Дзеепрыслоўе (тэст)
Варыянт
І
1.Дзеепрыслоўе абазначае: а) прымету прадмета; б) прымету прадмета паводле дзеяння; в) асноўнае
дзеянне прадмета; г) дадатковае дзеянне прадмета.
2.Дзеепрыслоўе мае прыметы
дзеяслова: а) трыванне; б) час; в) спражэнне; г) асобу;
д) лад; е) зваротнасць/незваротнасць.
3.Дзеепрыслоўі змяняюцца: а) па ліках і склонах; б) па асобах і ліках; в) не змяняюцца.
4.Падкрэсліце ў кожным радзе
дзеяслоўных формаў дзеепрыслоўі: а) ісці, ішоўшы,
прыйдзе, ідучы; б) падымаць, падняты, падымаючы, падыму; в) супакоіўшыся,
супакойся, супакоіцца, супакоены; г) праполаты, праполваю, прапалолі,
праполваючы, прапалоўшы.
5.Выберыце правільны адказ: а) Дзеянні, якія перадаюцца ў сказе дзеясловам і дзеепрыслоўем,
выконваюць розныя асобы ці прадметы; б) Дзеянні, якія перадаюцца ў сказе
дзеясловам і дзеепрыслоўем, выконвае адна і тая ж асоба ці прадмет.
6.Падкрэсліце дзеясловы, ад
якіх утвораны прыведзеныя дзеепрыслоўі: а) апрануўшыся – апрануць, апрануцца,
апранацца, апранаць; б) размываючы –
размыць, размываць, размывацца; в) задумаўшыся
– задумацца, задумаць, задумвацца.
7.Адзначце сказы з
дзеепрыслоўямі: а)
Калі прыйшла з работы маці, то ўбачыла поўную хату дзятвы; б) Але Юлька
не слухала маці і, апусціўшыся на падлогу, пачала разглядваць бусляня; в) Дом быў
невялікі, стары, на два паверхі, ашаляваны на другім паверсе дошкамі; г)
Адыходзячы дадому, я браў Міцевы сшыткі з сабою, а назаўтра прыносіў іх у
школу; д) І вось ужо сядзіць на каменьчыку страказа, выпроствае і абсушвае на
сонцы згорнутыя перад гэтым крылы.
8.Адзначце сказы з памылкамі
ва ўжыванні дзеепрыслоўяў: а) Праязджаючы па вёсцы, мы
не забываліся павітацца са знаёмымі; б) Мінаючы вёску за вёскай, трапляліся нам
рэдкія падарожныя; в) Праехаўшы лес, у мяне ўзнікла думка звярнуць з дарогі; г)
Чытаючы аповесць, думаў пра асабістае, пра тое, што найбольш хвалявала; д)
Пралятаючы над горадам, у самалёта раптам забарахліў матор.
9.Адзначце сказы з
дзеепрыслоўнымі зваротамі: а) Хораша вось так,
стаміўшыся, глядзець, як плывуць каля сонца светлыя хмаркі; б) Неяк ноччу
мне здалося, што я чуў, як трубілі,
пралятаючы над горадам, жураўлі; в) Стаяў маладзічок у купцы тоненькіх
воблачкаў, стаіўшыся, як рыбіна ў траве; г) Убачыўшы мяне, фыркнулі крыльцамі,
паляцелі снегіры; д) За рэчкай, на тым беразе, падымаючыся высока ўгору, ляжала
поле са снежнымі гарбякамі саломы.
10.Адзначце сказы, у якіх
дзеепрыслоўі і дзеепрыслоўныя звароты трэба выдзеліць коскамі: а) Калі ўпадабае чорны бусел якое месца – кожную раніцу яго там
сустрэць можна: рыбу ловіць падпільноўваючы; б) Нізкія воблакі шчодра пасыпаўшы
снегам зямлю падняліся вышэй; в) Аднойчы ў поўдзень я стаяў на ўзгорку і
глядзеў шукаючы ў вышыні таго, хто заліваўся песняй; г) Я глядзеў затаіўшы
дыханне; д) Сусед пастаяў крышку, сам сабе нешта сказаў, а потым угнуўшыся
знік.
11.Адзначце сказы, у якіх НЕ з
дзеепрыслоўямі трэба пісаць разам: а) (Не)адрываючыся,
гляджу я на цудоўны малюнак; б) (Не)зважаючы на глыбокі снег, дзяўчынкі
напрасткі пабеглі да крыніцы; в) Дзяўчына адказвае на пытанне, але ўсміхаецца
загадкава, як быццам штосьці (не)дагаворваючы; г) (Не)пакоячыся за сына, маці
штохвілінна паглядала ў акно; д)(Не)даходзячы да дому, Вася звярнуў убок
12.Адзначце дзеясловы, ад якіх
можна ўтварыць дзеепрыслоўі незакончанага трывання: а)
марыць; б) прывезці; в) прамокнуць; г) маляваць; д) разумець; е) спяваць; ж)
размахнуцца.
13.Ад чаго залежыць выбар
суфікса (-УЧЫ/ЮЧЫ або –АЧЫ/-ЯЧЫ) пры ўтварэнні дзеепрыслоўяў
незакончанага трывання: а) ад гука, на які
заканчваецца аснова; б) ад спражэння дзеяслова; в) ад часу дзеяслова.
14.Адзначце сказы, у якіх
ужыты дзеепрыслоўі незакончанага трывання: а) І над
сонным яшчэ балотам загрымеў трубны аркестр, разрываючы ранішнюю цішыню
ўрачыстымі гукамі; б) Заляглі каля старой падгнілай вярбы і, рассунуўшы густыя
зараснікі лазы, пачалі назіраць за лугавінай; в) Таму, беручы ў прыроды, мы
абавязаны захоўваць яе багацці і павялічваць іх; г) Заўважыўшы, што драпежнік
не кранаецца, я насцярожыўся; д) Забыўшыся на ўсё, я ўважліва разглядаў жораваў
з нашага сховішча.
15.З прыведзеных двух простых
сказаў складзіце адзін, замяніўшы адзін з дзеясловаў дзеепрыслоўем: а) Дождж ліў усю ноч і наступны дзень. Ён размываў дарогі і заліваў
лугі; б) Птушкі кружыліся над полем. Іх трывожныя крыкі парушалі спакой раніцы;
в) З раніцы над горадам прашумела навальніца. Яна абмыла дрэвы, дамы, дарогі.
Дзеепрыслоўе (тэст)
Варыянт
ІІ
1.Прыметы якіх часцін мовы мае
дзеепрыслоўе: а) назоўніка; б) дзеяслова; в) прыметніка;
г) займенніка; д) прыслоўя.
2.Дзеепрыслоўе мае прыметы
дзеяслова: а) спражэнне; б) асобу; в) трыванне; г) час;
д) лад; е) зваротнасць/незваротнасць.
3.Дзеепрыслоўе бывае членам
сказа: а) выказнікам; б) дапаўненнем; в) акалічнасцю;
г) азначэннем .
4.Падкрэсліце ў кожным радзе
дзеяслоўных формаў дзеепрыслоўі: а) узнагародзіць,
узнагароджаны, узнагародзіўшы, узнагародзім; б) гуляючы, гуляць, згуляны,
згуляўшы; в) касіць, скасіўшы, косячы, скошаны ; г) малююць, намалюем,
намаляваны. намаляваўшы.
5.Выберыце правільны адказ: Дзеянні, якія перадаюцца ў сказе дзеясловам і дзеепрыслоўем, адносяцца:
а) да розных асоб ці прадметаў; б) да адной і той ж асобы ці прадмета.
6.Падкрэсліце дзеясловы, ад
якіх утвораны прыведзеныя дзеепрыслоўі: а) ідучы – ісці, прыйсці, прыйшоўшы; б) гледзячы – глядзецца, глядзець,
паглядзець, паглядзецца; в) закончыўшы –
заканчвацца, заканчваць, закончыць, закончыцца.
7.Адзначце сказы з
дзеепрыслоўямі: а)
Высока ў сінім небе плыве яркае сонца, шчодра лье на зямлю сваю цеплыню
і святло; б) Стоячы як не па самую шыю ў вадзе, Волька чэрпала вядром і
падавала яго мне; в) Дабраўшыся да пяску і вычарпаўшы аж да дна гэты іл, Волька
папрасіла падаць ёй наламаныя галінкі; г) Першы баравік, які трапіўся, выклікаў
радасць і смех; д) Васіль ехаў цяпер пануры, паглыблены ў свае думкі.
8.Адзначце сказы з памылкамі
ва ўжыванні дзеепрыслоўяў: а) Гледзячы ў акно, у мяне
закружылася галава; б) Праплываючы над верхавінамі дрэў, хмарка назаўсёды
развітвалася з імі; в) Перачытваючы раман, у мяне ўзнікла нечаканая ідэя; г)
Закончыўшы школу, у Антося ўзнікла жаданне вучыцца далей; д) Пралятаючы над
гарамі, я міжволі залюбаваўся іх прыгажосцю.
9.Адзначце сказы з
дзеепрыслоўнымі зваротамі: а) Але жораў, пачуўшы
веснавую песню сваіх сяброў, раптам насцярожыўся, спыніўся, прыслухаўся; б)
Журавы спакойна, не спяшаючыся, махалі ў воблаках крыллем; в) Удалечыні,
дзіўнавата выгінаючыся, блішчыць танюсенькая Пціч; г) Кожны ранак, паснедаўшы,
сыходзіліся каля Міканоравай хаты куранёўцы; д) Стаміўшыся, ластаўкі
рассаджваюцца на правадах.
10.Адзначце сказы, у якіх
дзеепрыслоўі і дзеепрыслоўныя звароты трэба выдзеліць коскамі: а) Аднаго разу ўдзень узлезшы на сена, каб схавацца ад гарачыні, я не
ўбачыў гнязда на яго звычайным месцы; б) Маці ўжо гады тры назад перабралася з
вёскі, але па-ранейшаму не можа сядзець склаўшы рукі; в) Кабан рые павольней
усё болей і болей углыбляючыся ў зямлю; г) А паўз дарогу пакалыхваючыся цвітуць
рамонкі; д) Жораў агледзеўся і прытанцоўваючы зрабіў некалькі крокаў.
11.Адзначце сказы, у якіх НЕ з
дзеепрыслоўямі трэба пісаць асобна: а) (Не)дачуваючы
на адно вуха, Мікіта, як і некалі яго бацька, стараніўся людзей; б) І хоць
адлегласць была яшчэ вялікая, драпежнік, (не)вытрымаўшы, кінуўся ўніз; в) Дзеці
плакалі так шчыра, што я, (не)сумняваючыся, паверыў ім; г) Паланянка, (не)навідзеўшы
мужа, аднойчы паспрабавала яго атруціць; д) Колькі дзён перад гэтым,
(не)зважаючы на блізкую восень, грэла і пякло паніжэлае ў небе сонца.
12.Адзначце дзеясловы, ад якіх
можна ўтварыць дзеепрыслоўі закончанага трывання: а) прачытаць;
б) несці; в) задумацца; г) разварушыць; д) плысці; е) перамагчы; ж) знікаць.
13.Ад чаго залежыць выбар
суфікса (-ЎШЫ ці –ШЫ) пры ўтварэнні дзеепрыслоўяў
закончанага трывання: а) ад гука, на які заканчваецца
аснова; б) ад спражэння дзеяслова; в) ад часу дзеяслова.
14.Адзначце сказы, у якіх
ужыты дзеепрыслоўі закончанага трывання: а) Аб чым
спяваў жаваранак, снуючы высока ў паветры над лесам?; б) Маці, завязаўшы хустку
па-дзявочы, як касынку, зграбала траву; в) Ішоў важка, павольна, цягнучы ногі,
што хлюпалі ў цёплай вадзе; г) Кінуўшы траву, маці зірнула на яго; д) Узяўшы
стрэльбу, ляснік пайшоў пільнаваць капцы, якія ён сам пастаўляў.
15.З прыведзеных двух простых
сказаў складзіце адзін, замяніўшы адзін з дзеясловаў дзеепрыслоўем: а) Віхор пранёсся над лесам. Ён прынёс многа шкоды; б) Дзяўчынкі
наведалі хворую настаўніцу. Яны прынеслі ёй добрыя навіны; в) Ноччу адгрымела
навальніца. Яна асвяжыла і ўпрыгожыла ўсё навокал.
А адказы на прыслоуе ёсць?
ОтветитьУдалитьА ці ёсць адказы
ОтветитьУдалить