К.Чорны. “Насцечка”
(тэставыя
заданні, 6 клас)
Заданні А
1.Аповесць – гэта: 1) мастацкі твор, у якім расказваецца пра некалькі падзей, значны
перыяд у жыцці галоўнага героя, яго ўзаемаадносіны з іншымі персанажамі; 2)
жанр вуснай народнай творчасці, звычайна празаічнае апавяданне фантастычнага ці
сацыяльна-бытавога зместу з выкарыстаннем вымыслу (выдумкі); 3) момант, з якога
пачынаецца развіццё дзеяння ў літаратурным сюжэтным творы; 4) форма камічнага,
выкрывальнага паказу адмоўных з’яў, пры якім крытыкуюцца заганы грамадскага
жыцця ці асобных людзей; 5) невялікі празаічны твор, у якім расказваецца пра
асобную падзею, выпадак або здарэнне ў жыцці героя.
2.Кузьма
Чорны – гэта псеўданім. Сапраўднае імя пісьменніка: 1) Вікенцій Паўлавіч Равінскі; 2) Мікалай Карлавіч Раманоўскі; 3)
Вінцэнт Іванавіч Дунін-Марцінкевіч; 4) Іван Дамінікавіч Луцэвіч; 5) Канстанцін
Міхайлавіч Міцкевіч.
3.Аповесць “Насцечка” напісана
ў: 1) 1921 г.; 2) 1929 г.; 3) 1934 г.; 4) 1939 г.; 5)
1940 г.
4.Падзеі, адлюстраваныя ў
творы, адбываюцца ў: 1) 1910-1917 гг.; 2) 1921-1929
гг.; 3) сярэдзіне 1930-х гг.; 4) 1939 – пачатку 1941 г.; 5) 1947-1955 гг.
5.Мішка як адзін з персанажаў
твора: 1) удзельнічаў у агідных учынках Сержа, штурхаў
яго на дрэнныя справы; 2) “ён у дзесяць разоў яшчэ ад сябе дадасць таго, чаго
зусім не было”; 3) не быў сапраўдным сябрам Сержа; 4) карыстаўся ласункамі
Сержа: яблыкамі, пернікамі, цукеркамі; 5) часта распальваў і без таго высокае
самалюбства Сержа.
6.Серж у доме Закрэўскага,
куды прыйшоў з бацькам, адчувае (паводзіць) сябе: 1)
ветліва, тактоўна, шчыра і доўга размаўляе з Насцечкай і яе сяброўкамі; 2)
вельмі нахабна, дзёрзка; 3) “быццам лепш было б яму ў гэтыя мінуты праваліцца
скрозь зямлю”; 4) быццам бы трапіў да лепшых на свеце сяброў, тут яму стала
добра, было весела, лёгка на душы, цікава; 5) весела, жартуе, танцуе з
дзяўчынкамі.
7.Пералом у душы Сержа адбыўся
пасля таго, як: 1) Насця каля дошкі рашала
арыфметычныя прыклады; 2) Серж з Мішкам нацягнулі ўпоперак дзвярэй шнур, дзе
жыў Закрэўскі; 3) бацька прадставіў Сержа старому Закрэўскаму; 4) Насця пачала
спазняцца на заняткі ў школу, прыходзіць з растрапанымі валасамі; 5) Серж з
Мішкам рассыпалі гарох, які быў у Насцінай торбе.
8.Серж у аповесці: 1) ненавідзіць усіх, хто спрабуе яму супрацьстаяць, “хацеў, каб кожнае
яго слова было законам для ўсіх, а калі хто пярэчыў яму, ён аж кіпеў ад злосці
і пагражаў, што паскардзіцца свайму бацьку”; 2) жорсткі, абыякавы, помслівы,
хітры, зларадны, капрызны, эгаіст, са знявагай ставіцца да дарослых; 3)
імкнецца ўладарыць над усімі, паказаць сваю вышэйшасць перад аднакласнікамі,
нахабны, злосны, баіцца адказваць за свае ўчынкі; 4) разбэшчаны, нявыхаваны,
ніколі ні ў чым не лічыць сябе вінаватым, “палюе” на дзяўчат, як звярок, не
паважае сваіх бацькоў, мог крыкнуць на маці; 5) самаўпэўнены, рабіў усё, каб
яго баяліся, апранаўся “не то што лепш за тых дзяўчатак, з якімі бесперапынна
зачэпваўся, але на ім усё ляжала нейк гладчэй, спрытней, дасціпней”.
9.Дрэнныя ўчынкі Сержа: 1) зневажае Насцю, якая рашыла задачу; 2) прабівае цвіком посуд для га-зы;
3) перашкаджае пайсці са школы дадому Фані, Раі, Надзі, дае дзяўчынкам балючыя
пстрычкі, штур-хае іх; 4) робіць з Мішкам так, каб гарох Насці рассыпаўся па
класе; 5) укідвае Закрэўскага ў лужыну.
10.Дзевяць чалавек з
рэвальверамі і польскімі карабінамі ў руках прывезлі палонных (бацьку Сержа,
Закрэўскага і фурманшчыка) на лясны хутар і зачынілі ў склепе. Іх
выратаваў(-ла,-лі): 1) сваяк Закрэўскага з суседняй
вёскі; 2) лепшы сябар фурманшчыка; 3) пан з маёнтка, дзе бацька Сержа год таму
пасвіў кароў; 4) былая парабчанка, цяпер маці Сержа; 5) атрад чырвонаармейцаў.
11.Закрэўскі да прыходу
Чырвонай Арміі працаваў: 1) пісарчуком у акруговым
камітэце; 2) невялікім начальнікам на суконнай фабрыцы; 3) паштальёнам у
горадзе; 4) сакратаром у валасным камітэце; 5) рабочым на заводзе.
12.Стары Закрэўскі любоўна
называе ўнучку Насцечку: 1) матылёк; 2) сонейка; 3)
зорка ясная; 4) зайчык; 5) рыбка.
13.Стары Закрэўскі ў творы: 1) “заўсёды хадзіў адзеты ў паношанае цёмнае паліто, на яго быццам
караткаватае, з цёплым каўняром. У яго была зусім сівая, маленькая, нізка
пастрыжаная бародка, і такія ж сівыя выбіваліся з-пад суконнай шапкі валасы
каля вушэй... З выгляду ён быў ветлівы да ўсіх”; 2) не з баязлівых людзей,
мудры, разважлівы, тактоўны; 3) смелы, мужны, выратоўвае ад смерці бацьку
Сержа, далікатны, добры; 4) пражыў сумленнае жыццё; прыходзіць на дапамогу тым,
хто не можа сам сябе абараніць; імкнецца замяніць унучцы бацькоў; 5) быў за
бацьку Сержавым бацькам; свабодалюбівы.
14.Насця з сяброўкамі Фаняй,
Раяй і Надзеяй любілі танцаваць: 1) польку; 2)
лезгінку; 3) вальс; 4) “Лявоніху”; 5) “Крыжачок”.
15.Насцечка ў творы: 1) белатварая, з густымі валасамі, якія роўна ляжалі на яе галаве пад
грабянцом; адчувала сваю годнасць, магла пастаяць за сябе; 2) новая вучаніца
20-й школы, апранаецца сціпла, але акуратна; моцна любіла свайго дзеда; ніколі
нікому не скардзіцца; 3) добрая, сціплая, рашучая, энергічная, зычлівая,
смелая, гордая, ніколі не выстаўляла сябе; мае шырокае кола інтарэсаў; 4)
спагадлівая, клапатлівая, вясёлая; яе звонкі голас і смех чуліся заўсёды;
аптымістка, паводзіць сябе як дарослая гаспадыня; 5) таварыская, працавітая,
бойкая і рухавая; любіць прыроду, заўважае яе прыгажосць; добра вучыцца,
паважае аднакласнікаў.
16.Маці Насці: 1) паштальён у суседняй вёсцы; 2) перадавая даярка калгаса; 3) настаўніца
па прафесіі; 4) цяпер – студэнтка-завочніца; 5) працуе медсястрой.
17.З Масквы Насціна мама
прывезла дачцэ: 1) грамафон; 2) патэфон; 3)
радыёпрыёмнік; 4) фотаапарат; 5) гармонік.
18.Насціна мама “пастаралася
ўзяць да самай вясны водпуск, каб весці сваю навуку дома і каб толькі ў самым
канцы паехаць завяршыць яе”, таму што: 1) дачка цяжка
захварэла і за ёй трэба было даглядаць, лячыць; 2) стары Закрэўскі, дзед
Насцечкі, сабраўся паехаць адпачыць на курорт, каб палепшыць стан свайго
здароўя; 3) яна датэрмінова здала сесію і хацела прайсці вытворчую практыку на
прадпрыемстве, па месцы жыхарства; 4) Насця не магла так часта, як раней,
пісаць лісты маме; 5) калі дзед захварэў, то ў Насці з’явілася шмат клопатаў.
19.Маці Сержа хоча, каб з сына
вырас: 1) добры, шчыры, чулы чалавек, у якога было б
многа сяброў, а ў будучым – выдатная работа, добрая жонка; 2) “такі чалавек,
які ведаў бы, што калі ты пакасціш другому чалавеку, то лепш
табе не жыць на свеце”; 3) выдатны вучоны; 4) механік, інжынер-вынаходнік; 5)
чалавек, у якога няма чэрствага самалюбства, які можа дапамагчы іншаму, не
глядзеў бы з пагардай на людзей.
20.Бацька Сержа: 1) пастаянна займаецца выхаваннем сына; 2) быў сіратой; 3) сямейныя
клопаты ўзваліў на плечы жонкі; 4) стаў высокапастаўленым чыноўнікам; 5)
патурае капрызам сына.
21.Бацька Насцечкі: 1) геолаг-разведчык, цяпер працуе ў Сібіры; 2) быў настаўнікам; 3) рана
памёр, таму дзяўчынка яго не памятае; 4) на паўгода паехаў у камандзіроўку за
мяжу; 5) далучыў сваюжонку да кніг і навукі.
22.Каму належаць словы: “Дружба – вялікая справа. Без
дружбы чалавеку цяжка... Дружба робіць вялікія справы. І ў няшчасці, і ў
радасці без дружбы чалавеку нельга быць...”: 1)
буфетчыцы; 2) маці Сержа; 3) старому Закрэўскаму; 4) бацьку Сержа; 5) маці
Насцечкі.
23.Мастацкае апісанне знешняга
выгляду героя ў творы называецца: 1) фотаздымкам; 2)
дэталлю; 3) нацюрмортам; 4) пейзажнай замалёўкай; 5) літаратурным партрэтам.
24.Памяняйце пункты кампазіцыі
(сюжэта) так, каб яны адпавядалі паслядоўнасці падзей, апісаных у аповесці: 1) Насця рашала каля дошкі арыфметычныя прыклады. Серж стаў гаварыць,
што яна няправільна рашае, а ён – правільна (
); 2) Закрэўскі пайшоў на вакзал і хутка вярнуўся назад разам з мамай
Насцечкі ( ); 3) Бацька Сержа збіраўся
наведаць свайго сябра. Сын папрасіў, каб бацька з сабой узяў і яго ( ); 4) Сержа затрымаў стары чалавек, які
даведаўся імя хлопчыка і нумар школы. Серж адбег трошкі і пракрычаў у адрас
старога абразлівыя словы ( ); 5) Закрэўскі
расказаў унучцы аб тым, што сустрэў знаёмага, якога не бачыў многа гадоў. Стары
паведаміў, што любіў гэтага чалавека як роднага сына ( ).
25.У творы аўтар уздымае
праблемы: 1) мастацтва і мастака; 2) узаемаадносін
дзяцей і бацькоў; 3) дружбы і сяброўства; 4) сучаснага грамадства; 5) адносін
да роднай прыроды, сэнсу жыцця.
В
1.Чаму бацька павёў сына Сержа
да Закрэўскага? __________________________________________
_____________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________
2.Каму належаць словы, аб чым
яны сведчаць?
Стары чорт! Ты вечарам стаіш на вуліцы і на месяц глядзіш, як дурань. Ты
думаеш, я цябе баюся? _________________________________________
_____________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________
Плис мне,ска
ОтветитьУдалитьМожно мне пожалуста,скажи ответы пж!
ОтветитьУдалитькирочка, я всё посмотрела, нигде не нашла ;(((
УдалитьДай те ответы пж
ОтветитьУдалитьИгнат бесстыжий
Удалить