Міфы (тэставае
заданне) І варыянт
1.Пазнайце
міфалагічных персанажаў па апісанні: а)
магутны волат з сівымі, чорнымі ці вогненна-рудымі кучаравымі валасамі і доўгай
барадой ________________________; б) мажная, прыгожая, прыбраная жытнёвымі
каласамі, са спелымі пладамі ў руках _______________________; в) прыгожы малады
вершнік на белым кані, у белай вопратцы, з чырвонай накідкай на плячах, у вянку
з веснавых раслін ________________________; г) Сівавусы, згорблены, я залёг між
цінай. І гадамі грэюся – сплю на дне ракі. Твар травой аблытаны, быццам
павуцінай, Засыпаюць грудзі мне жоўтыя пяскі ___________ ______________; д)
Крыважэрны люты звер, падобны да ваўка, казачнае стварэнне. Лічыцца, што такім
стаў чалавек, ператвораны кім-небудзь ці па ўласным жаданні ____________________________
2.Як
звалі наступных багоў: а) творца жыцця,
бог неба і ўсяго свету ___________________; б) бог грому і маланкі
_____________________; в) багіня веснавога абуджэння і кахання
__________________; г) багіня смерці ______________________; д) бог Сонца,
сонечнага цяпла і святла __________________; е) бог агню
___________________________
3.Хто
з багоў: а) перамог цемру і распачаў
жыццё на Зямлі ____________________; б) адчыняў нябесныя вароты, пачынаючы
вясну ___________________________; в) займаўся зброяй і вайсковай справай
_____________________; г) ездзіў на калясніцы ______________________.
4.Каго
з багоў можна ахарактарызаваць словамі: а)
непакорны і магутны ______________________; б) добры і шчодры
__________________________________
5.Каму
з багоў належалі рэчы: а) лук-вясёлка
_____________________________; б) вяночак палявых красак
_______________________________
6.Хто
з багоў дапамагаў: а) сейбітам
____________________; б) пастухам _____________________
7.Коратка
адкажыце на пытанні: а) Для чаго Жыжаль
каваў зброю? ___________________________
___________________________________________________; б) Што з’явілася на месцы
бойкі Перуна з нячыстай сілай?
_________________________________________________________________________;
в)Калі абвастраліся адносіны паміж цёмнымі і светлымі сіламі?
________________________________; г) Што прасілі ў багоў
людзі?_________________________________________________; д) Што сімвалізавалі
зоркі? ___________________________________; е) Як называўся казачна-прыгожы
зялёны сад, напоўнены мяккім святлом, мілагучнымі спевамі, цудоўнай музыкай?
_________________________; ё) Хто з багоў страляў з лука?
_________________________; ж) Каго запрашалі на калядную вячэру?
___________________________________
8.Хто
з духаў умеў ператварацца ў: а) ваўка
__________________; б) рослага светлавалосага хлопца
____________________________________
9.З
імем якога бога звязаны словы Радзіма,
народ, прырода, продак, нараджэнне, ураджай? _______
10.Хто
з духаў: а) здзекаваўся з чалавека і
прымушаў яго доўга блукаць па адным месцы __________ ______________; б) ахоўваў
дом, маёмасць, падтрымліваў агонь у печы____________________________
11.Пазнайце
духаў па апісанні: а) барадаты стары ў
звярыных шкурах на пакрытым поўсцю целе ____________________________________;
б) сівенькі дзядок у белай кашулі, падпяразанай дзягай, з доўгімі валасамі,
доўгай сівой барадой ________________________________________________
Міфы (тэставае
заданне) ІІ варыянт
1.Пазнайце
міфалагічных персанажаў па апісанні: а) чалавек-асілак
з вялізнымі бычынымі рагамі ________________________; б) прывабная маладзенькая
дзяўчына ў белай сукенцы, упрыгожанай зялёнай лістотай, з вяночкам палявых
красак на галаве_______________________; в) жанчына, здольная прымаць самыя
розныя абліччы – ваўка, змяі, каня, жудаснай істоты ________________________;
г) казачны жыхар лесу ў вобразе калматага чалавека ў звярынай шкуры з вялікімі
вушамі___________ ______________; д) Выходзіць здань дзіўная з віру І творыць
варожбы свае. Сцюдзёная льецца вадзіца Па целе з распушчаных кос, А вочы
блішчаць, як дзве зоры, А вочы глядзяць да нябёс____________________________
2.Як
звалі наступных багоў: а) багіня лета___________________;
б) бог зімы _____________________; в) бог урадлівасці і кахання __________________;
г) багіня жыцця і долі ______________________; д) бог дабрабыту і мудрасці __________________;
е) бог грому і маланкі ___________________________
3.Хто
з багоў: а) цэлую зіму спачываў на небе ____________________;
б) даваў дзяўчатам вянок ___________________________; в) паліваў зямлю дажджом,
змушаючы прыроду абуджацца _______________________; г) хадзіў басанож з
непакрытай галавой _____________________
4.Каго
з багоў можна ахарактарызаваць словамі: а)
прыгожы і малады ______________________; б) прывабная, шчодрая__________________________________
5.Каму
з багоў належалі рэчы: а) булава _____________________________;
б) стрэлы-маланкі _______________________________
6.Хто
з багоў дапамагаў: а) кавалям____________________;
б) закаханым_____________________
7.Коратка
адкажыце на пытанні: а) Чаму пачыналася
засуха? ___________________________
___________________________________________________; б) З імем якой багіні
звязаны словы марыць, смерць, мёртвы?
________________________; в) Чаму старажытныя людзі не надта баяліся смерці?__________________________________________________________________________________;
г) Чаму зімой трашчаць дрэвы ў лесе?______________________________________________________;
д) Хто з багоў працаваў у кузні? _________________________; е) Чаму ў жніўні
здараюцца “вераб’іныя”
ночы?_______________________________________________________________________ ё)
Хто такія асілкі?_______________________________________________________________________;
ж) Каго з багоў лічылі самым
міласэрным?__________________________________________________
8.Хто
з духаў умеў ператварацца ў: а) вужа,
жабу, ката ці сабаку __________________; б) страшны цень ____________________________________
9.З
імем якога бога звязаны выразы ярая сіла,
ярая пчолка, ярына ў полі? ______________________
10.Хто
з духаў: а) ірваў рыбацкія сеці,
раскрываў плаціны на млынах__________________________; б) клапаціўся пра добры
ўраджай на палях і сенажаці, выганяў з іх шкоднікаў ____________________________
11.Пазнайце
духаў па апісанні: а) рослы светлавалосы
хлопец ____________________________________; б) стары з доўгай барадой, доўгімі
валасамі на галаве ў форме кліна, гладкай бліскучай скурай ________________________________________________
А есть ответы?
ОтветитьУдалить