Апавяданне “Алені” І.Пташнікава (тэматычны кантроль, 6 клас)
1.Пазанйце героя па апісанні:
а)
Які з ___________ паляўнічы? У яго нават сабакі няма. Абы-якога ____________ не
думаў карміць, а дзе дастанеш добрага? Хацеў прывезці з раёна, дык жа трэба
было аддаць увесь стажок сена; _____________ ў Іркі быў ляснік, і жылі яны ў
лесе. __________________ яшчэ вартаваў і карміў зімою ласёў і аленяў у
запаведніку, які быў недалёка ад Бярэзаўца за Высокім Берагам.
б)
____________ уся сціснулася, прыпала аж да зямлі, пасля пабегла, нічога не
бачачы. Ёй раптам успомнілася, як яны ў блакаду з бацькам беглі так з вёскі на
пасеку, дзе былі бульбяныя ямы, а ўсюды рваліся міны; _____________ ж малая
яшчэ, ёй толькі пайшоў дванаццаты, мала што яна рослая, падцягнулася за вайну,
затое тонкая. І крычаць яна, мусіць, добра не ўмее – ціхенька і дзярката – і
заўсёды тады папярхаецца, бо дзярэ ў горле.
в)
Рыжы і злосны чалавек _______________________
г)
Але за вату крычала _____________________: збіралася яшчэ на зіму “пацягнуць”
фуфайку кортам, якога тата прывёз з раёна за воўчую скуру.
2.Пра які час сутак ідзе
гаворка? Сонца вярнула на ____________, у небе застылі
ружовыя хмары, і на пасеку з балота падзьмуў халадок. У тым баку, дзе вёска,
здавалася, загарэўся лес.
3.Назавіце пару года, якую
згадвае аўтар: _____________ у Бярэзаўцы мялела рака і
рана жаўцелі бярозы – можа таму, што раслі на балоце, жаўцелі заўсёды знізу,
паволі, не так, як вольхі, якія чакаюць першых маразоў, тады чарнеюць і
асыпаюцца за адну ноч.
4.Вызначце, чым занята
галоўная гераіня апавядання:
а)
Яна рабіла па-свойму: скручвала з ваты, якую скубла са старой матчынай фуфайкі,
кнот, падпальвала яго, пасля тушыла ў бліскучым жоўтым патроне ад нямецкай
вінтоўкі. На крэмені чорны кнот загараўся ад першай іскры.
_______________________________
б)
Ірка ўмее збіраць _____________. Яны на пасецы растуць шышкамі, як бабок на
балоце. Сашмаргнеш шышку – поўная жменя. А ля пнёў іх – як хто ўзяў ды рассыпаў
з кошыка.
5.Назавіце прадстаўнікоў
жывельнага свету:
а)
____________ Ірка не любіла: яны зладзеі і стракочуць без аддухі, лезуць усмоль
на двор у карытца да парасяці.
б)
З балота ад ракі прылятаюць вялізныя зялёныя ____________, лапочуць над верасам
сваім доўгім бліскучым крыллем, але пчолы іх не баяцца;
в)
Нехта пляскае там на ўвесь рот. Яны прыходзяць з пушчы аж сюды ў бабок, у самым
куце яго ўжо даўно здрабяжылі. _________________________
г)
За двума чырвонымі ад смалы карчамі мые лапамі вушы. Нацёршы вушы, ён пакруціў
мордачкай і паскакаў на горку. _________________________
д)
Па рацэ – на лёдзе – бегла: коўзалася знаць па следзе. _________________
е)
Іх было чацвёра, і ішлі яны адзін за адным. Пярэдні быў сівы і ў чорныя латы.
Вялікі і прыгожы, ён дыбаў, задзёршы галаву. Рогі ў яго ляжалі аж на спіне, як
загнуты абруч на вялікі кошык. __________
ё)
Цінькаюць, пырхаюць з сучка на сучок, на ляту ловяць пыл і кавалачкі кары.
_________________
ж)
Яны дзяўбуць сасновыя шышкі: на моху, на грыбах рудзяках панацярушанага
сасновага насення. _______________________________
з)
Сядзе на верасовую галінку, калышацца, пасля нахіне аж да самай зямлі, абдыме
ножкамі, перагнецца ўся, адтапырыць крыльцы і лезе з галоўкай у маленькую
кветачку. _____________________
і)
Браў бурак з рукі вялікімі адтапыранымі губамі і жвакаў, не адкрываючы рот.
Галава ў яго была зусім малая, вочы – сівыя, мутныя, поўсць блішчала,
гладкая-гладкая, бы яе прычасаў хто. ___________
6.Пра што ідзе размова?
а)
Пастарэлі ўжо, пабялелі, пачалі сохнуць _____________________________
б)
Маладыя, бурыя, цвёрдзенькія і круглыя – як хто высеяў у адну ноч
______________________
в)
Маладыя абляпілі пні. Іх несамнога: не іхняя яшчэ пара
_________________________
г)
Маладзенькія на тоўстым карані і тоўсценькай галоўкай, – зусім як напарстак на
пальцы ________
д)
Яны і самі вунь аж на двор залезлі. Ля ганка і ля студні пясок рыюць – так
растуць _____________
е)
На іх кропелькі вады – ад расы. Кіслыя, і ад іх не хочацца піць, як ад чарніц
___________________
ё)
У Бярэзаўцы ён высокі, дастае Ірцы аж па пахі. Пачырванеў спадыспаду ад зямлі –
асыпаецца. І пахне-пахне _______________________________
ж)
Яшчэ толькі пачалі ружавець. Па іх пойдзе з маці, калі ўжо асыплецца бярэзнік,
і пойдзе на ўвесь дзень аж туды, дзе Старыя Вольхі, узяўшы мех.
________________________
7.Назавіце мясцовасць,
згаданую ў творы:
а)
Тут самае высокае месца. Стаіш, як узлезшы на хату, на страху. Недзе ўнізе
жнуць жанчыны ў белых хустачках і зносяць у кучкі снапы. ______________________________________
б)
Кіламетра паўтара ад вёскі, ля ракі Бярэзаўкі, што цячэ лугам і ўпадае за
Ліпнікамі ў Вілію; У вайну немцы спалілі іхнюю хату, астаўся толькі хлеў, які
быў недакончаны – без страхі – і не ўзяўся гарэць __________________________________________
в)
У Бярэзаўцы пачынаецца пушча. Тут яны жылі да вайны, Ірка помніць, калі
пераехалі ў вёску ______________________________________________
г)
Бацька казаў, што яны пайшлі Віліёй далёка, дзе не было гэтулькі партызанскіх
лагераў і блакад ________________________________________________
д)
Ірка праз акно бачыць увесь луг __________________, ля якіх рака паварочвае да
Віліі, там яна глыбокая, і ў ёй – рабыя шчупакі.
8.Якія рысы характару Іркі
ілюструюць цытаты:
а)
Ёй здалося, што яны спыніліся і чакаюць яе; яна тады забывалася, што цяжка
дыхаць, бегучы, што баляць у каленях ногі, што трэба было адшпіліць ля шыі
гузік – ён вунь як душыць, і бегла, бегла
____________________________________________________
б)
Ірка ніяк не магла даўмецца, пра што яны гаварылі: думала ўсё, чаму не прыйшлі
алені. І калі Язэп, панюхаўшы відэлец, сказаў: “Лясное лесам і пахне”, – яна
папыталася ціха, як сама ў сябе: “Дзе ўзялі?”
___________________________________________________
в)
Пасля ўрокаў Ірка карміла парася, хадзіла глядзець, ці цэлы стажок, бо бацька
асачыў, што знізу аб’елі, відаць, алені
____________________________________________
г)
Тады яна дастала з кішэні акрайчык купленага ў магазіне хлеба і падала рагатаму
______________
д)
Раніцай не хацелі пускаць яе ў школу – мяцеліца. Ірка дастала з гары самаробныя
лыжы. Іх зрабіў у вёсцы тата; яна на іх бегла лепш за ўсіх. Школа ў вёсцы
недалёка; а хіба Ірка пабаіцца мяцеліцы?
_________________________________________________________
е) У баразне слупок з надпісам “КВ.29
ПОС.СОС.ПЛ.2,40 г.194.. г.”. Ірка помніць, што такія слупкі рабіў і падпісваў
яе тата, калі жылі яшчэ ў вёсцы.______________________________________________
суки где ответы
ОтветитьУдалитьГде ответы?
ОтветитьУдалитьЭто пиздец а не тесь
ОтветитьУдалить