четверг, 15 марта 2018 г.

Тэст па тэме "Покліч мінулых стагоддзяў" 6 клас


Покліч мінулых стагоддзяў (тэставае заданне па раздзеле, 6 кл.)
Адзначце правільныя сцвярджэнні:
1.Першым вядомым полацкім князем быў Рагвалод.
2.Князь Уладзімір Святаслававіч прасіў рукі Рагнеды, але атрымаў адмову. Пасля гэтага ён каля 980 г. павёў войска на Полацк.
3.Ізяслаў – сын Рагнеды і Уладзіміра.
4.Цяперашні горад Заслаўе (Мінская вобласць) названы так калісьці князем Уладзімірам у гонар свайго сына Ізяслава.
5.Рагнеда – Гарыслава – Анастасія – гэта імёны дачок князя Уладзіміра Святаслававіча.
6.Горад, заснаваны крывічамі, называецца Полацк.
7.Атрымаўшы адмову ад Рагнеды, Уладзімір для штурму Полацка наняў варагаў.
8.Варагі – ваяўнічыя плямёны, якія жылі на тэрыторыі сучаснай Расіі.
9.Летапіс – пагадовы запіс падзей.
10.Фраза “славу ткалі гады” – гэта метафара.
11.У час Купалля вянкі, якія пусціла Рагнеда па рацэ, патанулі. Гэта сведчыла, што дзяўчыну чакала нешчаслівае каханне.
12.Уладзімір сабраў баяраў і расказаў ім пра замах Рагнеды на сваё жыццё, пра тое, што здарылася: сын Ізяслаў прыбег на шум, у яго руках быў аголены меч. Баяры параілі князю адпусціць Рагнеду з дзецьмі ў Полацкае княства.
13.Рагнеда заснавала каля Ізяслаўя першы на ўсходнеславянскай зямлі манастыр і жыла ў ім.
14.Князёўна Прадслава пастрыглася ў манашкі пад імем Ефрасіння.
15.Рагнеда, як таго хацелі бацька і маці, выйшла замуж за князя Уладзіміра па ўласным жаданні.
16.Калі Уладзімір заснуў, Рагнеда ўзяла нож і хацела яго забіць, але князь прачнуўся і адабраў нож.
17.Полацк стаіць на рацэ Днепр.
18.Тэма – гэта жыццёвая з’ява або кола з’яў, пра якія ідзе размова ў творы.
19.Ідэя – гэта асноўная абагульненая думка, сэнс мастацкага твора, які ўвасабляецца праз тэму, вобразы, герояў, мастацкія апісанні і карціны.
20.Прадслава, калі бацька надумаў аддаць яе замуж, сышла да цёткі ў манастыр і пастрыглася ў манашкі.
21.Полацкі князь, баяры сабралі грошы, запрасілі лепшых муляраў і цесляў, каб пабудаваць новы манастыр. Яго назвалі Спаскі. Ігуменняй манастыра стала Ефрасіння.
22.Ефрасінню добра ведалі ў Кіеве, Ноўгарадзе, у далёкай Візантыі, а таксама ў Кітаі, Японіі...
23.Ефрасіння вучыла людзей паважаць адзін аднаго, заклікала спыніць братазабойчыя войны і княжацкія сваркі.
24.Грунвальдская бітва адбылася 15 ліпеня 1410 года.
25.Супраць Тэўтонскага ордэна выступіла аб’яднанае войска Польскага каралеўства і ВКЛ.
26.У Грунвальдскай бітве атрымалі паражэнне аб’яднаныя войскі князя Вітаўта і караля Ягайлы.
27.Лявон Случанін параўноўвае ў сваім творы Полацк, цэнтр старажытнай дзяржавы, з зарою.
28.Пра часы існавання Полацкага княства Лявон Случанін піша так: “...На крывіцкай зямлі // Панавалі і шчасце, і згода”.
29.Рагнеда, свабодалюбівая, з высока развітым пачуццём уласнай годнасці, не даравала Уладзіміру – забойцу сваіх родных.
30.Аўтарам карціны “Рагнеда і Ізяслаў” з’яўляецца беларускі мастак Алег Карповіч.
31.1392-1430 – гэта гады княжання Вітаўта.
32.Каб паказаць моц крыжакоў, Генрых Сянкевіч параўноўвае іх рух з каменем, які скінуты з гары і ляціць, пакуль не ператворыцца ў лавіну, здольную “ўсё скрышыць, знесці перад сабой”.
33.Кароль Ягайла ў творы паказаны таленавітым палкаводцам, чалавекам, здольным прызнаць і ацаніць мужнасць іншага, нават калі ён – вораг.
34.Ефрасіння Полацкая пражыла амаль 90 гадоў.
35.Ефрасіння Полацкая – унучка князя Усяслава Чарадзея.
36.Асветнікі – гэта тыя людзі, якія ў старажытнасці складалі і перапісвалі рэлігійныя кнігі.
37.Крыж Ефрасінні Полацкай – шэдэўр старажытнага мастацтва. Яго зрабіў Лазар Богша ў 1161 г.
38.Дзіда (кап’ё) – доўгае дрэўца з вострым металічным наканечнікам; зброя рыцара.
39.Харугва – гэта баявы вайсковы сцяг.
40.У гістарычных творах заўсёды пераважаюць пейзажныя замалёўкі і філасофскія разважанні над сэнсам жыцця.

Комментариев нет:

Отправить комментарий

ТЭМАТЫЧНЫ КАНТРОЛЬ 8 КЛАС “ЖАНРЫ ЛІРЫКІ"

ТЭМАТЫЧНЫ КАНТРОЛЬ 8 КЛАС “ЖАНРЫ ЛІРЫКІ” 1.         Злучыце аўтара і твор. “Спадчына”                                             ...