четверг, 15 марта 2018 г.

Тэматычны кантроль па тэме "Лічэбнік" 6 клас


Тэматычны кантроль па тэме «Лічэбнік» (6 клас)
І варыянт

1.Адзначце лічэбнікі: а) чацвёрты; б) адна другая; в) сотня; г) тысяча; д) нямнога.
2.Вызначце від лічэбнікаў паводле складу: а) тры ___________; б) пяцьдзясят ____________________; в) шэсць сёмых ___________________; г) васямнаццаць ______________; д) дзевяноста ______________
3.Адзначце лічэбнікі, у якіх на канцы пішацца мяккі знак: а) 900; б) 7; в) 20; г) 6; д) 15.
4.Адзначце склонавыя формы лічэбнікаў, запісаныя памылкова: а) Н.шэсцьсот; б) Р.шасцісот; в) Д.шасцісот; г) В.шэсцьсот; д) Т.шасцістамі; е) М.(аб) шасцістах.
5.Адзначце спалучэнні, у якіх правільна дапасаваны лічэбнікі да назоўнікаў: а) пяцёра парсючкоў; б) трое жанчын; в) у класе іх было сямёра; г) восем гусей; д) чацвёра нажніц.
6.Адзначце правільна напісаныя парадкавыя лічэбнікі: а) трынацаты; б) сямнаццаты; в) восьмы; г) чатырохсоты; д) сямідзясяты.
7.Адзначце склонавыя формы, у якіх назоўнік пры лічэбніку ўжыты памылкова: а) Н.паўтара метра; б) Р.паўтара метра; в) Д.паўтара метра; г) В.паўтара метра; д) Т.паўтара метрамі; е) М.(аб) паўтара метрам.
8.Адзначце лічэбнікі, якія ў форме творнага склону запісаны правільна: а) пяццю; б) сяммю; в) трыццаццю; г) васямнаццаццю; д) адзінацаццю.
9.Адзначце склонавыя формы лічэбніка, запісаныя памылкова: а) Н.сорак; б) Р.сорак; в) Д.сорак; г) В.сорак; д) Т.сарака; М.(аб) сарака.
10.Адзначце лічэбнікі, якія маюць форму роду: а) дзесяць чацвёртых; б) абодва; в) мільён; г) адзін; д) трыста пяцьдзясят пяты.
11.Адзначце лічэбнікі з націскам на першым складзе: а) трое; б) пяцярым; в) васямнаццаты; г) дваіх; д) семдзесят.
12.Адзначце дробавыя лічэбнікі: а) пяцёра; б) паўтара; в) дзевяць шостых; г) тры і сем дзясятых; д) дванаццаць цэлых і адна другая.
13.Адзначце парадкавыя лічэбнікі: а) дзясяцера; б) восьмы; в) сямімільённы; г) чатыры трэція; д) шасцідзясяты.
14.Адзначце лічэбнікі, у якіх змяняецца толькі апошняя частка: а) тры адзінаццатыя; б) тысяча чатырыста пяцьдзясят шосты; в) дзвесце дваццаць сёмы; г) чатырохсоттысячны; д) восемсот дзевяць.
15.Адзначце колькасныя лічэбнікі: а) шэсцьдзесят; б) абое; в) пяцёра; г) дваццаць восем; д) дзевятнаццаты.
16.Адзначце лічэбнікі, у якіх на месцы пропуску пішацца ь: а) шэсц_сот; б) вас_мюстамі; в) дзевяц_сот; г) сям_наццаць; д) сем_дзесят.
17.Адзначце лічэбнікі, якія пішуцца ў два словы: а) 300; б) 302; в) 324; г) 703; д) 1000.
18.Адзначце лічэбнікі, якія пішуцца разам: а) (шэсць)сот; б) (пяць)тысяч; в) (трох)мільённы; г) (пяці)соты; д) (шасці)дзясяты.
19.Які колькасны лічэбнік змяняецца па родах, ліках і склонах: а) адзін; б) два; в) тры; г) чатыры; д) пяць.
20.Якія лічэбнікі змяняюцца як назоўнікі і маюць род і лік: а) нуль; б) адзін; в) тысяча; г) мільён; д) мільярд.
21.Якія лічэбнікі ў творным склоне маюць на канцы –ма: а) адзін; б) два; в) тры; г) чатыры; д) пяць.
22.Які лічэбнік змяняецца як назоўнік першага скланення: а) восем; б) паўтара; в) дзвесце; г) тысяча; д) мільён.
23.Адзначце назоўнікі, якія могуць спалучацца са зборнымі лічэбнікамі двое, трое і інш.: а) касец; б) ягня; в) дуб; г) конь; д) вілы.
24.Адзначце сказы, у якіх словазлучэнні назоўнік+ лічэбнік выступаюць у ролі дзейнікаў: а) Мяцеліца не сціхала на працягу трох сутак; б) На абедзвюх старонках часопіса прыведзены цікавы ілюстрацыйны матэрыял; в) Неабходна тэрмінова даставіць пяцідзесяці трох пасажыраў да месца прызначэння; г) У горадзе адкрыліся трыццаць два дзіцячыя садкі; д) У гняздзе на старой ліпе вывеліся чатыры бусляняты.






Тэматычны кантроль па тэме «Лічэбнік» (6 клас)
ІІ варыянт

1.Адзначце лічэбнікі: а) двойка; б) мільён; в) шосты; г) шмат; д) тры дзясятыя.
2.Вызначце від лічэбнікаў паводле складу: а) семдзесят___________; б) адзінаццаць ____________________; в) шэсцьдзесят ___________________; г) чатыры пятыя ______________; д) сем ______________
3.Адзначце лічэбнікі, у якіх на канцы пішацца мяккі знак: а) 30; б) 9; в) 16; г) 8; д) 600.
4.Адзначце склонавыя формы лічэбнікаў, запісаныя памылкова: а) Н.дзевяцьсот; б) Р.дзевяцісот; в) Д.дзевяцістам; г) В.дзевяцісот; д) Т.дзевяцюстамі; е) М.(аб) дзевяцюстах.
5.Адзначце спалучэнні, у якіх правільна дапасаваны лічэбнікі да назоўнікаў: а) трое качанят; б) іх прыехала шасцёра; в) пяцёра дзвярэй; г) дзявяцера дзяўчынак; д) сем свіней.
6.Адзначце правільна напісаныя парадкавыя лічэбнікі: а) пятнаццаты; б) васьмідзясяты; в) шасцісоты; г) чацьвёрты; д) дзявяносты.
7.Адзначце склонавыя формы, у якіх назоўнік пры лічэбніку ўжыты памылкова: а) Н.паўтары секунды; б) Р.паўтары секундаў; в) Д.паўтары секундам; г) В.паўтары секунды; д) Т.паўтары секундам; е) М.(аб) паўтары секундах.
8.Адзначце лічэбнікі, якія ў форме творнага склону запісаны правільна: а) шасццю; б) дзевяццю; в) чатырнаццаццю; г) дваццацю; д) сямнаццаццю.
9.Адзначце склонавыя формы лічэбніка, запісаныя памылкова: а) Н.сто; б) Р.ста; в) Д.ста; г) В.сто; д) Т.сто; М.(аб) сто.
10.Адзначце лічэбнікі, якія маюць форму роду: а) тысяча; б) сем пятых; в) два; г) абедзве; д) дзевяцьсот восемдзесят тры.
11.Адзначце лічэбнікі з націскам на першым складзе: а) дваццаты; б) семярых; в) васьмярымі; г) трыста; д) шэсцьдзесят.
12.Адзначце дробавыя лічэбнікі: а) сямёра; б) восем пятых; в) паўтары; г) адзінаццаць цэлых і дзве сёмыя; д) чатыры і шэсць дзясятых.
13.Адзначце парадкавыя лічэбнікі: а) пяцітысячны; б) дзявяцера; в) трэці; г) шэсць чацвёртых; д) васьмідзясяты.
14.Адзначце лічэбнікі, у якіх змяняецца толькі апошняя частка: а) чатыры трынаццатыя; б) семсот тры; в) тысяча шэсцьсот семдзесят восьмы; г) пяцьсот пяцьдзясят сёмы; д) трохсоттысячны.
15.Адзначце зборныя лічэбнікі: а) семдзесят; б) абодва; в) пяцьдзясят сёмы; г) дзевяцьсот; д) сямёра.
16.Адзначце лічэбнікі, у якіх на месцы пропуску пішацца ь: а) шэсц_дзесят; б) сем_сот; в) вас_мюстамі; г) васям_наццаць; д) восем_дзесят.
17.Адзначце лічэбнікі, якія пішуцца ў два словы: а) 504; б) 2001; в) 346; г) 711; д) 1000000.
18.Адзначце лічэбнікі, якія пішуцца разам: а) (сем)сот; б) (пяць)дзясят; в) (двух)мільённы; г) (пяць)тысяч; д) (чатырох)соты.
19.Які колькасны лічэбнік змяняецца па родах, ліках і склонах: а) адзін; б) два; в) пяць; г) сем; д) восем.
20.Якія лічэбнікі змяняюцца як назоўнікі і маюць род і лік: а) нуль; б) тры; в) тысяча; г) мільён; д) мільярд.
21.Якія лічэбнікі ў творным склоне маюць на канцы –ма: а) адзін; б) два; в) тры; г) сем; д) дзевяць.
22.Які лічэбнік змяняецца як назоўнік першага скланення: а) сем; б) паўтары; в) дванаццаць; г) тысяча; д) мільярд.
23.Адзначце назоўнікі, якія могуць спалучацца са зборнымі лічэбнікамі двое, трое і інш.: а) каваль; б) кураня; в) ясень; г) гусь; д) талерка.
24.Адзначце сказы, у якіх словазлучэнні з лічэбнікам выступаюць у ролі выказнікаў: а) Хутка на двор уз’ехала трое саней; б) У вучобе Слава самы першы; в) Самы складаны для студэнта – першы курс; г) Наша хата дзясятая ад школы; д) Рост у хлопца – сто восемдзесят сантыметраў.


Комментариев нет:

Отправить комментарий

ТЭМАТЫЧНЫ КАНТРОЛЬ 8 КЛАС “ЖАНРЫ ЛІРЫКІ"

ТЭМАТЫЧНЫ КАНТРОЛЬ 8 КЛАС “ЖАНРЫ ЛІРЫКІ” 1.         Злучыце аўтара і твор. “Спадчына”                                             ...