Тэматычны кантроль па тэме «Займеннік» (6 клас)
І
варыянт
1.Займеннік – гэта часціна
мовы, якая: а) абазначае прадмет, прымету, колькасць;
б) указвае на прадмет, але не называе яго; в) указвае на прадмет, прымету,
колькасць, але не называе іх; г) абазначае прыналежнасць да каго-небудзь ці
чаго-небудзь; д) называе прадметы, прыметы і колькасць.
2.Займеннік адказвае на
пытанні хто? што?, калі замяняе: а) назоўнік; б) прыметнік; в) лічэбнік; г) дзеяслоў; д) прыслоўе.
3.Займеннікі могуць ужывацца
замест: а) назоўніка; б) прыметніка; в) лічэбніка; г)
дзеяслова; д) прыслоўя.
4.Адзначце сказ, у якім
займеннік выкарыстаны замест лічэбніка: а) Да кожнага
ўрока ён рыхтаваўся старанна; б) Такой вясны ўжо і не прыгадаць; в) Столькі год
прайшло пасля вайны.
5.Адзначце сказы, у якіх займеннікі
ўказваюць на прадмет: а) Такая ноч бывае толькі ў
чэрвені; б) Я ведаю сабе цану; в) Той выпадак запомніўся на ўсё жыццё; г)
Нікому з іх ужо даўно не верылі; д) Некаторыя спачатку разгубіліся, але потым
знайшлі выйсце.
6.Адзначце сказы, у якіх
займеннікі ўказваюць на прымету прадмета; а) Возера
было за тым лесам; б) Такую песню мог стварыць толькі таленавіты чалавек; в)
Яго ведалі як добрага спецыяліста; г) Кожны можа добра вучыцца; д) Столькі
народу сабралася на плошчы!
7.Адзначце рад, у якім усе
займеннікі аднаго разраду: а) свой, наш, чыйсці, мой;
б) той, кожны, такі, гэтулькі; в) увесь, самы, іншы, нейкі; г) нехта, абы-што,
некаторы, чыйсці; д) мой, ваш, каторы, свой.
8.Укажыце займеннік з
наступнымі граматычнымі прыметамі: жаночы род, творны склон, адзіночны лік,
прыналежны: а) гэтага; б) самай; в) сабой; г) нашай,
д) якая, е) ёю.
9.Адзначце займеннік, які не
мае назоўнага склону: а) вамі; б) мне; в) сабой; г)
іх; д) некалькіх; е) яго.
10.Адзначце выпадкі
правільнага ўжывання прыназоўнікаў з займеннікамі: а)
падысці ка мне; б) падысці да мяне; в) пабудзь са мною; г) пабудзь з мною.
11.Адзначце пачатковую форму
для кожнага з наступных займеннікаў: 1) вамі: а) ваш, б) вы; в) яны; 2) саму: а) сам; б) сама; в) самы; 3) ні на чыім: а) нічыім; б) нічым; в)
нічый.
12.Адзначце займеннікі 1-й
асобы: а) я; б) ты; в) яно; г) мы; д) вы; е) яны.
13.Адзначце сказы, у якіх
займеннікі ўжыты правільна: а) Я табе ўчора там не
бачыў; б) Цяжка быць самім сабою, і так лёгка стаць нікім; в) Я ведаю цану
сябе; г) Цяжэй за ўсё сябе перамагчы, стаць над сабой бязлітасным суддзёй; д) Я
знайшоў у сваёй кватэры нікога.
14.Адзначце выпадкі злітнага
напісання займеннікаў: а) на (абы) якім кані далёка не
заедзеш; б) (не) калькі разоў на тыдзень; в) чый (небудзь) сшытак; г) (абы) з
чаго не смяюцца; д) (ні) (у) чым не вінаваты; е) (ні) кога не пакрыўдзіў; ж)
(не) столькі тых грошай, колькі клопату.
15.Адзначце выпадкі напісання
замест пропускаў літары е: а) н_чога новага; б) н_чага не хапала; в) н_кім замяніць; г) н_кому
н_чога не сказаў; д) н_якіх перашкод; е) н_каму можа пашчасціць; ё) н_хта
ўключыў тэлевізар.
16.Падкрэсліце ў дадзеным
сказе ўсе займеннікі як члены сказа: Памяць любога
чалавека падобна на нейкую скарбніцу, у якой можа захавацца толькі тое, што
здольна вытрымаць буры часу і ніколі не страціць сваёй цікавасці.
Тэматычны кантроль па тэме «Займеннік» (6 клас)
ІІ
варыянт
1.Займеннік – гэта часціна
мовы, якая: а) называе прадметы, іх прыметы або
колькасць, дзеянні; б) указвае на прадметы, прыметы або колькасць, але не
называе іх; в) указвае на прадмет, але не называе яго; г) абазначае
прыналежнасць каму-небудзь ці да чаго-небудзь; д) у сказе займеннік звычайна бывае
дзейнікам, дапаўненнем, азначэннем.
2.Займеннік адказвае на
пытанні які? чый?, калі замяняе: а) назоўнік; б) прыметнік; в) лічэбнік; г) дзеяслоў; д) прыслоўе.
3.Займеннікі могуць ужывацца
замест: а) назоўніка; б) прыметніка; в) лічэбніка; г)
дзеяслова; д) прыслоўя.
4.Адзначце сказ, у якім
займеннік выкарыстаны замест лічэбніка: а) Гэтаму дубу
ўжо гадоў дзвесце з гакам; б) Апошні раз мы з ім бачыліся некалькі гадоў назад;
в) Гэты год быў багаты на грыбы.
5.Адзначце сказы, у якіх
займеннікі ўказваюць на прадмет: а) У той час і ў
нашых лясах вяліся мядзведзі; б) Яны ўжо выганялі кароў на пашу; в) Наша возера
прыгожае; г) Усе прасілі яго спяваць; д) За тым узгоркам пачынаўся лес.
6.Адзначце сказы, у якіх
займеннікі ўказваюць на прымету прадмета; а) Яго кнігі
чытаюць не толькі дзеці, але і дарослыя; б) Яго часта бачылі ў бібліятэцы; в)
Кожны марыць пра свой утульны дом; г) Наша вёска знакамітая сваімі людзьмі; д) Усе
ўважліва слухалі музыкаў.
7.Адзначце рад, у якім усе
займеннікі аднаго разраду: а) хто, які, нешта, колькі;
б) ніхто, нейкі, ніякі, нічый; в) усякі, іншы, самы, некаторы; г) той, столькі,
хто, гэтакі; д) увесь, кожны, самы, іншы.
8.Укажыце адмоўныя займеннікі:
а) ніхто; б) некалькі; в) нічый; г) нехта, д) некаторы,
е) ніякі.
9.Адзначце займеннікі, якія не
маюцьформы роду: а) вамі; б) мне; в) сабой; г) іх; д) яе;
е) яго.
10.Адзначце займеннік, які
змяняецца па родах і ліках: а) мне; б) сабой; в) мы;
г) столькі, д) нехта, е) увесь.
11.Адзначце пачатковую форму
для кожнага з наступных займеннікаў: 1) намі: а) нас, б) наш; в) мы; 2) самаму: а) сам; б) самы; в) самі; 3) ні пры чым: а) нічога; б) нішто; в)
нічым.
12.Адзначце займеннікі 1-й
асобы: а) я; б) мы; в) вы; г) ён; д) яны; е) ты.
13.Адзначце сказы, у якіх
займеннікі ўжыты правільна: а) Замяніць Клаву было
некім; б) Параіцца не было з кім; в) Хлопцы вырашылі прыйсці к ім у госці; г)
Некаторыя спачатку разгубіліся, але потым знайшлі выхад; д) Я не знайшоў сабе ў
жыцці.
14.Адзначце выпадкі злітнага
напісання займеннікаў: а) ён тут ні (пры) чым; б) (ні)
якага клопату; в) (ні) чога кепскага ў гэтым няма; г) што (небудзь) новае ў вас
ёсць?; д) (абы) хто сюды не наведваўся; е) (ні) колькі не шкадую; ж) не адхіляй
(ні) чыёй парады.
15.Адзначце выпадкі напісання
замест пропускаў літары і: а) н_хто не адмовіўся; б) н_кога не прымушалі; в) н_хта зацягнуў песню;
г) н_кага гэта ўсцешыць; д) н_калькі кніг; е) н_якіх довадаў няма; ё) н_чым
вырашыў здзівіць.
16.Падкрэсліце ў дадзеным
сказе ўсе займеннікі як члены сказа: Духоўнае багацце
вы не купіце ні за якія грошы, яго можна здабыць толькі вашай творчай працай,
напружаннем усёй волі
Комментариев нет:
Отправить комментарий