пятница, 16 марта 2018 г.

Тэматычны кантроль па тэме "Прыслоўе" 7 клас


Прыслоўе (тэст)
1.Адзначце прыслоўі: 1) добры; 2) дабрэць; 3) дабрата; 4) добра; 5) па-добраму.
2.Адзначце словазлучэнні, у якіх прыслоўе абазначае прымету прадмета: 1) чай па-кітайску; 2) дарога дахаты; 3) пабегчы нетаропка; 4) вокны насупраць; 5) штаны навыпуск.
3.У ролі якіх членаў сказа ўжыты прыслоўі ў наступным сказе? Дарога наперадзе накрыж разыходзілася: 1) выказнік і акалічнасць; 2) акалічнасць; 3) акалічнасць і азначэнне; 4) выказнік; 5) дапаўненне і азначэнне.
4.Колькі прэдыкатыўных прыслоўяў ужыта ў наступным сказе? Можа быць, яны б і разышліся, затаіўшы лёд у сэрцы, але вакол было так цёпла, мірна і ў саміх на душы было так бесклапотна, што лёд гэты не трымаўся: 1) ніводнага; 2) адно; 3) два; 4) тры; 5) чатыры.
5.Адзначце сказы, у якіх ужыты формы ступеней параўнання прыслоўяў: 1)Ціха набліжаемся да дзеда, падыходзім бліжэй і бліжэй; 2) Пад поўдзень рыба пачала брацца горш і горш; 3) Дзіма быў большы за Юрку і, вядома, дужэй; 4) Жыццё ў нас павінна быць вечна чысцей і прасцей; 5) Не сумняваўся я ў гэтым ніколі, толькі цяпер вера стала цвярдзей.
6.Адзначце прыслоўі, утвораныя прыставачным спосабам: 1) няцяжка; 2) наверсе; 3) падоўгу; 4) наводдаль; 5) наглуха.
7.Адзначце прыслоўі, утвораныя суфіксальным спосабам: 1)бягом; 2)знізу; 3)рашуча; 4) абы-дзе; 5) бягом.
8.Адзначце прыслоўі, утвораныя прыставачна-суфіксальным спосабам: 1) спераду; 2) учатырох; 3) даверху; 4) апоўдні; 5) дзе-небудзь.
9.Адзначце прыслоўі, утвораныя шляхам складання слоў: 1) паўсюдна; 2) паўжартам; 3) паслязаўтра; 4) паслядоўна; 5) напаўголаса.
10.Адзначце сказы, у якіх не (ня) з прыслоўямі пішацца разам: 1) Закладзі спадчыну ў мову – перш за ўсё. Бо выдзьмуць вятры гісторыі і напамінак пра тых, хто (не, ня)дбала адмахваецца ад яе, як ад нечага брыдкога і аджытага; 2) Слова! Адно яно будзе жыць, бо ў мове закладзена вялікая жыццетрываласць, і (не,ня)здарма дайшло ад старажытных: “Упачатку было Слова, і Слова было ад Бога, і Бог быў Слова”; 3) З базару людзі валяць валам, хто мёд нясе, а хто – касу. А я – (не, ня)многа і (не, ня)мала – сто новых прыказак нясу; 4) Я спыніўся і моўчкі стаў слухаць мелодыю слоў (не, ня)звычайна прываблівай, напаўзабытай гаворкі; 5) У мовы інтанацыі свае, дасведчаны адразу іх пазнае; так (не, ня)таропка ручаёк пяе, так мякка шэпча цішыня.
11.Чаму прыслоўі нідзе, ніколі, нікуды, ніяк, ніадкуль, нізашто, ніколькі з часціцай ні пішуцца разам? 1) гэтыя прыслоўі без ні не ўжываюцца; 2) прыслоўі можна замяніць сінонімамі без не; 3) у адмоўных прыслоўях ні пішацца заўсёды разам.
12.Адзначце прыслоўі, у якіх пішацца нн: 1) разум...а; 2) стара...а; 3) адваж...а; 4) задуме...а; 5) край...е
13.Якія прыслоўі пішуцца праз дэфіс? 1) з прыстаўкай абы-; 2) з часціцай бы (б), жа (ж); 3) з прыстаўкай па- і суфіксамі –ому, -аму, -яму, -йму, -ску, -цку, -ы; 4) з суфіксам –сьці; 5) складаныя, дзе паўтараюцца аднолькавыя, блізкія або антанімічныя словы; 6) з прыстаўкай па-, утвораныя ад парадкавых лічэбнікаў.
14.Напішыце лічбы, як пішуцца наступныя прыслоўі: (1) разам; (2) праз злучок; (3 ) асобна: 1) сустрэцца (з)ранку ( ); 2) спыніцца (дзе)небудзь ( ); 3) дамовіцца на (пасля)заўтра ( ); 4) сядзець (у)абдымку ( ); 5) смяяцца (без)перастанку ( ); 6) працаваць (у)чатырох ( ); 7) апрануць (шыварат)навыварат ( ).
15.Адзначце прыслоўі, якія пішуцца праз дэфіс: 1) (раз)пораз; 2) (без)разбору; 3) (дзе)нідзе; 4) (усё)роўна; 5) (як)небудзь; 6) (як)след; 7) (да)ўпаду; 8) (абы)куды.
16.Прыслоўі з суфіксам -сьці пішуцца заўсёды: 1) разам; 2) асобна; 3) праз дэфіс
17.Як пішуцца змешчаныя ніжэй прыслоўі? (1) разам; (2) асобна; (3) праз дэфіс: 1)  прывітацца (на)ляту; 2)  пачаць (на)нава; 3) выглядаць (па)святочнаму; 4) глядзець (па)доўгу; 5) кінуцца (у)рассыпную; 6) уцякаць (без)аглядкі; 7) успамінаць (калі)нікалі; 8) выканаць (як)след; 9) пайсці (абы)куды; 10) гуляць (па)доўгу.
18.Удвух (1), удзвюх (2) ці ўдваіх? Пастаўце ў дужках адпаведныя лічбы: 1) Юля ( ) з мамай прыбірала ёлачку, чапляла на яе шышкі, жалуды, шары, цукеркі; 2) Бацька і маці выхоўвалі сына ( ); 3) Каб не адстаць у вучобе, Валодзя чытаў, маляваў, рыхтаваў урокі ( ) з сябрам; 4) Камель алешыны паддаўся і рушыў з месца, калі дружбакі ( ) пацягнулі яго з балота; 5) Аднойчы пайшоў Лёнька ў лес па грыбы ( ) з новай мамай; 6) Гэта быў апошні раз, калі сясцёр бачылі ( ) разам.
19.Падкрэсліце прыслоўі як члены сказа: 1) Вакол луг як луг, а ў самай сярэдзіне – пятаком дрыгва; 2) Добра ўсюды было летам Валодзьку, але нікуды не вабіла яго так, як у хмызняк за сялом; 3) Ён толькі адзін мае гэткае права – адкрыць для машын шлях налева, направа, пусціць напрасткі іх, а потым спыніць, каб пешаходам дарогу адкрыць; 4) Дзе яшчэ так наўзахапкі могуць спяваць салаўі і задзірыста цокаць вавёркі! 5) Не сумняваўся я ў гэтым ніколі, толькі цяпер вера стала цвярдзей: родная мова, роднае поле – хіба за роднае ёсць што радней?
20.Зрабіць марфалагічны разбор аднаго прыслоўя з задання 19.

Комментариев нет:

Отправить комментарий

ТЭМАТЫЧНЫ КАНТРОЛЬ 8 КЛАС “ЖАНРЫ ЛІРЫКІ"

ТЭМАТЫЧНЫ КАНТРОЛЬ 8 КЛАС “ЖАНРЫ ЛІРЫКІ” 1.         Злучыце аўтара і твор. “Спадчына”                                             ...