четверг, 15 марта 2018 г.

Тэматычны кантроль па тэме "Народныя песні" 6 клас


Народныя песні (тэставыя заданні, 6 клас)
1.Запішыце назвы народных святаў, з якімі звязаны наступныя народныя песні:
а) Пашлі, Божа, многа збожжа!                       б) Ой, рана-рана на Яна
Нарадзі хлеба пры дарозе:                               Сонца гуляла з Купала,
Каб усім было гожа                                          А лясы звінелі, як пелі,
І не пуста на кожным возе.                              А сяло дрыжала, музыка йграла... 
Крыта, крыта!                                                    Сёння Купала, заўтра Ян,
Поўна, сыта!                                                      Ды пойдзем, дзевачкі, у зялёны гай,
Божа, памажы,                                                  Ды нарвём, дзевачкі, цвяточкі,
Хлеба ўрадзі. ________________________    Ды паўём, дзевачкі, вяночкі... ______________________

в) О-го-го, каза, каза шэрая!                              Дзе каза хвастом, там жыта кустом,
Дзе каза ходзіць, там жыта родзіць,                 Дзе каза рогам, там жыта стогам,
Дзе каза не ўхаджае, там жыта не ўраджае,    Дзе каза нагою, там жыта капою...__________________
2.Як ты думаеш, чаму ў вяснянцы “Благаславі, маці, вясну заклікаці” кожны радок песні паўтараецца і мае рэфрэн “У!”: а) каб людзі лепш чулі, як заклікаюць вясну; б) каб такія заклікі хутчэй дайшлі да зямлі, травы, да ўсёй прыроды; в) паўторы – неаддзельная частка народнай песні, а рэфрэн-гуканне “У-у-у!” – найярчэйшая прыкмета свята “Гуканне вясны”.
3.Вясну трэба было гукаць, таму што: а) яна не спяшалася прыйсці сама; б) сяляне адносіліся да яе як да жывой істоты, размаўлялі з ёй, звалі яе; в) такім быў звычай продкаў – 14 сакавіка спрадвечнымі песнямі-гуканнямі моладзь сустракала пачатак адраджэння прыроды.
4.Прачытай песню “Благаславі, Божа...” і параўнай яе з песняй “Благаславі, маці, вясну заклікаці”. Чым яны падобныя? Чым адрозніваюцца? Назаві не менш за тры прыкметы падабенства і адрознення.
Благаславі, Божа,                               Благаславі, Божа,
Прачыстая маці.                                 Вясну клікаць,
Вясну гукаці,                                      Зіму праважаць,
Зіму замыкаці.                                    Лета дажываць!
Лета ў карэце,                                     Вылеці, сізая галачка,
Зіма ў вазочку –                                  Вынесі залатыя ключы,
Па белым сняжочку.                           Замкні халодную зіманьку,
                           Адамкні цёплае лецечка.
Падабенства:__________________________________________________________________________ _________________________________________________________________________________________
Адрозненні:____________________________________________________________________________ _________________________________________________________________________________________
5.Прачытай апісанне жыватворнага сонца і ўспомні, якая народная песня прысвечана яму:
Сонца выплывае з-за гарызонта, нібы танцуючы, то апусціцца, то зноў каціцца ўвысь. А калі яно адлюстроўваецца ў возеры ці рэчцы, то здаецца, быццам сонца купаецца. Людзі кажуць: сонца іграе.
а) “А ў суботу проці нядзелі...”; б) “Жавароначкі, прыляціце...”; в) “А на Купалу рана сонца іграла..”; г) “Гаварыла поле шырокае...”.
6.У аснове ўсёй купальскай абраднасці ляжыць пакланенне нашых продкаў сонцу (агню), вадзе і расліннасці. Знайдзі ў летніх (купальскіх) песнях радкі, прысвечаныя гэтым абавязковым элементам карагодаў, павер’яў, песень, паданняў:
Сонца ________________________________________________________________________________
Вада _________________________________________________________________________________
Расліннасць ___________________________________________________________________________
7.З навукі аб фальклоры вядома, што ў кожным са святаў беларускага народнага календара абавязкова ёсць рытуалы, скіраваныя на: а) паляпшэнне дабрабыту сялянскай сям’і; б) захаванне і працяг свайго роду; в) ушанаванне продкаў. Вызнач, якому з гэтых рытуалаў найбольш адпавядаюць словы песні:
Добры вечар, гаспадару!                         Каб твой ячмень урадзіўся,
Вынесь жа нам каўбас пару.                   Каб нажалі сто коп жыта,
Ой, пахадзі каля печкі,                            Каб сям’я была ўся сыта,
Пашукай нам перапечкі...                       Каб скацінка вадзілася,
Вынесь сала, не скупіся,                         Каб пшаніца радзілася...
8.Да якога віду каляндарна-абрадавых песень ты аднясеш песню “Добры вечар, гаспадару”: а) купальскія; б) жніўныя; в) калядныя; г) вяснянкі; д) валачобныя.
     9.Прачытай  тэкст сямейна-абрадавай песні, вызнач яе від:___________________________________
За новай святліцай                                Хлопцу вярбу ламаць,
Стаіць вярба з расіцай.                         Дзеўцы расу збіраць,  
Каму тую вярбу ламаць?                      Расой умываціся,
Каму тую расу збіраць?                        Да шлюбу прыбіраціся.
Хто і калі звычайна спявае такую песню? __________________________________________________ _________________________________________________________________________________________
Які вобраз-сімвал ёсць у песні? ___________________________________________________________
10.Прачытай верш:
Трызню табою, адзінай,                           Дзеляць нас земляў абшары,
О, маё шчасце, дзяўчына!                        Горы, лясы, нібы хмары,
Дзе ты, жыццё маё, ранне,                       Дзеляць аблокаў чароды,
Ты, маё ў свеце каханне?                         Розныя дзеляць народы.
Ты за той дальняй смугою!                     Ці калі ўбачу цябе я?
Не за адной ты гарою,                              Ці я прайду скрозь завеі,
Не за аднымі барамі,                                Тыя між намі абшары,
Не за аднымі гарамі!                                 Горы, лясы, нібы хмары?
Які від народных песень нагадвае верш: а) сямейна-абрадавыя; б) каляндарна-абрадавыя; в) лірычныя
11.Якія яшчэ адметныя асаблівасці збліжаюць верш “Яна далёка” і народную песню: а) лірызм, напоўненасць пачуццём бязмежнага кахання; б) неадпаведнасць канкрэтных жыццёвых абставін здзяйсненню запаветнай мары – шчаслівай сустрэчы з каханай; в) настрой (светлы, сумны, тужлівы); г) насычанасць мовы вобразна-выяўленчымі сродкамі (параўнаннямі, паўторамі, эпітэтамі); д) інтанацыя замілаванага звароту да каханай (эмацыянальная ўзрушанасць перадаецца клічнымі і пытальнымі сказамі).
12.Вызнач від сямейна-абрадавай песні і назву мастацкага прыёму, які ў ёй ужываецца і ўвогуле шырока распаўсюджаны ў фальклорных і літаратурных творах. Сутнасць прыёму ў тым, што характарыстыка прадмета, з’явы або чалавека даецца праз супастаўленне яго з іншымі.
Стаяць садочкі                                         Насценька плача.
У тры радочкі:                                          Зязюля кукуе –
У першым садочку –                                Дзеткі гадуе,
Зязюля кукуе.                                           Салавей шчабеча,  
У другім садочку –                                   Гняздзечка ўючы,
Салавей шчабеча.                                     Насценька плача,
У трэцім садочку –                                   Замуж ідучы.
а) эпітэт; б) параўнанне; в) адухаўленне.
13.Беларуская паэтка Цётка некалі так сказала: “Затым то для нас народная песня так зразумела, так родна, так блізка сэрцу, бо ў ёй мы чуем і слёзы маткі, і радасць брата, надзею сястры і залатыя свае ўласныя сны”.
Прачытай пачатак народнай песні, прыкладзі да яе словы Цёткі, вызнач яе від і тое, чым яна “так блізка сэрцу”:
Яблычка маё недаспелае,                       Цвяточак мой чырвоненькі!
Ягадка мая недазрэлая!                          Без пары ты адпадаеш,  
Дзетанька маё міленькае!                      А мне пячаль пакідаеш,
Лісточак мой зялёненькі!                      Птушачка мая любенькая!
                 Салавеінька шэранькі, шчабяціннічак мой!..
І. а) калыханка; б) вясельная; в) пахавальная (галашэнне).
ІІ. а) надзеяй на шчаслівы лёс; б) бязмежным горам маці; в) спадзяваннем на ўцеху ў старасці.
14.Успомні, хто з беларускіх паэтаў так трапна сказаў пра народную песню: “Гэту песню наш народ складаў вякамі ў розных хвілях свайго жыцця, ён як бы выказаў шчырымі словаміў вузкія рамкі песні – усе свае радасці, свой смех, сваё гора, долю і нядолю, слёзы жыццёвыя. Песня народная шчырымі словамі, не раўнуючы як працавітымі пчолкамі, сабрала ўсё багацце красы і праўды для сваіх узораў”: а) Цётка; б) Янка Купала; в) Ніл Гілевіч.

Комментариев нет:

Отправить комментарий

ТЭМАТЫЧНЫ КАНТРОЛЬ 8 КЛАС “ЖАНРЫ ЛІРЫКІ"

ТЭМАТЫЧНЫ КАНТРОЛЬ 8 КЛАС “ЖАНРЫ ЛІРЫКІ” 1.         Злучыце аўтара і твор. “Спадчына”                                             ...