба зляцеў на зямлю другі, роспачна-абрывісты гук, поўны трывогі, просьбы і безнадзейнага журботнага клічу: Курл!.. Курл!.. Курл!..; 4) Адкуль я яго ведаю?.. О, дык гэта ж той пячнік? 5) Ш-шырк, ш-шырк, – згодна прамаўляла ў лад Васілёвым думкам каса.

8.Якія знакі прыпынку ставяцца пасля выклічнікаў? 1) кропка; 2) коска; 3) пытальнік; 4) клічнік; 5) працяжнік.

9.Пасля выклічніка не ставіцца коска, калі пры ім  ужываецца: 1) назоўнік; 2) прыметнік; 3) займеннік.

10.Адзначце сказы, у якіх пасля выклічнікаў знакі прыпынку не ставяцца: 1) – Ой як добра, што яна нарэшце знікла! – узрадавалася белая рака; 2)  Ах ты дарожачка дахаты! Немагчыма апісаць усю бездань пачуццяў, што раптам ахопліваюць тваё сэрца; 3) Ой ты сонца-сонейка! Што ж ты раненька ўзыходзіш, што ты позненька заходзіш? 4) Эх шырыня якая! Воля! Аж дух зацінае; 5) Ах вунь ён дзе, клянок.    













Выклічнік (тэставыя заданні) ІІ варыянт

1.Выберыце правільны адказ: 1) выклічнік – гэта службовая часціна мовы, якая перадае розныя пачуцці і пабуджэнні, але не называе іх; 2) выклічнік – гэта службовая часціна мовы, якая перадае разнастайныя дадатковыя сэнсавыя і эмацыянальныя адценні; 3) выклічнік – гэта асобая часціна мовы, якая перадае розныя пачуцці і пабуджэнні, але не называе іх.

2.Выклічнікі бываюць: 1) простыя, складаныя і састаўныя; 2) вытворныя і невытворныя; 3) сэнсавыя, мадальныя, эмацыянальныя.

3.Падкрэсліце ў тэксце выклічнікі:
Прыкметная ўсмешка прабегла па твары камандзіра.
– А, друг стары! Якая бура занесла вас сюды?
Ён моцна патрос дзедаву руку і пасадзіў яго каля сябе.
– Ну, што ў вас новага? – запытаў дзеда.
– Ох, таварыш камандзір, – уздыхнуў дзед Талаш, – новага шмат, ды не цешыць яно!
   
4.Вызначце, якія пачуцці перадаюць выклічнікі ў наступных выказваннях:
“Гэй, ты! Трымай свайго буланага!..”– пачуўся хрыплаваты голас Нупрэя: 1) захапленне; 2) здзіўленне; 3) шкадаванне; 4) вокліч.
“Ой, якія зелянушкі!” – усклікнула жанчына, паставіла вядзерца і пачала збіраць грыбы: 1) спачуванне; 2) просьба; 3) пажаданне; 4) захапленне.

5.У якім сказе выклічнік эх перадае захапленне? 1) Эх, як пахне свежай хвояй і жывіцаю-смалой! 2) – Эх, дзеці! Не скора яшчэ вясна! 3) Эх, каб знаць-дазнацца, што за лесам-гаем.

6.У якіх сказах ужыты вытворныя выклічнікі? 1) “Я тут! Я тут! Э-гэ-эй!.. Гэй!” – крычаў я, і рэха прыносіла хуткі і вясёлы адказ; 2) Стамілі мы вас. Даруйце. Папраўляйцеся, Даніла Пятровіч; 3) І думаеце, на той асіне гняздо пабудавалі? Ого! У іншым месцы прыстроіліся; 4) Наташа цяжка ўздыхнула, села бліжэй да брата, зрабіўшы вінаваты выраз твару: “Прабач, Саша!”; 5) Божа, які свет цесны.. Я ж пра вас чытала ў нашай газеце “Неділя”, яшчэ перад вайною.

7.Адзначце сказы, у якіх ужыты гукапераймальныя словы: 1) – Ого! – не стрымаўся Іван. – Такое прозвішча! 2) Часам мерна, паважна адбівалі ў гняздзе сваё “клё-клё-клё” бусел ці бусліха; 3) – Стоп, Грыша, пачакай хвілінку, – сказаў Паходня шафёру і вылез з кабіны; 4) Ку-ку! Ку-ку.. – на рунь, на спелы колас; 5) Як закрычыць мой вартавы: “Ку-ка-рэ-ку-у-у!.. За-ся-ку-у-у!”. А тут яшчэ хтосьці голасна так пытаецца: “Го-го-го!.. Ка-го?...” Палахлівыя авечкі хутчэй у адзін гурт збіліся ды мацней адна за адну: “Бе-е-е!.. Не мяне-е-е! Не мяне-е-е!..” А маленькае цялятка са свайго кутка жаласліва: “Ме-е-е... Мяне-е-е!..”.

8.Якія знакі прыпынку ставяцца пасля выклічнікаў? 1) кропка; 2) клічнік; 3) двукроп’е; 4) коска; 5) пытальнік.

9.Выклічнікі пішуцца праз дэфіс: 1) калі яны ўтвараюцца ад іншых часцін мовы; 2) калі яны або іх часткі паўтараюцца.

10.Адзначце сказы, у якіх пасля выклічнікаў знакі прыпынку не ставяцца: 1) – Ух ты напалохала сваімі крыкамі, – Ліпень выпрастаўся і пачаў рукавом выціраць пот; 2)  “Эх брат Алесь, – гаворыць дзядзька. – Вось быў шчупак – усім ім бацька; 3) Ой ты мая рыбка, спі залатая; 4) Ой ты бор, вячысты бор наш, мы пытаемся ў цябе, што маўчыш ты, не гаворыш, што хаваеш у сабе? 5) Ну спі сынок, спі. А то я табе натлуміла галаву. Дабранач табе сынку.    


Комментариев нет:

Отправить комментарий

ТЭМАТЫЧНЫ КАНТРОЛЬ 8 КЛАС “ЖАНРЫ ЛІРЫКІ"

ТЭМАТЫЧНЫ КАНТРОЛЬ 8 КЛАС “ЖАНРЫ ЛІРЫКІ” 1.         Злучыце аўтара і твор. “Спадчына”                                             ...