четверг, 15 марта 2018 г.

Іван Пташнікаў "Алені". Тэст для 6 класа

Апавяданне “Алені” І.Пташнікава (тэматычны кантроль, 6 клас)

1.Пазанйце героя па апісанні:
а) Які з ___________ паляўнічы? У яго нават сабакі няма. Абы-якога ____________ не думаў карміць, а дзе дастанеш добрага? Хацеў прывезці з раёна, дык жа трэба было аддаць увесь стажок сена; _____________ ў Іркі быў ляснік, і жылі яны ў лесе. __________________ яшчэ вартаваў і карміў зімою ласёў і аленяў у запаведніку, які быў недалёка ад Бярэзаўца за Высокім Берагам.

б) ____________ уся сціснулася, прыпала аж да зямлі, пасля пабегла, нічога не бачачы. Ёй раптам успомнілася, як яны ў блакаду з бацькам беглі так з вёскі на пасеку, дзе былі бульбяныя ямы, а ўсюды рваліся міны; _____________ ж малая яшчэ, ёй толькі пайшоў дванаццаты, мала што яна рослая, падцягнулася за вайну, затое тонкая. І крычаць яна, мусіць, добра не ўмее – ціхенька і дзярката – і заўсёды тады папярхаецца, бо дзярэ ў горле.

в) Рыжы і злосны чалавек _______________________

г) Але за вату крычала _____________________: збіралася яшчэ на зіму “пацягнуць” фуфайку кортам, якога тата прывёз з раёна за воўчую скуру.

2.Пра які час сутак ідзе гаворка? Сонца вярнула на ____________, у небе застылі ружовыя хмары, і на пасеку з балота падзьмуў халадок. У тым баку, дзе вёска, здавалася, загарэўся лес.

3.Назавіце пару года, якую згадвае аўтар: _____________ у Бярэзаўцы мялела рака і рана жаўцелі бярозы – можа таму, што раслі на балоце, жаўцелі заўсёды знізу, паволі, не так, як вольхі, якія чакаюць першых маразоў, тады чарнеюць і асыпаюцца за адну ноч.

4.Вызначце, чым занята галоўная гераіня апавядання:
а) Яна рабіла па-свойму: скручвала з ваты, якую скубла са старой матчынай фуфайкі, кнот, падпальвала яго, пасля тушыла ў бліскучым жоўтым патроне ад нямецкай вінтоўкі. На крэмені чорны кнот загараўся ад першай іскры. _______________________________

б) Ірка ўмее збіраць _____________. Яны на пасецы растуць шышкамі, як бабок на балоце. Сашмаргнеш шышку – поўная жменя. А ля пнёў іх – як хто ўзяў ды рассыпаў з кошыка.

5.Назавіце прадстаўнікоў жывельнага свету:
а) ____________ Ірка не любіла: яны зладзеі і стракочуць без аддухі, лезуць усмоль на двор у карытца да парасяці.

б) З балота ад ракі прылятаюць вялізныя зялёныя ____________, лапочуць над верасам сваім доўгім бліскучым крыллем, але пчолы іх не баяцца;

в) Нехта пляскае там на ўвесь рот. Яны прыходзяць з пушчы аж сюды ў бабок, у самым куце яго ўжо даўно здрабяжылі. _________________________

г) За двума чырвонымі ад смалы карчамі мые лапамі вушы. Нацёршы вушы, ён пакруціў мордачкай і паскакаў на горку. _________________________

д) Па рацэ – на лёдзе – бегла: коўзалася знаць па следзе. _________________

е) Іх было чацвёра, і ішлі яны адзін за адным. Пярэдні быў сівы і ў чорныя латы. Вялікі і прыгожы, ён дыбаў, задзёршы галаву. Рогі ў яго ляжалі аж на спіне, як загнуты абруч на вялікі кошык. __________

ё) Цінькаюць, пырхаюць з сучка на сучок, на ляту ловяць пыл і кавалачкі кары. _________________

ж) Яны дзяўбуць сасновыя шышкі: на моху, на грыбах рудзяках панацярушанага сасновага насення. _______________________________
з) Сядзе на верасовую галінку, калышацца, пасля нахіне аж да самай зямлі, абдыме ножкамі, перагнецца ўся, адтапырыць крыльцы і лезе з галоўкай у маленькую кветачку. _____________________

і) Браў бурак з рукі вялікімі адтапыранымі губамі і жвакаў, не адкрываючы рот. Галава ў яго была зусім малая, вочы – сівыя, мутныя, поўсць блішчала, гладкая-гладкая, бы яе прычасаў хто. ___________

6.Пра што ідзе размова?
а) Пастарэлі ўжо, пабялелі, пачалі сохнуць _____________________________

б) Маладыя, бурыя, цвёрдзенькія і круглыя – як хто высеяў у адну ноч ______________________

в) Маладыя абляпілі пні. Іх несамнога: не іхняя яшчэ пара _________________________

г) Маладзенькія на тоўстым карані і тоўсценькай галоўкай, – зусім як напарстак на пальцы ________

д) Яны і самі вунь аж на двор залезлі. Ля ганка і ля студні пясок рыюць – так растуць _____________

е) На іх кропелькі вады – ад расы. Кіслыя, і ад іх не хочацца піць, як ад чарніц ___________________

ё) У Бярэзаўцы ён высокі, дастае Ірцы аж па пахі. Пачырванеў спадыспаду ад зямлі – асыпаецца. І пахне-пахне _______________________________

ж) Яшчэ толькі пачалі ружавець. Па іх пойдзе з маці, калі ўжо асыплецца бярэзнік, і пойдзе на ўвесь дзень аж туды, дзе Старыя Вольхі, узяўшы мех. ________________________

7.Назавіце мясцовасць, згаданую ў творы:
а) Тут самае высокае месца. Стаіш, як узлезшы на хату, на страху. Недзе ўнізе жнуць жанчыны ў белых хустачках і зносяць у кучкі снапы. ______________________________________

б) Кіламетра паўтара ад вёскі, ля ракі Бярэзаўкі, што цячэ лугам і ўпадае за Ліпнікамі ў Вілію; У вайну немцы спалілі іхнюю хату, астаўся толькі хлеў, які быў недакончаны – без страхі – і не ўзяўся гарэць __________________________________________
в) У Бярэзаўцы пачынаецца пушча. Тут яны жылі да вайны, Ірка помніць, калі пераехалі ў вёску ______________________________________________
г) Бацька казаў, што яны пайшлі Віліёй далёка, дзе не было гэтулькі партызанскіх лагераў і блакад ________________________________________________
д) Ірка праз акно бачыць увесь луг __________________, ля якіх рака паварочвае да Віліі, там яна глыбокая, і ў ёй – рабыя шчупакі.

8.Якія рысы характару Іркі ілюструюць цытаты:
а) Ёй здалося, што яны спыніліся і чакаюць яе; яна тады забывалася, што цяжка дыхаць, бегучы, што баляць у каленях ногі, што трэба было адшпіліць ля шыі гузік – ён вунь як душыць, і бегла, бегла ____________________________________________________
б) Ірка ніяк не магла даўмецца, пра што яны гаварылі: думала ўсё, чаму не прыйшлі алені. І калі Язэп, панюхаўшы відэлец, сказаў: “Лясное лесам і пахне”, – яна папыталася ціха, як сама ў сябе: “Дзе ўзялі?” ___________________________________________________
в) Пасля ўрокаў Ірка карміла парася, хадзіла глядзець, ці цэлы стажок, бо бацька асачыў, што знізу аб’елі, відаць, алені ____________________________________________
г) Тады яна дастала з кішэні акрайчык купленага ў магазіне хлеба і падала рагатаму ______________

д) Раніцай не хацелі пускаць яе ў школу – мяцеліца. Ірка дастала з гары самаробныя лыжы. Іх зрабіў у вёсцы тата; яна на іх бегла лепш за ўсіх. Школа ў вёсцы недалёка; а хіба Ірка пабаіцца мяцеліцы? _________________________________________________________
е) У баразне слупок з надпісам “КВ.29 ПОС.СОС.ПЛ.2,40 г.194.. г.”. Ірка помніць, што такія слупкі рабіў і падпісваў яе тата, калі жылі яшчэ ў вёсцы.______________________________________________ 

3 комментария:

ТЭМАТЫЧНЫ КАНТРОЛЬ 8 КЛАС “ЖАНРЫ ЛІРЫКІ"

ТЭМАТЫЧНЫ КАНТРОЛЬ 8 КЛАС “ЖАНРЫ ЛІРЫКІ” 1.         Злучыце аўтара і твор. “Спадчына”                                             ...