вторник, 15 января 2019 г.

ТЭМАТЫЧНЫ КАНТРОЛЬ 8 КЛАС “ЖАНРЫ ЛІРЫКІ"


ТЭМАТЫЧНЫ КАНТРОЛЬ 8 КЛАС
“ЖАНРЫ ЛІРЫКІ”
1.        Злучыце аўтара і твор.
“Спадчына”                                                                          Пятрусь Броўка
“Слуцкія ткачыхі”                                                               Максім Танк
“Шчасце”                                                                              Янка Купала
“Беларуская песня”                                                             Уладзімір Караткевіч
“Пахне чабор”                                                                      Максім Багдановіч



2.        Вызначце від лірыкі.
А) Жыццё даецца, каб жыццё тварыць.
     Каб светла-залатую яго ніць
     Віць і далей – любоўю, справай дзейнай
     Ды словам, што ад справы не аддзелена.
     Тварыць!
______________________________________
Б) Бывай, абуджаная сэрцам, дарагая,
Чаму так горка, не магу я зразумець.
Шкада заранкі мне, што ў небе дагарае
На ўсходзе дня майго, якому ружавець.
______________________________________
В) Цёмлы вечар, ціхі вецер, свежы стог
Улажылі спаць мяне вы на зямлі.
Не курыцца светлы пыл усцяж дарог,
У небе месяца праглянуў бледны рог,
У небе ціха зоркі расцвілі.
_______________________________________
Г) Зорка Вненера ўзышла над зямлёю,
Светлыя згадкі з сабой прывяла.
Помніш, калі я спаткаўся з табою,
Зорка Венера ўзышла?
_______________________________________
Д) Ад прадзедаў спакон вякоў
Мне засталоася спадчына;
Паміж сваіх і чужакоў
Яна мне ласкай матчынай.
_______________________________________



3.        Дайце азначэнне паняццям.

Лірычны герой -___________________________________________________________________________________________________ _______________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________
Сімвал -__________________________________________________________________________________________________________ _______________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________
Перыфраза -_______________________________________________________________________________________________________ _______________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________
Інверсія -_________________________________________________________________________________________________________ _______________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________
Рэфрэн -__________________________________________________________________________________________________________ _______________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

4.        Вызначце, да якой класічнай формы верша адносіцца верш, напішыце, чаму так вырашылі.


А) Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі,
Над хвалямі сінеючага Ніла,
Ўжо колькі тысяч год стаіць магіла:
Ў гаршку насення жменю там знайшлі.
Хоць зернейкі засохшымі былі,
Ўсё ж такі жыццёвая іх сіла
Збудзілася і буйна ўскаласіла
Парой вясновай збожжа на раллі.
Вось сімвал твой, забыты краю родны!
Зварушаны нарэшце дух народны,
Я верую, бясплодна не засьне,
А ўперад рынецца, маўляў, крыніца,
Каторая магутна, гучна мкне,
Здалеўшы з глебы на прастор прабіцца.
(М.Багдановіч)
________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________
Б) Ты быў, як месяц, адзінокі:
Самотна жыў, самотна ўмёр.
Хоць свет i людны, i шырокі,—
Ты быў, як месяц, адзінокі.
Красу, i светласць, i прастор
Шукаў — і, ад усіх далёкі,
Ты быў, як месяц, адзінокі:
Самотна жыў, самотна ўмёр.
(М.Багдановіч)
____________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

В) Каханне — сад. Каб з завязі плады
Нарэшце наліліся спелым сокам,
Змагаюцца галіны праз гады
Са спёкай, маразамі, чарвятокам.
Каб выстаяць пад навіссю бяды
I перадаць жыццё сваім патомкам,
Прашу: аберагайце гэты сад
Ад марнатраўства, зайздрасці і страт.
(А.Грачанікаў)
________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________
Г) Як рукі ў малітве.
Я оду складаю
І роднаму полю
І роднаму гаю.
Тут памяць крынічыць
Святая, жывая. –
Мінуўшчына наша
Ў вачах ажывае.
Здалёк выплываюць
Харугвы, паходні.
Гімн волі спяваюць
Вайскоўцы на конях.
Не бачыла неба
За храбрасць іх большай
І ў бітве Грунвальдскай,
І ў бітве пад Оршай.
І ў крэпасці Брэсцкай,
І ў мінскім падполлі
Іх мужнасці мы
Не забудзьмем ніколі!
(С.Валодзька)
_________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________
Д) Я Вас чакаў з вясны да сівізны,
Як вечны вязень раніцу чакае.
I Вы прыходзілі парою ў сны,
Далёкая, як зорка трапяткая.
Я Вас шукаў як не на ўсёй зямлі,
I ў кожнай маладой неразгаданай
Вы, ўзнёслая, былі і не былі,
Плылі ракой, разводдзем разгайданай.
Я Вас гукаў, і голас мой змаўкаў
Перад красой, нябачанай вякамі.
Ішоў за Вамі ценем, —
Цень знікаў,
I словы захаплення замаўкалі.
Я жыў чаканнем і цяпер жыву
Надзеяй, што сустрэну хоць зімою.
Хілю заснежаную галаву
I дзякую за веснавую мрою...
(Р.Барадулін)
___________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________



5.        Стварыце ўласны трыялет, каб ён пачынаўся са слоў:


Чыстая, вясёлая вада
З красавіцкім сонейкам у згодзе
____________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________





пятница, 16 марта 2018 г.

Ніжэй былі апублікаваны тэставыя заданні для тэматычнага кантролю па беларускай мове за 7 клас. Калі ласка, калі ў вас узнікаюць пытанні пры выкананні тэстаў, пішыце каментарыі!

Тэматычны кантроль па тэме "Часціца" 7 клас


Часціца (тэставыя заданні) І варыянт

1.Выберыце правільны адказ: 1) Часціца – гэта службовая часціна мовы, якая звязвае аднародныя члены сказа або часткі складанага сказа; 2) Часціца – гэта службовая часціна мовы, якая служыць для перадачы дадатковых адценняў значэння ў сказе або для ўтварэння формаў слоў; 3) Часціца – гэта самастойная часціна мовы, якая служыць для перадачы дадатковых адценняў значэння або для ўтварэння формаў слоў.

2.Падкрэсліце ў тэксце часціцы: Зіма... Якія выдатныя магчымасці для выхавання і развіцця дзяцей схаваны ў гэтай цудоўнай пары! Надта ж памыляюцца тыя, хто лічыць перыядам аздараўлення дзяцей толькі лета. Калі не выкарыстана для ўмацавання здароўя зіма – з умеранымі маразамі, мяккімі, глыбокімі снягамі, то і лета не прынясе карысці.

3.Якія групы часціц выдзяляюцца ў беларускай мове? 1) злучальныя і падпарадкавальныя; 2) сэнсавыя, мадальныя, эмацыянальныя, формаўтваральныя; 3) аб’ектныя, часавыя, прычынныя і інш.

4.Падкрэсліце формаўтваральныя часціцы: 1) хоць, толькі, бы, амаль; 2) але, якраз, хоць бы, няхай; 3) што за, вось, гэта, давай, ж (жа); 4) хай ледзь, вунь, ні, хіба.

5.З дапамогай формаўтваральных часціц утвараюцца граматычныя формы: 1) загаднага ладу дзеяслова; 2) прошлага часу дзеяслова; 3) ступеняў параўнання прыметнікаў; 4) умоўнага ладу дзеяслова; 5) абвеснага ладу дзеяслова.

6.Падкрэсліце ў сказах часціцы, якія перадаюць мадальныя адценні: 1) Хай жа хмары мінаюць твае далягляды, хай ніколі не ціхнуць і песні ў гаях; 2) Няўжо ж ён не схіліць на свой бок камандзіра? 3) Перадаваць другім адчуванне радасці, красы жыцця, любові да яго – няўжо гэта не сапраўднае мастацтва, няўжо ў мяне ёсць яшчэ і такія сумненні? 4) Ці трэба гаварыць, што тут жа я прачытаў ледзь не ўсю кніжку адным духам; 5) Пра Мінск, пра Беларусь людзі ведаюць нават за самымі далёкімі морамі. Беларусь для іх – гэта не толькі мірная і добрая краіна, але і цягавіты трактар, і вынослівы самазвал, і элегантны гадзіннік.

7.Адзначце сказы, у якіх часціцы трэба пісаць асобна: 1) – Як ты думаеш, Базыль, ці ёсць на свеце такі чалавек, які панёс (бы) гэты дуб? 2) Сонца яшчэ не ўзышло, і было даволі (такі) халаднавата; 3) І ўсё ж (такі) па нечым другім, невядомым і не распазнаным, было відаць, што ён слухае; 4) Не ўсё (ж) на бацькавай шыі сядзець, пара і свой розум мець; 5) І ўсё ж Андрэй (такі) сабраўся ў дарогу.

8.У якіх сказах патрэбна пісаць часціцу бы? 1) Усё ж нядрэнна было (б, бы) убачыць каго-небудзь знаёмага; 2) Як (б, бы) там ні было, але адзінокі, без сяброў, бусел ляцеў над прасторамі роднай зямлі; 3) Баяцца зварухнуцца дрэвы, хаця (б, бы) ні пушыначкі, ні сняжыначкі не атрэсці са сваіх галін; 4) Птушачкі і самі, зразумела, знайшлі (б, бы) тую нялёгкую дарогу ў вырай, але з журавамі надзейней; 5) Жыццё наогул мірыць людзей, як (б, бы) яны між сабою ні спрачаліся, ні разыходзіліся.

9.Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы з’яўляюцца часціцамі: 1) А як Піліп іграў на гармоніку! Бывала, як утыкне са скрыпачом Тодарам полечку, дык ніхто не ўстоіць і не ўседзіць; 2) Адначасова, калі бывае ў людзей вольны час, слухаем, як яны гавораць, якая ў іх вымова, які лексічны запас; 3) Як ты дарагая мне, мая родная мова! Мілагучнае, спеўнае, звонкае слова! 4) Родзіць зямля, корміць, які б год ні ўдаўся; 5) Якія знаёмыя назвы і словы, якая цудоўная родная мова.

10.Якую з прыведзеных часціц трэба выкарыстаць, каб узмацніць выразнасць выказвання? У Федзі ўжо не было злосці, гневу, засталася толькі прыкрасць: 1) амаль; 2) ні; 3) ледзь.

11.Часціца не ўжываецца звычайна для перадачы: 1) сцверджання; 2) адмаўлення; 3) узмацнення сцверджання; 4) узмацнення адмаўлення; 5) абмежавання.

12.Адзначце сказы, у якіх не з’яўляецца часціцай: 1) Неяк нечакана і непрыкметна з’явілася, быццам з-пад зямлі, круглае чырвонае сонца; 2) Да таго ж я цяпер не адзін. Са мною вопытны праваднік, і гэта надавала ўпэўненасці; 3) Старэйшая дачка ведала гэтыя развагі, але не карысталася сваёй уладай у доме.

13.Адзначце сказы, у якіх часціцы не ўжываюцца для сцверджання: 1) Я не ведаў, як назваць, з чым параўнаць чароўныя галасы-інструменты, якія ўдзельнічалі ў гэтым канцэрце; 2) Ці ж мы, хлопцы, рук не маем? 3) Мастак не можа ў наш час не быць публіцыстам; 4) Я не магу знайсці словы, каб перадаць пачуццё, якое тады ахапіла мяне.

14.Адзначце сказы, у якіх часціца не надае адмоўнае значэнне ўсяму сказу: 1) Толькі, мабыць, не гэтым яна мяне прычаравала; 2) Можа, таму нават лютай зімой не замярзаюць крыніцы; 3) Вучаць выхоўваць не падручнікі, не методыкі – вучыць выхоўваць настаўнік; 4) Не сціхаў манатонны і надакучлівы дождж.

15.Якую ролю выконваюць часціцы не ў сказе: Пракоп не мог не паддацца жаданню прысесці на гладка спілаваным пні: 1) адмаўленне; 2) сцверджанне.

16.Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба ўставіць часціцу ні: 1) А снег усё ішоў і ішоў. І _ дачакаемся, калі ён высыплецца ўвесь; 2) Дабро, хто б яго _ зрабіў, прыносіць аднолькавую радасць чалавеку; 3) І ўсё ж, хоць у Славы і _ было якой-небудзь прыхільнасці да незнаёмага, ён, гэты вайсковец, _ здаўся ўжо такім страшным; 4) Кім бы ён _ быў па прафесіі ці пасадзе, найперш павінен быць чалавекам; 5) Людзі верылі і _ верылі, але слухалі так, што забываліся на ўсё; 6) Бог ведае, чаго толькі _ малюе, куды _ заводзіць і чаго толькі _ абяцае палкае ўяўленне юнацтва.

17.Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба ўставіць часціцу не: 1) Хто _ прыйдзе на сустрэчу, той _ пабачыць славутага касманаўта; 2) Хто _ шануе іншых, той сам пашаны мець _ будзе; 3) Што _ зробіш для добрага чалавека; 4) Што _ край, то свой звычай; 5) Калі _ зойдзеш да сябра, той увесь час за кнігаю; 6) Я з радасцю ўбачыў, што гэта быў _ хто іншы, як мой даўні сябар Мікола.

18.Адзначце выказванні, у якіх не (ня) са словамі пішуцца разам: 1) (не) глыбокая, але хуткая рака; 2) яблык вісеў (не) высока; 3) жыць у (не) волі; 4) (не) пакоіцца за маці; 5) (не) дагледжаны агарод; 6) кашуля (не) расшпілена; 7) ісці (не) спяшаючыся; 8) (не) дачуваць на адно вуха; 9) яшчэ (не) дачытаная кніга.

19.Выберыце адказ, які б тлумачыў напісанне не ў прыведзеным выказванні: Але людзі плывуць. Іх вядзе ў свет прага да новага, нязведанага: Не (ня) пішацца разам, бо: 1) ужыта з поўным дзеепрыметнікам, пры якім няма залежных слоў; 2) слова без не (ня) не ўжываецца.

20.Адзначце сказы, у якіх не і ні са словамі трэба пісаць асобна: 1) Каб птушкі нават зніклі з саду, ён, бадай што, і (не) заўважыў бы гэтага; 2) Гнёзды журавы робяць на верхавых, (не) зарослых кустамі балотах; 3) (Не) вялічкі, акружаны віхлястай стужкай Нёмана і мудрымі дубамі, хутарок каля Мікалаеўшчыны празвалі Смольняй; 4) Першая вартавая вежа, узведзеная славянамі для абароны, бялела ў (не) чапаным лесе свежаабчасанымі бярвеннямі; 5) Ад такой турботнае працы хлопец (не) ўзабаве змарыўся; 6) (Ні) разу (не) бачыў я ў гэтых лясах мядзведзя, хоць ён тут, ведаю, водзіцца; 7) (Ні) хто ўжо і (не) помніць, з якіх пор наша вёска Плаксамі завецца.











Часціца (тэставыя заданні) ІІ варыянт

1.Выберыце правільны адказ: 1) Часціца – гэта службовая часціна мовы, якая выражае адносіны паміж назоўнікам, займеннікам, лічэбнікам і іншымі словамі ў словазлучэнні; 2) Часціца – гэта службовая часціна мовы, якая выражае дадатковыя адценні значэнняў у сказе або служыць для ўтварэння формаў слоў; 3) Часціца – гэта самастойная часціна мовы, якая служыць для перадачы дадатковых адценняў значэння або для ўтварэння формаў слоў.

2.Падкрэсліце ў тэксце часціцы: З якога б боку мы ні пад’язджалі да горада, адусюль трэба ўзбірацца на гару. Як дзіўна і цікава – горад на гары! І гаворыцца так пра адзін са старажытных гарадоў зямлі беларускай – пра Навагрудак, радзіму Адама Міцкевіча. Давайце ж пройдземся яго сцежкамі, каб хоць пабачыць мясціны, звязаныя з жыццём вялікага паэта.

3.Якія разрады часціц выдзяляюцца ў беларускай мове? 1) клічныя; 2) пытальныя; 3) прычынныя; 4) абмежавальныя; 5) формаўтваральныя; 6) часавыя; 7) прасторавыя; 8) указальныя; 9) удакладняльныя; 10) сцвярджальныя; 11) адмоўныя; 12) злучальныя..

4.Падкрэсліце пытальныя часціцы: 1) ледзь, хоць, бы, хіба, толькі; 2) не, ледзь, амаль, ж (жа), ці; 3) няўжо, хоць, ну і, дык, гэта; 4) якраз, ледзь, вось, дык, як жа.

5.Як пішуцца формаўтваральныя часціцы са словамі, да якіх адносяцца: 1) разам; 2) разам і асобна; 3) асобна; 4) праз дэфіс.

6.Падкрэсліце ў сказах часціцы, якія перадаюць эмоцыі або садзейнічаюць выразнасці выказвання: 1) А потым спахопішся – якое там шчасце; 2) Я і цяпер яшчэ бачу лютыя каршуновыя вочы, разяўленую дзюбу і растапыраныя кіпцюры. Як неахвотна ён уздымаўся ўгору; 3) Добры дзень, Саша! Вось дык сустрэча! 4) – Цікава? – спытаўся Дзямід. – Сапраўдны балет! Якія дзівакі гэтыя птушкі! 5) Зноў снег пайшоў. Нават вецер узняўся.

7.Адзначце сказы, у якіх часціцы трэба пісаць асобна: 1) Лепей (бы) я быў тады галодны, лепей (бы) я лёг спаць не еўшы. Хай (бы) не я, а брат з’еў мой хлеб! 2) Кошык быў амаль поўны, а грыбы яшчэ трапляліся. Іх (такі) многа пад мохам; 3) І, гледзячы на ўсё гэта, Ігнат падумаў, чаму (ж) ён раней не заўважаў многае з таго, што цяпер успрымаецца зусім па-новаму; 4) У нас, у краіне, куды ні паедзеш, усё ёсць. І ўсё (такі) ў кожным краі, у кожнай рэспубліцы ёсць штосьці сваё, асаблівае; 5) Толькі цяпер Васько зразумеў, што нехта ўжо сядзеў у засадзе і, мабыць, упаляваў (такі).

8.У якіх сказах патрэбна пісаць часціцу б? 1) Так з году ў год груша станавілася як (б, бы) нашай супольнай уласнасцю, дрэвам добрага суседства; 2) – Ты прачытаў (б, бы) што-небудзь пра мінулае горада, – з запалам казаў ён Арсеню; 3) Узняўся (б, бы) на крыллях і абняў гэтую зямлю – такая яна мне любая і дарагая; 4) Кветкі стаяць у магазінах, у сталовых, у цэхах прадпрыемстваў, усюды, куды (б, бы) вы ні пайшлі; 5) От каб былі тут нейкія нябачныя правады, што данеслі (б, бы) да іх мой голас.

9.Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы з’яўляюцца часціцамі: 1) Ніхто не лічыў і ніколі не скажа вам, колькі прайшло кароткіх імгненняў ад каманды да таго няўлоўнага моманту, калі першы салдат уварваўся ў варожую траншэю; 2) Амаль год прыйшлі яны сюды, і колькі мазалёў панаганялі, колькі дажджоў пабарабаніла па спінах, колькі мятлюг правіхурыла над галавою! 3) А ці магло іначай быць? Як сонца – сонцам, светам – свет, усё, што варта палюбіць, ці ж мог не палюбіць паэт? 4) Дзівіўся дзядзька тут нямала, йдучы тунелем да вакзала. Як хітра, мудра збудавана! Як чыста, хораша прыбрана! 5) У небе хмаркі, як абрыўкі дум, плывуць.

10.Якую з прыведзеных часціц трэба выкарыстаць, каб удакладніць месца? Хата была пад гарою, у ціхім, парослым травою завулку: 1) хоць; 2) толькі; 3) якраз; 4) вось; 5) як.

11.Часціца ні ўжываецца звычайна для перадачы: 1) сцверджання; 2) адмаўлення; 3) узмацнення сцверджання; 4) узмацнення адмаўлення; 5) удакладнення.

12.Адзначце сказы, у якіх ні з’яўляецца часціцай: 1) Я веру: што б ні было – перамагае праўда, дабро; 2) Над полем ні то пыл курэў, ні то трапяткая імгла ўзнялася аж да самага лесу; 3) На вуліцы ні душы не было.

13.Адзначце сказы, у якіх часціцы ні ўжываюцца для ўзмацнення адмаўлення: 1) Ні гуку, ні душы наўкол, усюды маўклівыя вокны; 2) Ні марозу, ні мяцеліцы снягір не баіцца... Сібірак; 3) Куды ні глянеш – людзі, людзі; 4) Нельга забываць пра чалавека ні на адну хвіліну.

14.Адзначце сказы, у якіх часціца ні ўжываецца для адмаўлення: 1) Якім бы ні быў навагодні вечар, ён заўсёды ўрачысты і ўтульны; 2) Ягад процьма, а ў бары ні душы; 3) Дзе б я ні быў, што б ні рабіў..., край, дзе радзіўся, дзе любіў, з вачэй маіх не сходзіць.

15.Якую ролю выконваюць часціцы ні ў сказе: Ката мы агледзелі ўважліва, але ніякіх слядоў разбою не знайшлі: на кіпцюрах не было ні пушынкі, ні пярынкі: 1) адмаўленне; 2) узмацненне сцверджання; 3) узмацненне адмаўлення.

16.Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба ўставіць часціцу ні: 1) Тут не было нават _ зямлянак, _ лясных буданоў; 2) Васько бачыў у лісіных вачах толькі цікаўнасць – _ страху, _ збянтэжанасці; 3) Адно, што параіў бы: _ закончыўшы справы, ніколі _ хваліся; 4) Па якіх толькі сцежках _ хадзілі яго ногі; 5) _ агнёў у горадзе, _ светлавокіх будынкаў паходня _ ўбачыў з акна вагона; 6) У які б куточак Беларусі мы _ паехалі, скрозь ад малога да старога пачуем, з якой любоўю вымаўляецца імя Янкі Купалы.

17.Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба ўставіць часціцу ні: 1) Што б (не, ні) казалі пра старую людзі, але я заўсёды адносіўся да яе з павагаю; 2) Дзе толькі яму (не, ні) даводзілася бываць; 3) Чаго сабе (не, ні) хочаш, таго другому (не, ні) зыч; 4) Каго (не, ні) запрасілі на канцэрт, можа прыходзіць на школьны спектакль; 5) Хто (не, ні) наведваў выставу, усе хвалілі карціны маладой мастачкі; 6) (Не, ні) хто іншы не мог дапамагчы мне разабрацца з гэтай заблытанай справай.

18.Адзначце выказванні, у якіх не (ня) са словамі пішуцца асобна: 1) (не) высокае дрэва; 2) (не) дадаць да тысячы; 3) (не) далёка, але ўсё ж далекавата; 4) жылі ў (не) згодзе; 5) (не) таптаныя нікім сцежкі; 6) тэлеграма (не) адаслана; 7) (не) пакоячыся за іншых.

19.Выберыце адказ, які б тлумачыў напісанне не ў прыведзеным выказванні: У Жыцькаве на правадах сядзела ўжо (не) калькі ластаўчыных сем’яў, ды і моладзь лятала як дарослыя: Не  пішацца разам, бо: 1)) слова без не не ўжываецца; 2) не з’яўляецца часткай слова (неазначальнага займенніка некалькі).

20.Адзначце сказы, у якіх не (ня) і ні са словамі трэба пісаць разам: 1) Лодка паволі набліжалася да месца, дзе кіпела (не) затуленае ад ветру мора; 2) Уладзімір Міхайлавіч адвярнуўся, каб (ні) хто не бачыў слязу, што раптам пакацілася па шчацэ; 3) Добра, што (не) цішынёю, а шумам лістоў дрэвы цяністыя сёння мяне разбудзілі; 4) Не шкадуй, што (не) даеў, пашкадуй, калі пераеў; 5) Сэрца разрываецца ад спозненых шкадаванняў, ад (не) папраўнасці, ад (не) навісці; 6) (Ні) ў кога няма такой бабулі, як у Аленкі; 7) (Не) раз даводзілася чуць: няхай праклятая будзе вайна.


Тэматычны кантроль па тэме "Злучнік" 7 клас


Злучнік (тэставыя заданні) І варыянт

1.Вызначце правільнае сцверджанне: 1) злучнік – гэта самастойная часціна мовы; 2) злучнік – гэта службовая часціна мовы.

2.З якой мэтай ужываюцца злучнікі ў мове? 1) звязваюць словы ў словазлучэнні; 2) звязваюць аднародныя члены сказа і часткі складанага сказа; 3) указваюць на прадметы, прыметы і дзеянні; 4) паказваюць на розныя адносіны паміж аднароднымі членамі сказа, часткамі складанага сказа, сказамі і часткамі тэксту; 5) звязваюць сказы і часткі тэксту.

3.Падкрэсліце злучнікі, якія звязваюць аднародныя члены сказа: 1) Магутны Божа! Ўладар сусветаў, вялізных сонцаў і сэрц малых, над Беларусяй ціхой і ветлай рассып праменне свае хвалы; 2) То ўваскрэсне, то запаліцца, то згасне, то заімжыць... Гляджу цяпер назад і бачу ясна – не ўмеў я жыць; 3) Чалавеку патрэбна не слава, а людская ўвага і ласка, і сардэчнае шчырае слова, і вясёлая добрая казка; 4) У калідоры светла, цёпла, – тут прыпынак закаханых, размаўляе з мілай хлопец і з павагай, і з пашанай; 5) А яна: то ўсміхнецца, то схмурнее на хвілінку, то навокал азірнецца, сціснуўшы ў руках хусцінку.

4.Падкрэсліце злучнікі, якія звязваюць часткі складаных сказаў: 1) Яшчэ на ўзлессі снег ляжыць, але шпакі ўжо шчабечуць, звіняць да змроку капяжы, і кроплі падаюць на плечы; 2) Ідзе вясна, а не адліга, з вятрамі, з ліўнямі, цяплом: і крыгі крышацца аб крыгі, а хутка грымне першы гром; 3) Заўсёды, як гляне даўніна сівая ў вочы, нібыта настаўнік суровы, свой сэнс першародны тады набываюць і фарбы, і гукі, пачуцці і словы; 4) Мне дзён не ставала зрабіць справаздачу, а тут я падумаў: як зроблена мала; 5) Наведвайце бацькоў, пакуль яны жывыя, пакуль дымяцца коміны – нагрэйцеся ў бацькоў.

5.Паводле складу злучнікі падзяляюцца на: 1) злучальныя і падпарадкавальныя; 2) адзіночныя, паўторныя і парныя; 3) простыя і састаўныя.

6.Падкрэсліце ў сказах простыя злучнікі: 1) Маруда, таўсцель, ён нібы знарок не спяшаецца, нібы пасмейваецца з сяржанта, трухае як мяшок, робіць выгляд, што бяжыць, але хіба ж гэта бег? 2) Макоўчык адчуў, што яго збівае з ног, і прыпыніўся; 3) Макоўчыка ўзяў роздум: ці зможа ён утрымацца, пераходзячы, ці ўстаіць перад дзікай напорнасцю гэтай быстрай плыні? 4) Перад тым як ехаць, ён прывыкла намерыўся паправіць пілотку, але яе як не было; 5) Ён ужо намерыўся пусціць каня ў вірлівы паток, калі заўважыў, што з-за павароту вада вынесла дрэва.

7.Падкрэсліце ў сказах парныя і састаўныя злучнікі: 1) Калі народ у стагоддзях выстаяў, захаваў сваё аблічча, сваю культуру і мову, сваю жывую душу, то зразумела ж, што не толькі дзякуючы цярпенню, колькі дзякуючы мужнасці і стойкасці ў барацьбе з прыгнятальнікамі; 2) Караткевіч з захапленнем гаворыць пра ўбачанае і адкрытае ў блізкіх і далёкіх краях таму, што бачыць у гэтым веліч чалавека, яго творчага духу; 3) І не толькі ў рамане І.Шамякіна бачым мы падобную пераклічку часоў – ваеннага і цяперашняга, але і ў іншых творах беларускіх празаікаў; 4) Калі вершы не дадуць мне зведаць пачуццё асалоды гэтым, не перапоўніць мяне радасцю і гордасцю за веліч і прыгажосць роднай мовы – дык хто ж дасць? 5) Правільна пісаў М.В.Гогаль: “Насмешкі баіцца нават той, хто ўжо нічога не баіцца ў свеце”. Гэта значыць, што страх быць асмяяным і высмеяным для чалавека мацнейшы за ўсякі вядомы страх.

8.Што звязваюць злучальныя злучнікі: 1) галоўныя і даданыя члены сказа; 2) аднародныя члены сказа; 3) галоўныя і залежныя словы ў словазлучэнні; 4) раўнапраўныя паводле сэнсу часткі складанага сказа.

9.Адзначце злучальныя злучнікі: 1) то – то; 2) як – так; 3) што; 4) ды; 5) бо; 6) ледзь; 7) хоць – але; 8) ні – ні.

10.Адзначце сказы, у якіх перад злучальнымі злучнікамі трэба паставіць коскі: 1) Мяняюцца напрамкі і манеры і новыя з’яўляюцца штодня, ды толькі не мяняецца Венеры святая прыгажосць і чысціня; 2) Яна спазнала забыццё і холад, яна  перамагла сляпую злосць і не змаглі ні час ні цяжкі молах скрышыць яе святую прыгажосць; 3) Усё цябе кудысьці цягне, заснуць да рання не дае: то ты ідзеш па топкай багне і сцежкі свецяцца твае то пралятаеш над ракою; 4) Здаецца, сонечныя рысы цябе саткалі на вадзе і ціха шэпчуць кіпарысы, тваёй зайздросцячы хадзе.

11.Адзначце правільнае сцверджанне: 1) У сказе Атрымаю я за двойку і ў хвост і ў грыву неабходна паставіць коску пасля слова хвост, таму што злучнік і злучае аднародныя члены сказа і паўтараецца двойчы; 2) У сказе Атрымаю я за двойку і ў хвост і ў грыву не трэба ставіць коску пасля слова хвост, таму што “і ў хвост і ў грыву” – гэта фразеалагізм. Паміж аднароднымі членамі сказа, якія ўтвараюць устойлівы выраз і злучаны паўторнымі злучнікамі, коска не ставіцца.

12.Адзначце сказы, у якіх слова затое з’яўляецца злучнікам і пішацца разам: 1) Я не (за) тое, каб народы брылі па вузкай каляі. А я (за) тое, каб заўсёды – які б там час, якія б моды! – быць верным роднае зямлі; 2) У паветры ўжо адчуваўся подых блізкай восені. Днём усё яшчэ было горача. (За) тое ноччу дацінаў холад; 3) З-пад навісі дрэў блішчаць толькі рэдкія зоркі, (за) тое вакол нас тысячы маленькіх зорачак-светлячкоў; 4) Люблю мой край (за) тое, што ў ім часы другія, што згінула былое; 5) Жыта “на лужках” вымакла зусім, (за) тое на гары і пад лесам сцяной ідзе.

13.Чым адрозніваюцца падпарадкавальныя злучнікі ад злучальных: 1) падпарадкавальныя злучнікі звязваюць аднародныя члены сказа; 2) падпарадкавальныя злучнікі звязваюць раўнапраўныя па сэнсе часткі сказа; 3) падпарадкавальныя злучнікі звязваюць часткі сказа, у якіх адна з іх залежыць ад другой; 4) падпарадкавальныя злучнікі звязваюць словы ў словазлучэнні.

14. Падкрэсліце падпарадкавальныя злучнікі ў сказах: 1) Людзі замітусіліся, заспяшаліся так, быццам неспадзеўкі здарыўся пажар; 2) Калі жанчыны падышлі да скрыжавання, паўз іх паважна праплылі адзін за адным тралейбус і жоўты аўтобус; 3) Нібы навыперадкі, праносіліся хуткія аўтамабілі; 4) Каб ён быў міністрам, яго аўтарытэт не маглі б уразіць больш; 5) Усе ехалі туды, куды ён паказваў, усе разам, як толькі ён хацеў гэтага, спыняліся!

15.Адзначце сказы, у якіх падпарадкавальныя злучнікі афармляюць часавыя адносіны паміж часткамі: 1) Цэлы дзень, ледзь развідняе, да змяркання, пырхаюць крылы – падлятаюць, адлятаюць чорныя старанныя шпакі; 2) Калі ляцяць недалёка, відаць, як хапатліва кідаюцца ў пошуках пажывы; 3) З вясны, калі малых не было, старыя цешыліся вясне, зялёнай зямлі, чыстаму небу; 4) Была пара, калі ўсе дрэвы стаялі, як белыя, ружаватыя воблакі; 5) Як толькі пачало займацца на дзень, ён прахапіўся.  

16.Адзначце сказы, у якіх падпарадкавальныя злучнікі афармляюць  адносіны ўмовы паміж часткамі: 1) Вясною, як зачынаў ажываць свет, выбілася з зямлі тоненькая, чырванаватая травінка; 2) Пастаяўшы колькі мінуцін, Андрэй пайшоў дадому. Раз пачаў, – трэба канчаць. Усё роўна не на карысць яму вырас гэты дубок; 3) Яго аж скаланула: цяпер, каб і золатам абсыпалі, не пайшоў бы туды; 4) Ды калі б у мяне коні былі такія, як у цябе, я і гаварыць бы не стала нічога; 5) Эх, здаецца, каб нічога гэтага не было, каб яно толькі прыснілася яму! Усё было б добра, каб не гэты дубок.

17.Адзначце сказы, у якіх пры дапамозе падпарадкавальнага злучніка як выражаюцца параўнальныя адносіны паміж часткамі: 1) Грудкі хмарак разгладзіліся, неба пабялела, і пасыпаў дробненькі сняжок, як Андрэй ішоў з лясніцтва; 2) На душы яго стала спакайней, як пасля кожнай буры; 3) Але Андрэй ляжаў яшчэ з паўгадзіны і думаў, як хітрэй схаваць дубок; 4) Лес стаяў спакойны, толькі ўгары шумелі паціхеньку хваёвыя галінкі, як бы віталі першы сняжок; 5) А можа яны шапталі што Андрэю, як шэпча маці, схіліўшыся над дзіцём, расказвалі сваёй мовай аб тым, што Андрэй сапраўды не такі вінаваты, як гэта крычыць яму кожную хвіліну чулае сумленне.

18.Адзначце сказы, у якіх злучнік мае наступныя марфалагічныя прыметы: просты, падпарадкавальны, прычынны: 1) Было гэта тады, як жыў яшчэ мой дзед, а сам я толькі пачаў даставаць падбародкам да верху стала; 2) “Другая дзічка” расла на панскім полі, аднак яна была наша, бо пасадзіў яе мой дзед; 3) Спачатку я пачуў, як забрахаў сабака, і, паглядзеўшы ў той бок праз галлё, убачыў самога пана; 4) Я ўсё глядзеў на дзеда знізу ўверх, і мне шкада было яго і зайздросна, што ён не спалохаўся пана.


Злучнік (тэставыя заданні) ІІ варыянт

1.Вызначце правільнае сцверджанне: 1) злучнік – гэта даданы член сказа; 2) злучнік – гэта службовая часціна мовы.

2.З якой мэтай ужываюцца злучнікі ў мове? 1) не называюць, а ўказваюць на прадметы, прыметы і дзеянні; 2) звязваюць аднародныя члены сказа, часткі складанага сказа сказы і часткі тэксту; 3) звязваюць словы ў словазлучэнні; 4) паказваюць на розныя адносіны паміж аднароднымі членамі сказа, часткамі складанага сказа, сказамі і часткамі тэксту; 5) звязваюць сказы і часткі тэксту.

3.Падкрэсліце злучнікі, якія звязваюць аднародныя члены сказа: 1) Не страшна мне ні твань, ні багна, ані віхуры гул і свіст – я за жыццё ўхапіўся прагна, як за галлё дубовы ліст; 2) Чалавеку патрэбна ўсмешка незнаёмых вачэй і знаёмых, каб дажджамі размытая сцежка стала лёгкай на кручах і стромах; 3) На Палессі восень. Гусі белыя выскублі мядовую траву. І вятры, ад сцюжы ашалелыя, то журботна свішчуць, то пяюць; 4) Ні славы, ні скарбаў я не хачу, мне б толькі прыйсці непрыкметна, зямлю сваю пад нагамі адчуць, надыхацца родным паветрам; 5) Нялёгка добрым быць, хоць нам не трэба ні лёгка запрацаванага хлеба, ні тайных поспехаў, ні скідак, ні ўдач, ні вырашаных іншымі задач.

4.Падкрэсліце злучнікі, якія звязваюць часткі складаных сказаў: 1) Цішыня такая, што расчуліць можа да слёз; 2) Я сто гадоў не ездзіў на рамізніках і думаў: яны здадзены ў музей, ды давялося вось: мяне вязе кульгавы конь, якому сена трызніцца; 3) Вы маладыя ўсе, пакуль бацькі старыя жывуць няўмольным клопатам, каб вам лягчэй было; 4) Беларусь, цябе падвысіў лёс, даў пагоркі, абдзяліў гарамі, каб сябе высока гнеў узнёс, ад якога б ворагі згаралі; 5) Хвіліна маўчання, і цішыня сцеражэ цішыню, толькі на ветры жывым хваляваннем б’ецца гарачае сэрца агню.

5.Паводле ўжывання злучнікі падзяляюцца на: 1) злучальныя і падпарадкавальныя; 2) адзіночныя, паўторныя і парныя; 3) простыя і састаўныя.

6.Падкрэсліце ў сказах парныя злучнікі: 1) Хаця Багдановіч загаварыў пра сябе, але сам ён увесь належыць свайму часу і свайму народу; 2) Калі тую ліпу ў садзе Веранікі ўявіць дрэвам вечнасці, у якое ўрэзана яе несмяротнае імя, то сапраўды мы можам шчасліва і светла сказаць: “Чым болей сходзіць дзён, начэй, тым імя мілае вышэй”.

7.Падкрэсліце ў сказах паўторныя злучнікі: 1) Рып калёс і хлебны пах зямлі, і гэты вечар – гавораць мне аб шчасці чалавечым; 2) О Радзіма, табою напоўнена сэрца да краю, і заўсёды – ці працую, ці пільна на варце стаю, – я твой велічны вобраз у думках сваіх уяўляю; 3) Ані хаты, ані павецяў – голы комін ды цішыня. А тым часам трывожны вецер хмары чорныя ў гурт зганяў; 4) Мог бы танк той жанчыне з пушчы расказаць, як чужынцаў біў, як фашысцкія косці трушчыў, як варожыя танкі давіў; 5) Тут не хочацца ні гаварыць, ні пець – нібы к вечнасці прыйшоў у госці.

8.Паводле значэння злучнікі падзяляюцца на: 1) прасторавыя, часавыя, мэтавыя; 2) злучальныя і падпарадкавальныя; 3) акалічнасныя і азначальныя.

9.Адзначце злучальныя злучнікі: 1) або – або; 2) затое; 3) таму што; 4) ці; 5) аднак; 6) нібы; 7) толькі; 8) не толькі – але і.

10.Адзначце сказы, у якіх перад злучальнымі злучнікамі трэба паставіць коскі: 1) І лес і снег у чыстых зорах, у срэбных пацерках – кусты але ласіха чуе шорах і кожны скрып за тры вярсты; 2) Праз буралом і крутаяры, шарпак ламаючы таўсты, яны ў гушчар ляцяць у пары і ў кроў збіваюць капыты; 3) Жыццё часамі мачахай было: сляпіла вочы, шчокі секла: то праз чысцілішча вяло то зноў кідала нас у пекла; 4) Мой дзед, рабочы чалавек, не шкадаваў ні рук ні жыл – ты ўсё ўмеў, ты прагна жыў, твае сагрэлі мазалі пясчынку кожную зямлі.

11.Адзначце правільнае сцверджанне: 1) У сказе Жадаю табе ні пуха ні пяра неабходна паставіць коску пасля слова пуха, таму што злучнік ні злучае аднародныя члены сказа і паўтараецца двойчы; 2) У сказе Жадаю табе ні пуха ні пяра не трэба ставіць коску пасля слова пуха, таму што “ні пуха ні пяра” – гэта фразеалагізм. Паміж аднароднымі членамі сказа, якія ўтвараюць устойлівы выраз і злучаны паўторнымі злучнікамі, коска не ставіцца.

12.Адзначце сказы, у якіх слова затое з’яўляецца злучнікам і пішацца разам: 1) З кожным днём меншала сонца на вуліцы і большала (за) тое ў садах; 2) Пёс адзін мой зваўся Лыска, а другі – за голас – Звон, а каня назваў Вятрыска, а (за) тое, што спрыцён; 3) З пяском ехалі цішэй, чым паражняком, (за) тое без бразгату; 4) Каханне разбурана, (за) тое здабыта права іншых, не менш высакародных адносін; 5) У жнівеньскі дзень ад ранку вуліца ціха дрэмле, (за) тое поле поўніцца жыццём.

13.Чым адрозніваюцца падпарадкавальныя злучнікі ад злучальных: 1) падпарадкавальныя злучнікі звязваюць аднародныя члены сказа; 2) падпарадкавальныя злучнікі звязваюць раўнапраўныя па сэнсе часткі сказа; 3) падпарадкавальныя злучнікі звязваюць часткі сказа, у якіх адна з іх залежыць ад другой; 4) падпарадкавальныя злучнікі звязваюць словы ў словазлучэнні.

14. Падкрэсліце падпарадкавальныя злучнікі ў сказах: 1) Калі вецер на момант прыціхаў, нібы стаміўшыся, было добра відаць, як кволыя галінкі бяроз дробна дрыжаць, і здавалася, што дрыжаць яны ад холаду; 2) Асцярожна патросшы пяро над чарнільніцай, каб не пасадзіць часам кляксы, Люда стала выводзіць літару за літарай; 3) Але як толькі сказ быў напісаны, яна зноў вярнулася да таго, пра што шаптала Галька; 4) Люда адчувала, што маці шкадуе яе і сказала гэта толькі для таго, каб супакоіць; 5) Яна думала пра сваю бяду, пра сваю памылку, пра тое, што ва ўсім вінавата Галя, што заўтра ж папросіць настаўніцу, каб Галю перасадзілі ад яе.

15.Адзначце сказы, у якіх падпарадкавальныя злучнікі афармляюць часавыя адносіны паміж часткамі: 1) Калі Ігнат выйшаў з хаты, было блізка да вечара; 2) Ледзь толькі конюх працерабіў праз гушчар алешніку на поплаў, як убачыў каля балота людскі натоўп; 3) Сцебанула здагадка, што здарылася нейкае няшчасце, бо звычайна ў гэты час людзей на поплаве не было; 4) На вуліцы Каранёўкі, як звычайна летнім адвячоркам, было людна і тлумна; 5) Пасля таго, як Насця выйшла, у пакоі настала нядобрая цішыня.  

16.Адзначце сказы, у якіх падпарадкавальныя злучнікі афармляюць  прычынныя адносіны паміж часткамі: 1) Як толькі настаў вечар і добра сцямнела, а людзі крыху сціхлі, Андрэй павыносіў камлюкі на дрывотню; 2) Поле празвалі Кругамі таму, што калісьці на тым месцы былі невялікія азёрцы – кругі; 3) Андрэй пачынаў каяцца, што выбраўся на гэтую справу; 4) А князя чорт не возьме, калі ён, Андрэй, ссячэ адзін дубок; 5 Лічбаў не трэба мінаць, бо яны часам гавораць куды больш красамоўна, чым самыя ўдалыя словы.

17.Адзначце сказы, у якіх пры дапамозе падпарадкавальнага злучніка як выражаюцца тлумачальныя адносіны паміж часткамі: 1) Ты з мовай чужой, як жабрак на зацёртай дарозе. Я з мовай сваёй гаспадар, сейбіт цёплых зярнятак, і побач са мной паважна ідуць Каліноўскі, Скарына, Купала і Колас; 2) Беларускі народ, як і кожны народ, мае сваю багатую гісторыю, гісторыю барацьбы супраць прыгнятальнікаў, барацьбы за сваё сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне, за сваю незалежнасць; 3) Фальклор, фальклор, душа народа! Люблю размах тваіх шырот, люблю парою веснаходу з берагавых тваіх высот глядзець, як трэскаюць аковы на ўлонні роднае ракі; 4) Хачу прачнуцца я праз сотні год, паслухаць траў і ветру шапаценне. Хачу я толькі на адно імгненне паслухаць, як жывеш ты, мой народ; 5) Нас дзеці і ўнукі паўтораць нанова – народы не спісваюцца на пенсію, ты будзеш звінець, мая родная мова, як слова, якое не выкінуць з песні.

18.Адзначце сказы, у якіх злучнік мае наступныя марфалагічныя прыметы: просты, падпарадкавальны, умоўны: 1) Пакуль парастайвалі ў небе зоркі, збялеў асколак месяца і зарумяніўся над лесам усход, – вёскі ўжо не спалі; 2) Як толькі дзядзька адчыніў старыя, скрыпучыя дзверы, у гуменца хлынула маладое, румянае сонца; 3) Вясной, як толькі сыходзілі крыгі, амаль кожны дзень можна было бачыць, як ён ідзе на раку ці вяртаецца з ракі дахаты; 4) Калі часам не хапала рыбы – на спод торбы ішла трава, а дробнарыбіца зайздросна прыкрывалася зеленаватымі, лычастымі шчупакамі, паласатымі акунямі, язямі...


Тэматычны кантроль па тэме "Прыназоўнік" 7 клас


Прыназоўнік (тэст, 7 клас) І варыянт
1.Да якіх часцін мовы адносяцца прыназоўнікі? 1) да самастойных; 2) да службовых.
2.З якой мэтай ужываюцца прыназоўнікі ў мове? 1) для выражэння дадатковых адценняў значэння асобных слоў; 2) для сувязі аднародных членаў сказа; 3) для сувязі слоў у словазлучэнні і выражэння адносін паміж імі; 4) для сувязі частак складанага сказа.
3.Якія сэнсавыя адносіны выражае прыназоўнік ад у сказе: Хлопчык так ускрыкнуў ад радасці, што ажно маці спалохалася? 1) прасторавыя; 2) часавыя; 3) аб’ектныя; 4) прычынныя; 5) мэтавыя; 6) азначальныя; 7) спосабу дзеяння.
4.Адзначце словазлучэнні, у якіх прыназоўнікі выражаюць прасторавыя сэнсавыя адносіны: 1) сусед па парце; 2) глядзець на дарогу; 3) гаварыць на беларускай мове; 4) хадзіць на Нёман; 5) гуляць на лузе; 6) думаць пра хлеб; 7) сядзець над класным журналам.
5.Адзначце, у якіх словазлучэннях прыназоўнікі выражаюць сэнсавыя адносіны спосабу дзеяння: 1) глядзець у вочы; 2) цягнуць у дзве рукі; 3) піць з вядра; 4) чытаць з захапленнем; 5) вылавіць з рэчкі; 6) блузка з шоўку.
6.Вызначце, у якіх словазлучэннях прыназоўнік для выражае аб’ектныя сэнсавыя адносіны: 1) ніткі для вышывання; 2) збірацца для адводу вачэй; 3) невядомы для людзей; 4) рупіцца для сваіх дзяцей; 5) нязручны для вымаўлення.
7.Вытворныя прыназоўнікі часцей за ўсё ўжываюцца ў стылях мовы: 1) гутарковым; 2) навуковым; 3) мастацкім; 4) афіцыйна-дзелавым; 5) публіцыстычным.
8.Адзначце вытворныя прыназоўнікі: 1) акрамя; 2) адпаведна; 3) побач; 4) з-пад; 5) паўз; 6) уздоўж.
9.Падкрэсліце ў сказах вытворныя прыназоўнікі: 1) Увогуле ўсё адбывалася так, як і было прадугледжана, апроч драбязы нейкай; 2) Як было ўжо не адзін раз, на хутары заначавалі. Перад тым заехалі ў Сяльцо, нахапалі па хатах з дзясятак курэй – назаўтра меліся везці ў мястэчка. 3) А на дарозе гэтай, калі памятаеш, недалёка ад таго месца, дзе яна выходзіць на шашу, у раўку невялікі такі масток. 4) А дазорныя ўпарта чакалі машыну, а машыны ўсё не было. Замест яе на дарозе ранічкай з’явілася фурманка. 5) Праз якую гадзіну ўжо ўсе ведалі, што здарылася на дарозе ў раўку.
10.Паводле структуры прыназоўнікі бываюць: 1) невытворныя і вытворныя; 2) адназоўнікавыя, аддзеяслоўныя і адпрыслоўныя; 3) простыя, складаныя і састаўныя.
11.Падкрэсліце ў кожным радзе “лішні” прыназоўнік: 1) без, для, нада, паміж; 2) апрача, замест; край, паўз; 3) з-пад, з-за, цераз, паміма; 4) вакол, воддаль, каля, скрозь.
12.Адзначце словазлучэнні, у якіх трэба ўставіць прыназоўнік ва: 1) спытацца __ ўрача; 2) працаваць __ інстытуце; 3) даведацца __ знаёмых; 4) пабываць __ ўсіх; 5) жыць __Ушачах.
13.Падкрэсліце ў сказах вытворныя прыназоўнікі разам з назоўнікамі ці займеннікамі як члены сказа: 1) Заўсёды стрэлачнікі закрывалі вочы, калі праносіліся каля іх віхрам шалёныя вагоны не менш шалёнага цягніка; 2) Сцэпшчык Іван быў калісь качагарам на паравозе і ў сталыя гады ездзіў разам з Андрэем; 3) Андрэй чакае, пакуль вылезе з-пад вагонаў Іван, і толькі тады дае ход сваёй “кукушцы”; 4) А вартавы гэты самы, узяўшыся за поручні і нахіліўшыся з паравоза, глядзіць усцяж вагонаў; 5) У час грамадзянскай вайны Лятун выратаваў ад смерці і рабунку сотні пасажыраў свайго поезда.
14.Падкрэсліце ў сказах састаўныя прыназоўнікі: 1) У часы Кіеўскай Русі разам з народным мастацтвам развіваецца і прафесійнае гарадское рамяство; 2) Аднак і ў гэтай культуры, народжанай у выніку складаных міжнародных узаемасувязяў, адчуваецца традыцыйная аснова; 3) У 1596 г.кароль Жыгімонт ІІІ Ваза выдаў указ, паводле якога рамеснікі вызваляліся ад замкавай павіннасці; 4) У адносінах да беларускага народнага мастацтва трэба да таго ж улічваць два важныя фактары; 5) Народнае мастацтва Беларусі развівалася пераважна ў выглядзе хатняй вытворчасці, на ўласныя патрэбы; 6) Нягледзячы на значны навукова-тэхнічны ўзровень сучаснага грамадства, народнае мастацтва не знікла.
15.Якой часцінай мовы з’яўляецца выдзеленае слова? Выберыце правільны адказ, раскрыўшы дужкі: 1) Нага мая слізгае некуды (ў) бок, і я з разгону плюхаюся носам у пясок: а) прыслоўе; б) назоўнік з прыназоўнікам; 3) прыназоўнік. 2) Слухаючы ў начной цішы гэты дыялог, мы са стрыманай паспешнасцю стараліся адысці як мага далей (у) бок парку: а) прыслоўе; б) назоўнік з прыназоўнікам; в) прыназоўнік. 3) (З) боку вёскі, дзе слаба ружавее нешырокая палоска неба, даносіцца натужлівае рыхканне паравіка цэнтрацэнтралі і вясёлая музыка: а) прыслоўе; б) назоўнік з прыназоўнікам; 3) прыназоўнік.
16.Наступныя прыназоўнікі пішуцца разам (1), асобна(2), праз злучок (3): (ад) імя ( ); (з) боку ( ); (у) час ( ); (з) лева ( ); (па) над ( ); (па) міма ( ); (з) пада ( ); (за) між ( ); (на) конт ( ); (на) сустрач ( ).   

Прыназоўнік (тэст, 7 клас) ІІ варыянт
1.Чым адрозніваюцца службовыя часціны мовы ад самастойных? 1) не бываюць асобна членамі сказа; 2) маюць пастаянныя і зменныя граматычныя прыметы; 3) не называюць ні прадметаў, ні прымет, ні колькасці; 4) могуць выконваць ролю любога члена сказа; 5) ужываюцца ў сказе толькі разам з самастойнымі часцінамі мовы.
2.З якой мэтай ужываюцца прыназоўнікі ў мове? 1) для выражэння дадатковых адценняў значэння асобных слоў; 2) для сувязі аднародных членаў сказа; 3) для сувязі слоў у словазлучэнні і выражэння адносін паміж імі; 4) для сувязі частак складанага сказа.
3.Якія сэнсавыя адносіны выражае прыназоўнік у ў сказе: Ездзіў Сяргейка ў ягады і ў грыбы? 1) прасторавыя; 2) часавыя; 3) аб’ектныя; 4) прычынныя; 5) мэтавыя; 6) азначальныя; 7) спосабу дзеяння.
4.Адзначце словазлучэнні, у якіх прыназоўнікі выражаюць часавыя сэнсавыя адносіны: 1) стракацяць у бруснічніку; 2) спяваюць пад раніцу; 3) гойдацца на бярозках; 4) паліць у печы; 5) перапісваць пасля праверкі; 6) намоклы ад дажджу; 7) сляпы ад нараджэння.
5.Адзначце, у якіх словазлучэннях прыназоўнікі выражаюць азначальныя адносіны: 1) спяваць без акампанементу; 2) дом без дзвярэй; 3) вышынёй на тры метры; 4) дзяліць на часткі; 5) ключы ад машыны; 6) блузка з шоўку.
6.Вызначце, у якіх словазлучэннях прыназоўнік ад выражае сэнсавыя адносіны спосабу дзеяння: 1) заплакаць ад крыўды; 2) ад’ехаць ад берага; 3) віншаваць ад усяго сэрца; 4) залацісты ад сонца; 5) блізка ад вострава; 6) пісаць ад рукі.
7.Паводле паходжання прыназоўнікі падзяляюцца на: 1) простыя, складаныя і састаўныя; 2) невытворныя і вытворныя; 3) адназоўнікавыя, аддзеяслоўныя і адпрыслоўныя.
8.Адзначце невытворныя прыназоўнікі: 1) вакол; 2) дзеля; 3) замест; 4) па-над; 5) праз; 6) цераз.
9.Падкрэсліце ў сказах вытворныя прыназоўнікі: 1) Воддаль ад дарогі пад лесам пасвіўся статак; 2) На самай справе, чаго варта жыццё толькі дзеля задавальнення свайго! 3) Ну, наконт касцёла я не дужа спалохаўся. 4) Успомнілася, як мы пазнаёміліся з ім у часе перапынку на нейкай канферэнцыі. 5) “Жыў бы, каб не вайна”, – уставіў хуткі жаночы голас, мабыць, настаўніцы з выгляду, што сядзела поруч з ім.
10.Адзначце правільнае сцверджанне: 1) усе невытворныя прыназоўнікі простыя, а вытворныя – складаныя і састаўныя; 2) простыя прыназоўнікі з’яўляюцца адным словам, а састаўныя складаюцца з двух ці трох слоў.
11.Падкрэсліце ў кожным радзе “лішні” прыназоўнік: 1) ад, да, прад, па-за; 2) акрамя, шляхам, наконт, сярод; 3) паводле, сярод, дзякуючы, наўздагон; 4) ад, над, прад, побач з.
12.Адзначце словазлучэнні, у якіх трэба ўставіць прыназоўнік са: 1) выехаць _ двара; 2) вылепіць _ снегу; 3) падзяліся _ мною; 4) кампазіцыя _ жалудоў; 5) павітацца _ знаёмым; 6) усмешка _ здымка.
13.Падкрэсліце ў сказах вытворныя прыназоўнікі разам з назоўнікамі ці займеннікамі як члены сказа: 1) Нашы продкі веды пра свет “прымяралі” да сябе, да свайго вопыту; 2) У адпаведнасці з гэтым вобраз сялянскай хаты атаясамлівваўся з вобразам сусвету; 3) Звычайныя рэчы, якія суправаджалі чалавека на працягу ўсяго жыцця, успрымаліся як важнейшыя часткі сусветнай прасторы; 4) Побач з хрысціянскім Богам да нашых дзён у хаце працягвае ўладарыць дамавік; 5) На Палессі лічылі, што душа нябожчыка хаваецца ў веніку, таму яго клалі каля парога.
14.Падкрэсліце ў сказах састаўныя прыназоўнікі: 1) Народнае мастацтва здольна функцыянаваць у жыцці грамадства па-за сінхроннай залежнасцю ад узроўню яго магутнасці; 2) Нягледзячы на розніцу ў ступені дэкаратыўнага афармлення, палескі арнамент мае адзіную гарманічную лінію; 3) У беларускай вёсцы людзі жывуць галоўным чынам сярод прыроды, у натуральным акружэнні; 4) Гэта асабліва важна падкрэсліць у сувязі з тым, што ў сучасным народным мастацтве надзвычай вырасла роля творчай асобы; 5) У адрозненне ад народнага майстра самадзейны мастак не звязаны ніякімі правіламі і традыцыямі; 6) У якасці крытэрыяў творчасці тут выступае не адпаведнасць канону, а штосьці некананічнае.
15.Якой часцінай мовы з’яўляецца выдзеленае слова? Выберыце правільны адказ, раскрыўшы дужкі: 1) Ткачук выйшаў на асфальт і заклапочана паглядзеў (ў) далячынь дарогі: а) прыслоўе; б) назоўнік з прыназоўнікам; 3) прыназоўнік. 2) Стары глядзеў не міргаючы (ў) далячынь, потым кашлянуў і засмяяўся: а) прыслоўе; б) назоўнік з прыназоўнікам; 3) прыназоўнік. 3) Дзе дваццаць год таму назад ляжаў дзірван акамянелы, – расцвіў прыгожы, буйны сад, праплыў (у) даль, як ветразь белы: а) прыслоўе; б) назоўнік з прыназоўнікам; 3) прыназоўнік.
16.Наступныя прыназоўнікі пішуцца разам (1), асобна(2), праз злучок (3): (на) адрас ( ); (на) чале ( ); (па) між ( ); (па) ўз ( ); (у) бок ( ); (у) меру ( ); (з) пада ( ); (з) над ( ); (на) працягу ( ); (на) зло ( ).   


ТЭМАТЫЧНЫ КАНТРОЛЬ 8 КЛАС “ЖАНРЫ ЛІРЫКІ"

ТЭМАТЫЧНЫ КАНТРОЛЬ 8 КЛАС “ЖАНРЫ ЛІРЫКІ” 1.         Злучыце аўтара і твор. “Спадчына”                                             ...