пятница, 16 марта 2018 г.

Тэматычны кантроль па тэме "Часціца" 7 клас


Часціца (тэставыя заданні) І варыянт

1.Выберыце правільны адказ: 1) Часціца – гэта службовая часціна мовы, якая звязвае аднародныя члены сказа або часткі складанага сказа; 2) Часціца – гэта службовая часціна мовы, якая служыць для перадачы дадатковых адценняў значэння ў сказе або для ўтварэння формаў слоў; 3) Часціца – гэта самастойная часціна мовы, якая служыць для перадачы дадатковых адценняў значэння або для ўтварэння формаў слоў.

2.Падкрэсліце ў тэксце часціцы: Зіма... Якія выдатныя магчымасці для выхавання і развіцця дзяцей схаваны ў гэтай цудоўнай пары! Надта ж памыляюцца тыя, хто лічыць перыядам аздараўлення дзяцей толькі лета. Калі не выкарыстана для ўмацавання здароўя зіма – з умеранымі маразамі, мяккімі, глыбокімі снягамі, то і лета не прынясе карысці.

3.Якія групы часціц выдзяляюцца ў беларускай мове? 1) злучальныя і падпарадкавальныя; 2) сэнсавыя, мадальныя, эмацыянальныя, формаўтваральныя; 3) аб’ектныя, часавыя, прычынныя і інш.

4.Падкрэсліце формаўтваральныя часціцы: 1) хоць, толькі, бы, амаль; 2) але, якраз, хоць бы, няхай; 3) што за, вось, гэта, давай, ж (жа); 4) хай ледзь, вунь, ні, хіба.

5.З дапамогай формаўтваральных часціц утвараюцца граматычныя формы: 1) загаднага ладу дзеяслова; 2) прошлага часу дзеяслова; 3) ступеняў параўнання прыметнікаў; 4) умоўнага ладу дзеяслова; 5) абвеснага ладу дзеяслова.

6.Падкрэсліце ў сказах часціцы, якія перадаюць мадальныя адценні: 1) Хай жа хмары мінаюць твае далягляды, хай ніколі не ціхнуць і песні ў гаях; 2) Няўжо ж ён не схіліць на свой бок камандзіра? 3) Перадаваць другім адчуванне радасці, красы жыцця, любові да яго – няўжо гэта не сапраўднае мастацтва, няўжо ў мяне ёсць яшчэ і такія сумненні? 4) Ці трэба гаварыць, што тут жа я прачытаў ледзь не ўсю кніжку адным духам; 5) Пра Мінск, пра Беларусь людзі ведаюць нават за самымі далёкімі морамі. Беларусь для іх – гэта не толькі мірная і добрая краіна, але і цягавіты трактар, і вынослівы самазвал, і элегантны гадзіннік.

7.Адзначце сказы, у якіх часціцы трэба пісаць асобна: 1) – Як ты думаеш, Базыль, ці ёсць на свеце такі чалавек, які панёс (бы) гэты дуб? 2) Сонца яшчэ не ўзышло, і было даволі (такі) халаднавата; 3) І ўсё ж (такі) па нечым другім, невядомым і не распазнаным, было відаць, што ён слухае; 4) Не ўсё (ж) на бацькавай шыі сядзець, пара і свой розум мець; 5) І ўсё ж Андрэй (такі) сабраўся ў дарогу.

8.У якіх сказах патрэбна пісаць часціцу бы? 1) Усё ж нядрэнна было (б, бы) убачыць каго-небудзь знаёмага; 2) Як (б, бы) там ні было, але адзінокі, без сяброў, бусел ляцеў над прасторамі роднай зямлі; 3) Баяцца зварухнуцца дрэвы, хаця (б, бы) ні пушыначкі, ні сняжыначкі не атрэсці са сваіх галін; 4) Птушачкі і самі, зразумела, знайшлі (б, бы) тую нялёгкую дарогу ў вырай, але з журавамі надзейней; 5) Жыццё наогул мірыць людзей, як (б, бы) яны між сабою ні спрачаліся, ні разыходзіліся.

9.Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы з’яўляюцца часціцамі: 1) А як Піліп іграў на гармоніку! Бывала, як утыкне са скрыпачом Тодарам полечку, дык ніхто не ўстоіць і не ўседзіць; 2) Адначасова, калі бывае ў людзей вольны час, слухаем, як яны гавораць, якая ў іх вымова, які лексічны запас; 3) Як ты дарагая мне, мая родная мова! Мілагучнае, спеўнае, звонкае слова! 4) Родзіць зямля, корміць, які б год ні ўдаўся; 5) Якія знаёмыя назвы і словы, якая цудоўная родная мова.

10.Якую з прыведзеных часціц трэба выкарыстаць, каб узмацніць выразнасць выказвання? У Федзі ўжо не было злосці, гневу, засталася толькі прыкрасць: 1) амаль; 2) ні; 3) ледзь.

11.Часціца не ўжываецца звычайна для перадачы: 1) сцверджання; 2) адмаўлення; 3) узмацнення сцверджання; 4) узмацнення адмаўлення; 5) абмежавання.

12.Адзначце сказы, у якіх не з’яўляецца часціцай: 1) Неяк нечакана і непрыкметна з’явілася, быццам з-пад зямлі, круглае чырвонае сонца; 2) Да таго ж я цяпер не адзін. Са мною вопытны праваднік, і гэта надавала ўпэўненасці; 3) Старэйшая дачка ведала гэтыя развагі, але не карысталася сваёй уладай у доме.

13.Адзначце сказы, у якіх часціцы не ўжываюцца для сцверджання: 1) Я не ведаў, як назваць, з чым параўнаць чароўныя галасы-інструменты, якія ўдзельнічалі ў гэтым канцэрце; 2) Ці ж мы, хлопцы, рук не маем? 3) Мастак не можа ў наш час не быць публіцыстам; 4) Я не магу знайсці словы, каб перадаць пачуццё, якое тады ахапіла мяне.

14.Адзначце сказы, у якіх часціца не надае адмоўнае значэнне ўсяму сказу: 1) Толькі, мабыць, не гэтым яна мяне прычаравала; 2) Можа, таму нават лютай зімой не замярзаюць крыніцы; 3) Вучаць выхоўваць не падручнікі, не методыкі – вучыць выхоўваць настаўнік; 4) Не сціхаў манатонны і надакучлівы дождж.

15.Якую ролю выконваюць часціцы не ў сказе: Пракоп не мог не паддацца жаданню прысесці на гладка спілаваным пні: 1) адмаўленне; 2) сцверджанне.

16.Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба ўставіць часціцу ні: 1) А снег усё ішоў і ішоў. І _ дачакаемся, калі ён высыплецца ўвесь; 2) Дабро, хто б яго _ зрабіў, прыносіць аднолькавую радасць чалавеку; 3) І ўсё ж, хоць у Славы і _ было якой-небудзь прыхільнасці да незнаёмага, ён, гэты вайсковец, _ здаўся ўжо такім страшным; 4) Кім бы ён _ быў па прафесіі ці пасадзе, найперш павінен быць чалавекам; 5) Людзі верылі і _ верылі, але слухалі так, што забываліся на ўсё; 6) Бог ведае, чаго толькі _ малюе, куды _ заводзіць і чаго толькі _ абяцае палкае ўяўленне юнацтва.

17.Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба ўставіць часціцу не: 1) Хто _ прыйдзе на сустрэчу, той _ пабачыць славутага касманаўта; 2) Хто _ шануе іншых, той сам пашаны мець _ будзе; 3) Што _ зробіш для добрага чалавека; 4) Што _ край, то свой звычай; 5) Калі _ зойдзеш да сябра, той увесь час за кнігаю; 6) Я з радасцю ўбачыў, што гэта быў _ хто іншы, як мой даўні сябар Мікола.

18.Адзначце выказванні, у якіх не (ня) са словамі пішуцца разам: 1) (не) глыбокая, але хуткая рака; 2) яблык вісеў (не) высока; 3) жыць у (не) волі; 4) (не) пакоіцца за маці; 5) (не) дагледжаны агарод; 6) кашуля (не) расшпілена; 7) ісці (не) спяшаючыся; 8) (не) дачуваць на адно вуха; 9) яшчэ (не) дачытаная кніга.

19.Выберыце адказ, які б тлумачыў напісанне не ў прыведзеным выказванні: Але людзі плывуць. Іх вядзе ў свет прага да новага, нязведанага: Не (ня) пішацца разам, бо: 1) ужыта з поўным дзеепрыметнікам, пры якім няма залежных слоў; 2) слова без не (ня) не ўжываецца.

20.Адзначце сказы, у якіх не і ні са словамі трэба пісаць асобна: 1) Каб птушкі нават зніклі з саду, ён, бадай што, і (не) заўважыў бы гэтага; 2) Гнёзды журавы робяць на верхавых, (не) зарослых кустамі балотах; 3) (Не) вялічкі, акружаны віхлястай стужкай Нёмана і мудрымі дубамі, хутарок каля Мікалаеўшчыны празвалі Смольняй; 4) Першая вартавая вежа, узведзеная славянамі для абароны, бялела ў (не) чапаным лесе свежаабчасанымі бярвеннямі; 5) Ад такой турботнае працы хлопец (не) ўзабаве змарыўся; 6) (Ні) разу (не) бачыў я ў гэтых лясах мядзведзя, хоць ён тут, ведаю, водзіцца; 7) (Ні) хто ўжо і (не) помніць, з якіх пор наша вёска Плаксамі завецца.











Часціца (тэставыя заданні) ІІ варыянт

1.Выберыце правільны адказ: 1) Часціца – гэта службовая часціна мовы, якая выражае адносіны паміж назоўнікам, займеннікам, лічэбнікам і іншымі словамі ў словазлучэнні; 2) Часціца – гэта службовая часціна мовы, якая выражае дадатковыя адценні значэнняў у сказе або служыць для ўтварэння формаў слоў; 3) Часціца – гэта самастойная часціна мовы, якая служыць для перадачы дадатковых адценняў значэння або для ўтварэння формаў слоў.

2.Падкрэсліце ў тэксце часціцы: З якога б боку мы ні пад’язджалі да горада, адусюль трэба ўзбірацца на гару. Як дзіўна і цікава – горад на гары! І гаворыцца так пра адзін са старажытных гарадоў зямлі беларускай – пра Навагрудак, радзіму Адама Міцкевіча. Давайце ж пройдземся яго сцежкамі, каб хоць пабачыць мясціны, звязаныя з жыццём вялікага паэта.

3.Якія разрады часціц выдзяляюцца ў беларускай мове? 1) клічныя; 2) пытальныя; 3) прычынныя; 4) абмежавальныя; 5) формаўтваральныя; 6) часавыя; 7) прасторавыя; 8) указальныя; 9) удакладняльныя; 10) сцвярджальныя; 11) адмоўныя; 12) злучальныя..

4.Падкрэсліце пытальныя часціцы: 1) ледзь, хоць, бы, хіба, толькі; 2) не, ледзь, амаль, ж (жа), ці; 3) няўжо, хоць, ну і, дык, гэта; 4) якраз, ледзь, вось, дык, як жа.

5.Як пішуцца формаўтваральныя часціцы са словамі, да якіх адносяцца: 1) разам; 2) разам і асобна; 3) асобна; 4) праз дэфіс.

6.Падкрэсліце ў сказах часціцы, якія перадаюць эмоцыі або садзейнічаюць выразнасці выказвання: 1) А потым спахопішся – якое там шчасце; 2) Я і цяпер яшчэ бачу лютыя каршуновыя вочы, разяўленую дзюбу і растапыраныя кіпцюры. Як неахвотна ён уздымаўся ўгору; 3) Добры дзень, Саша! Вось дык сустрэча! 4) – Цікава? – спытаўся Дзямід. – Сапраўдны балет! Якія дзівакі гэтыя птушкі! 5) Зноў снег пайшоў. Нават вецер узняўся.

7.Адзначце сказы, у якіх часціцы трэба пісаць асобна: 1) Лепей (бы) я быў тады галодны, лепей (бы) я лёг спаць не еўшы. Хай (бы) не я, а брат з’еў мой хлеб! 2) Кошык быў амаль поўны, а грыбы яшчэ трапляліся. Іх (такі) многа пад мохам; 3) І, гледзячы на ўсё гэта, Ігнат падумаў, чаму (ж) ён раней не заўважаў многае з таго, што цяпер успрымаецца зусім па-новаму; 4) У нас, у краіне, куды ні паедзеш, усё ёсць. І ўсё (такі) ў кожным краі, у кожнай рэспубліцы ёсць штосьці сваё, асаблівае; 5) Толькі цяпер Васько зразумеў, што нехта ўжо сядзеў у засадзе і, мабыць, упаляваў (такі).

8.У якіх сказах патрэбна пісаць часціцу б? 1) Так з году ў год груша станавілася як (б, бы) нашай супольнай уласнасцю, дрэвам добрага суседства; 2) – Ты прачытаў (б, бы) што-небудзь пра мінулае горада, – з запалам казаў ён Арсеню; 3) Узняўся (б, бы) на крыллях і абняў гэтую зямлю – такая яна мне любая і дарагая; 4) Кветкі стаяць у магазінах, у сталовых, у цэхах прадпрыемстваў, усюды, куды (б, бы) вы ні пайшлі; 5) От каб былі тут нейкія нябачныя правады, што данеслі (б, бы) да іх мой голас.

9.Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы з’яўляюцца часціцамі: 1) Ніхто не лічыў і ніколі не скажа вам, колькі прайшло кароткіх імгненняў ад каманды да таго няўлоўнага моманту, калі першы салдат уварваўся ў варожую траншэю; 2) Амаль год прыйшлі яны сюды, і колькі мазалёў панаганялі, колькі дажджоў пабарабаніла па спінах, колькі мятлюг правіхурыла над галавою! 3) А ці магло іначай быць? Як сонца – сонцам, светам – свет, усё, што варта палюбіць, ці ж мог не палюбіць паэт? 4) Дзівіўся дзядзька тут нямала, йдучы тунелем да вакзала. Як хітра, мудра збудавана! Як чыста, хораша прыбрана! 5) У небе хмаркі, як абрыўкі дум, плывуць.

10.Якую з прыведзеных часціц трэба выкарыстаць, каб удакладніць месца? Хата была пад гарою, у ціхім, парослым травою завулку: 1) хоць; 2) толькі; 3) якраз; 4) вось; 5) як.

11.Часціца ні ўжываецца звычайна для перадачы: 1) сцверджання; 2) адмаўлення; 3) узмацнення сцверджання; 4) узмацнення адмаўлення; 5) удакладнення.

12.Адзначце сказы, у якіх ні з’яўляецца часціцай: 1) Я веру: што б ні было – перамагае праўда, дабро; 2) Над полем ні то пыл курэў, ні то трапяткая імгла ўзнялася аж да самага лесу; 3) На вуліцы ні душы не было.

13.Адзначце сказы, у якіх часціцы ні ўжываюцца для ўзмацнення адмаўлення: 1) Ні гуку, ні душы наўкол, усюды маўклівыя вокны; 2) Ні марозу, ні мяцеліцы снягір не баіцца... Сібірак; 3) Куды ні глянеш – людзі, людзі; 4) Нельга забываць пра чалавека ні на адну хвіліну.

14.Адзначце сказы, у якіх часціца ні ўжываецца для адмаўлення: 1) Якім бы ні быў навагодні вечар, ён заўсёды ўрачысты і ўтульны; 2) Ягад процьма, а ў бары ні душы; 3) Дзе б я ні быў, што б ні рабіў..., край, дзе радзіўся, дзе любіў, з вачэй маіх не сходзіць.

15.Якую ролю выконваюць часціцы ні ў сказе: Ката мы агледзелі ўважліва, але ніякіх слядоў разбою не знайшлі: на кіпцюрах не было ні пушынкі, ні пярынкі: 1) адмаўленне; 2) узмацненне сцверджання; 3) узмацненне адмаўлення.

16.Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба ўставіць часціцу ні: 1) Тут не было нават _ зямлянак, _ лясных буданоў; 2) Васько бачыў у лісіных вачах толькі цікаўнасць – _ страху, _ збянтэжанасці; 3) Адно, што параіў бы: _ закончыўшы справы, ніколі _ хваліся; 4) Па якіх толькі сцежках _ хадзілі яго ногі; 5) _ агнёў у горадзе, _ светлавокіх будынкаў паходня _ ўбачыў з акна вагона; 6) У які б куточак Беларусі мы _ паехалі, скрозь ад малога да старога пачуем, з якой любоўю вымаўляецца імя Янкі Купалы.

17.Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба ўставіць часціцу ні: 1) Што б (не, ні) казалі пра старую людзі, але я заўсёды адносіўся да яе з павагаю; 2) Дзе толькі яму (не, ні) даводзілася бываць; 3) Чаго сабе (не, ні) хочаш, таго другому (не, ні) зыч; 4) Каго (не, ні) запрасілі на канцэрт, можа прыходзіць на школьны спектакль; 5) Хто (не, ні) наведваў выставу, усе хвалілі карціны маладой мастачкі; 6) (Не, ні) хто іншы не мог дапамагчы мне разабрацца з гэтай заблытанай справай.

18.Адзначце выказванні, у якіх не (ня) са словамі пішуцца асобна: 1) (не) высокае дрэва; 2) (не) дадаць да тысячы; 3) (не) далёка, але ўсё ж далекавата; 4) жылі ў (не) згодзе; 5) (не) таптаныя нікім сцежкі; 6) тэлеграма (не) адаслана; 7) (не) пакоячыся за іншых.

19.Выберыце адказ, які б тлумачыў напісанне не ў прыведзеным выказванні: У Жыцькаве на правадах сядзела ўжо (не) калькі ластаўчыных сем’яў, ды і моладзь лятала як дарослыя: Не  пішацца разам, бо: 1)) слова без не не ўжываецца; 2) не з’яўляецца часткай слова (неазначальнага займенніка некалькі).

20.Адзначце сказы, у якіх не (ня) і ні са словамі трэба пісаць разам: 1) Лодка паволі набліжалася да месца, дзе кіпела (не) затуленае ад ветру мора; 2) Уладзімір Міхайлавіч адвярнуўся, каб (ні) хто не бачыў слязу, што раптам пакацілася па шчацэ; 3) Добра, што (не) цішынёю, а шумам лістоў дрэвы цяністыя сёння мяне разбудзілі; 4) Не шкадуй, што (не) даеў, пашкадуй, калі пераеў; 5) Сэрца разрываецца ад спозненых шкадаванняў, ад (не) папраўнасці, ад (не) навісці; 6) (Ні) ў кога няма такой бабулі, як у Аленкі; 7) (Не) раз даводзілася чуць: няхай праклятая будзе вайна.


Комментариев нет:

Отправить комментарий

ТЭМАТЫЧНЫ КАНТРОЛЬ 8 КЛАС “ЖАНРЫ ЛІРЫКІ"

ТЭМАТЫЧНЫ КАНТРОЛЬ 8 КЛАС “ЖАНРЫ ЛІРЫКІ” 1.         Злучыце аўтара і твор. “Спадчына”                                             ...