В.Адамчык.
“Салодкія яблыкі”
1.Тонік насіў бацькаву
мянушку: 1) Зух; 2) Паплісты; 3) Плячысты; 4) Руды.
2.Падлетак любіў бавіць час: 1) пры камп’ютары; 2) на рэчцы; 3) аблатошваючы іншы раз чужыя сады; 4)
на балоце, выбіраючы качыныя яйкі.
3.Малы затаіў зло на Сямёна
Мокуця з-за таго, што: 1) Мокуць паскардзіўся
Тонікавай маці на сына; 2) Тоніку не ўдалося налаташыць (нарваць) яблычкаў; 3)
Сямён не даў каня Тонікавай маці Марылі; 4) Тонік, уцякаючы ад дзядзькі, парваў
новую кашулю.
4.А яшчэ Тонік любіў катаць: 1) самакат; 2) веласіпед; 3) рэхву; 4) більярдныя шары.
5.Калі б пачалі страляць,
хлопец схаваўся б: 1) за печкай; 2) у акопе; 3) пабег
бы на балота.
6.Перад прыходам паліцаяў
Тонік сніў: 1) як яго ўшчыкнуў рак; 2) як ён еў
Мокуцевы яблыкі; 3) як хтосьці спаліў яловую палку – “старасту”; 4) як
узарваўся ў сенцах снарад.
7.Паліцаі задавалі хлопцу
пытанні: 1) у каго ёсць на вёсцы рыдлёўкі; 2) хто за
старасту; 3) у каго ёсць конь; 4) куды пайшла маці Тоніка; 5) хто з вёскі ў
партызанах.
8.Першага паліцаям Тонік
указаў Сямёна Мокуця. Чаму? 1) так атрымалася, указаў
без прычыны, Тоніку было ўсё роўна; 2) хацеў адпомсціць; 3) “Не будзе каго
баяцца”, – думаў хлопец.
9.Пасля таго, што здарылася,
Тоніку было вельмі цяжка, скрушна і нясцерпна горка на душы, таму што: 1) так і не прыйшла з хутара маці; 2) пакутаваў ад пачуцця віны, што
выдаў Сямёна Мокуця паліцаям; 3) снарад хлопцы ўзарвалі без яго ўдзелу.
10.Тонік заслугоўвае
асуджэння: _________________________________________________________
_______________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________
Комментариев нет:
Отправить комментарий