четверг, 15 марта 2018 г.

Тэставыя заданні для 6 класа па тэме "Зямля мая - зялёны дом"


Зямля мая – зялёны дом (тэставае заданне, 6 клас)

1.Чырвоная кніга – гэта: 1) так па-іншаму называюць паэму Я.Коласа “Новая зямля”; 2) старажытная кніга, у якой сабраны лепшыя ўзоры красамоўства і апісанні прыроды; 3) афіцыйны дакумент, які змяшчае звесткі пра пэўныя віды раслін і жывёл, што з’яўляюцца рэдкімі або знаходзяцца пад пагрозай знікнення; 4) кніга, па якой раней дзяцей вучылі чытаць і пісаць; 5) кніга, у якой расказваецца пра ўсе водныя аб’екты Беларусі.
2.На тэрыторыі Беларусі няма заказніка ці запаведніка з назвай: 1) Бярэзінскі запаведнік; 2) Браслаўскія азёры; 3) Наднёманскі гай; 4) Белавежская пушча; 5) Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік.
3.У тым, што прырода становіцца бяднейшай, вінаваты, на думку П.Панчанкі: 1) “усе мы: ты і я”; 2) сарматы – аб’яднанне вандроўных жывёлагадоўчых плямёнаў; 3) варагі (вікінгі) – ваяўнічыя германскія плямёны; 4) леснікі, якія не змаглі зберагчы, захаваць лясныя расліны; 5) навукова-тэхнічны прагрэс, які знішчае ўсё на сваім шляху.
4.У вершы П.Панчанкі “Сармацкае кадзіла” ёсць такія радкі: Кветкі ў лесе ёсць, // Але не тыя:// Да Чырвонай кнігі збеглі ўсе”. Падкрэсленыя радкі з’яўляюцца вобразна-выяўленчым сродкам: 1) эпітэтам; 2) параўнаннем; 3) метафарай; 4) паралелізмам; 5) гіпербалай.
5.Садовай кветкай з’яўляецца: 1) пралеска; 2) астра; 3) сон-трава; 4) васілёк; 5) кураслеп.
6.Тэма твора “Стары бабёр”: 1) працоўныя клопаты чалавека; 2) ахова прыроды, зберажэнне яе багаццяў; 3) кожны з нас у адказе за таго, каго прыручыў; 4) паказ прыгажосці і гармоніі роднага краю; 5) сцвярджэнне думкі, што неабходна ўсім разам змагацца з браканьерамі.
7.Стары бабёр вырашае “перавесці” сваю сям’ю на месца, дзе раней жылі яго продкі, бо: 1) цяпер сажалка, дзе яны жылі, была зарослая трыснягом, побач знаходзіўся завод, дзе рабілі газіраваную ваду, на ўзгорку стаяў бор, пад ім хат з пяць маленькай вёскі; 2) моцным быў сум па родных з дзяцінства мясцінах; 3) туды захацелі перасяліцца бабровыя жонка і ўсе дзеці; 4) там засталася ўся вялікая радня; 5) пра цяперашняе іх месца жыхарства даведаліся браканьеры з горада.
8.Поле, на якое выйшаў стары бабёр, шукаючы шлях на радзіму, было зясеяна: 1) гарохам; 2) ячменем; 3) лубінам; 4) канюшынай; 5) аўсом.
9.Стары бабёр сабраўся пайсці туды, дзе спрадвеку жылі вольна і неабсяжна бабры, дзе было гэтак прасторна. Іх некалі адтуль: 1) выгналі вялікія машыны, якія не пакінулі на рацэ ні прысадаў, ні травы, ні самой глыбокай ракі; 2) пераманілі ў невялікую рэчку суседзі-бабры; 3) перасялілі 15 гадоў таму мясцовыя леснікі; 4) вымусіла летам пакінуць абжытае месца вялікая паводка, якая ўсё змыла дашчэнту за некалькі гадзін; 5) пагнала жаданне пошуку лепшай долі, забяспечанага жыцця.
10.Багіра ў апавяданні Я.Маўра – гэта мянушка: 1) кошкі; 2) маленькага шчаняці; 3) прыгожай козачкі; 4) суседскай гусі; 5) папугая.
11.Аповед у творы “Багіра” вядзецца ад імя: 1) першай асобы (аўтара); 2) старонняга героя; 3) самой Багіры; 4) трэцяй асобы; 5) аўтара і Багіры папераменна.
12.У Багіры поўсць была колеру: 1) рыжага і белага; 2) белага з чорнымі плямамі; 3) рыжага; 4) белага; 5) чорнага.
13.Багірай таксама звалі і літаратурнага героя з твора: 1) “Белы Бім, Чорнае вуха” Гаўрыіла Траяпольскага; 2) “Муму” Івана Тургенева; 3) “Беспрытульная кошка” Барыса Жыткова; 4) “Маўглі” Джозэфа Кіплінга; 5) “Кошка” Яўгенія Чарушына.
14.Праз некаторы час кацянят, што падраслі: 1) прадалі на кірмашы; 2) аддалі знаёмым у вёску; 3) аднеслі ў цырк да знаёмага дрэсіроўшчыка; 4) разабралі па розных кватэрах людзі; 5) вырашылі пакінуць жыць у кватэры гаспадара.
15.Багіра трапіла да гаспадара тады, калі: 1) летам яе нехта падкінуў на ганак дома; 2) аднойчы прычапілася ў марозны веснавы вечар, калі ён з дачкой вяртаўся дадому; 3) яе падарылі на дзень нараджэння дачкі; 4) купілі яе ў заапарку; 5) зімой убачылі і падабралі ля магазіна.
16.Кошка (кот) не з’яўляецца дзейным персанажам (героем) у мультфільме: 1) “Брэменскія музыкі”; 2) “Кот у ботах”; 3) Канікулы ў Прастаквашыне”; 4) “Каштанка”; 5) “Лета ката Леапольда”.
17.Ірцы ў апавяданні І.Пташнікава “Алені” было поўных гадоў: 1) 9; 2) 10; 3) 11; 4) 12; 5) 13.
18.Падзеі, апісаныя ў творы, адбываюцца: 1) у час рэвалюцыі; 2) даваенны час; 3) ваенны час; 4) пасляваенны час; 5) нашы дні.
19.Бацька ў Іркі быў: 1) настаўнікам; 2) паляўнічым; 3) фермерам; 4) вартаўніком; 5) лесніком.
20.Больш за ўсё дзяўчынка не любіла: 1) вавёрак; 2) лісіц; 3) варон; 4) сіваваронак; 5) сарок.
21.Пасля вайны Ірка з бацькамі пераехала жыць: 1) у вёску Каменка; 2) Высокі Бераг; 3) Ліпнікі; 4) Бярэзавец; 5) Аўгустова.
22.Дзяўчынка ўпершыню сустрэла аленяў тады, калі: 1) вярталася з заставы Высокі Бераг цераз пасеку; 2) бацька ўпершыню ўзяў з сабою ў запаведнік; 3) пайшла гуляць на пасеку з сябрамі; 4) збірала журавіны на балоце; 5) ездзіла з бацькам у пушчу Палік.
23.Другі раз дзяўчынка ўбачыла “сваіх” аленяў тады, калі: 1) прадавалі парася; 2) ставіла петлі на зайцоў; 3) аднойчы зімою пад вечар пайшла глядзець, ці цэлы стажок; 4) замерзла рака і выпала шмат снегу; 5) у пятніцу вярталася са школы.
24.З якой колькасцю аленяў пасябравала Ірка? 1) двума; 2) трыма; 3) чатырма; 4) пяццю; 5) шасцю.
25.У халодную зіму Ірка аленяў: 1) карміла хлебам, буракамі, сенам; 2) адганяла крыкам ад кармушкі; 3) пужала, раптоўна выскачыўшы з-за стажка; 4) паіла цёплаю вадой з хаты; 5) заганяла пагрэцца ў хлеў.
26.Цэнтральнае месца ў апавяданні займае: 1) паказ жорсткасці Язэпа; 2) апісанне восені; 3) характарыстыка маці; 4) вобразы аленяў; 5) аповед пра захапленні Іркі.
27.Тэма апавядання “Алені”: 1) узаемаадносіны чалавека і прыроды; 2) рацыянальнае выкарыстанне прыроднага багацця; 3) бацькі і дзеці; 4) паказ жыцця ў пасляваенны час; 5) зямля і праца на ёй.
28.Галоўная ідэя апавядання: 1) адказнасць чалавека за родную зямлю; 2) гуманныя, гаспадарскія, беражлівыя адносіны да прыроды; 3) роўнасць, справядлівасць; 4) вольнасць, незалежнасць; 5) неабходнасць любіць і паважаць чалавека.
29.Што здарылася тады, калі Ірку не пусцілі да стажка? 1) на аленяў напалі ваўкі; 2) забілі 8 аленяў людзі з суседняй вёскі; 3) забілі рагатага; 4) алені ўцяклі ў пушчу; 5) аленяў забралі ў заапарк.
30.Адчуўшы нядобрае, зразумеўшы, што мяса на стале – дзічына, Ірка за сталом: 1) адмаўляецца ад ежы (смажанага мяса); 2) есць з апетытам; 3) смяецца і жартуе; 4) плача, крычыць, абураецца; 5) дзякуе бацькам за клопат пра яе.
31.У смерці рагатага вінавата(ы): 1) незнаёмыя людзі; 2) маці; 3) Ірка; 4) бацька; 5) Язэп.
32.Алені пасля забойства рагатага сталі ўцякаць ад Іркі таму, што: 1) змяніўся характар дзяўчынкі; 2) перасталі давяраць людзям і Ірцы; 3) бацька дзяўчынкі перастаў іх падкормліваць; 4) іх адганяў пах крыві рагатага; 5) пужаліся выгляду Язэпа.
33.Не дачакаўшыся “сваіх” аленяў ні назаўтра, ні праз дзень, Ірка: 1) некалькі начэй доўга не магла заснуць; 2) папрасіла бацьку дапамагчы знайсці іх; 3) дала аб’яву пра іх знікненне ў газету; 4) кінулася іх шукаць; 5) доўга і моцна плакала.
34.Кульмінацыяй апавядання “Алені” з’яўляецца: 1) жыццё аленяў у Аўгустоўскіх лясах; 2) першая сустрэча Іркі з аленямі; 3) апісанне восені; 4) забойства рагатага; 5) пошукі Іркай аленяў.
35.Якім элементам сюжэта з’яўляецца апісанне восені ў апавяданні? 1) завязкай; 2) развіццём дзеяння; 3) кульмінацыяй; 4) развязкай; 5) пазасюжэтным элементам.
36.Як называецца прыведзены ніжэй урывак з апавядання?
“Увосень, калі стаіць пагода, шапаціць пад нагамі мох і трава-сівец, гараць сіняватыя хвойкі верасу на пасецы – верас высокі, што трава ў лучках. Па ім поўзаюць мурашкі, вялікія, з крыльцамі, і лётаюць пчолы. Сядзе пчолка на верасовую галінку, калышацца, пасля нахіне яе аж да самай зямлі, абдыме ножкамі, перагнецца ўся, адтапырыць крыльцы і лезе з галоўкай у маленькую кветачку. Пасля застыне, не кранецца, як памерла, – п’е...”:
1) партрэт; 2) сюжэт; 3) пейзаж; 4) нацюрморт; 5) фотаздымак.
37.Элементам кампазіцыі твора не з’яўляецца: 1) кульмінацыя; 2) пейзажныя замалёўкі; 3) развіццё дзеяння; 4) пачатак дзеяння; 5) канец дзеяння.    

Комментариев нет:

Отправить комментарий

ТЭМАТЫЧНЫ КАНТРОЛЬ 8 КЛАС “ЖАНРЫ ЛІРЫКІ"

ТЭМАТЫЧНЫ КАНТРОЛЬ 8 КЛАС “ЖАНРЫ ЛІРЫКІ” 1.         Злучыце аўтара і твор. “Спадчына”                                             ...