Дзеепрыметнік (тэставыя заданні, 7 клас) І варыянт
1.На аснове якіх прымет можна
сцвярджаць, што слова пажаўцелы з’яўляецца
дзеепрыметнікам? а) адказвае на пытанні які? б) абазначае прымету прадмета; в)
мае прыстаўку па-; г) абазначае
прымету прадмета паводле дзеяння.
2.Адзначце словазлучэнні
“дзеепрыметнік + назоўнік”: а) роўненькая дарога; б)
казачны домік; в) выраўненая лінія; г) чарнявы хлопчык; д) счарнелая дошка; е)
перафарбаваны дом.
3.Абазначце словазлучэнні з
галоўным словам дзеепрыметнікам: а) засланы абрусам;
б) чыста засланы; в) засланы ложак; г) стомленая жанчына; д) вельмі стомлены;
е) пачырванелы ад сораму.
4.Адзначце сказы з
дзеепрыметнымі зваротамі: а) Жанчына стаяла каля
стала, засланага белым абрусам, налівала ў конаўку з вялікага гладыша малако;
б) Гарачыня неміласэрная: куды ні зірні – усё жоўтае, выпаленае сонцам; в)
Цёмныя гмахі камяніц з асветленымі вокнамі загароджвалі далягляд; г) Люблю
хадзіць па ўсланых лісцем дарожках купалаўскага сквера; д) Праз завешанае
коўдрай акно прабіваліся першыя промні сонца.
5.Адзначце сказы, у якіх
дзеепрыметныя звароты трэба выдзеліць коскамі: а) На
таку ляжала прыкрытае саломай новае жыта; б) Паляна акружаная з усіх бакоў
цёмнай сцяной лесу млела ад гарачыні; в) Прасеяныя скрозь іней сонечныя промні
нясмела ўсплылі на шырокае крэсла; г) Узрушаны і выведзены з раўнавагі старшыня
грозна ўшчувае крыкуноў; д) Дзядзька Пракоп павязаны наўскасяк ручніком вылез
з-за стала амаль першым.
6.Адзначце сказы, у якіх
дзеепрыметныя звароты выдзелены коскамі правільна: а)
Маці выйшла на дарогу, асветленую першымі промнямі сонца; б) Над вершалінамі
соснаў, густа пасыпаных мяккім пушыстым снегам вісеў паветраны шар; в) Асіны і
вольхі, пераплеценыя знізу, галінамі задумліва глядзяцца ў ціхую ваду; г) За
далёкім, засланым сінім туманам лесам высокімі купаламі праглядвалася царква;
д) Цішынёй і бязлюддзем веяла ад вуліцы, ахутанай шэрай асенняй смугой.
7.Адзначце сказы, у якіх
дапушчаны памылкі ва ўжыванні дзеепрыметных зваротаў: а)
Паветра, густа настоенае пахамі зямлі і агарода, навісла над зямлёй; б)
Зарослая алея травою давяла мяне да самай агароджы; в) З сумам хлопец праводзіў
вачыма нахіленае сонца на захад; г) Нясмела ўставала з-за лесу ахутанае шэраю
дымкаю сонца; д) Ціха шалясцелі на ветры высахлыя лісты даўно ўжо.
8.Адзначце словазлучэнні з
дзеепрыметнікамі незалежнага стану: а) засеянае з
восені поле; б) зарослая травой сцежка; в) на адрамантаванай машыне; г)
пасівелыя валасы; д) куплены да свята падарунак.
9.Адзначце дзеепрыметнікі, ад
якіх можна ўтварыць кароткую форму: а) прачытаная
кніга; б) асірацелыя дзеці; в) парыжэлыя стагі; г) засеянае поле; д) апранутая
сукенка.
10.Адзначце пары слоў, у якіх
кароткія формы ўтвораны правільна: а) закончанае –
закончана; б) напоўненыя – напоўнены; в) адкрыты – адкрыт; г) перапраўленыя –
перапраўлена; д) абсталяваная – абсталявана.
11.Адзначце сказы, у якіх
ужыты поўныя дзеепрыметнікі: а) За траншэямі блізка
пачынаўся негусты, увесь пасечаны алешнік; б) Белыя валокны сонейкам заліты,
вольны ім дарогі, сцежкі ім раскрыты; в) Дбайна ўзрошчаныя клёны, сосны,
звонкія, як сталь, туга звязаныя ў згоны, без канца плывуць удаль; г) Асветлены
і абагрэты сонцам лес пазіраў зусім-такі весела; д) Жыта на полі зжата і
звезена, авёс і ячмень сабраны.
12.Адзначце сказы, у якіх
дзеепрыметнікі выконваюць сінтаксічную ролю выказніка: а) Над ціхай стомленай вёскай вісіць шчодра зорнае неба і самотны,
сарамлівы маладзік; б) Цяпер выходзіла, што шлях той закрыты; в) Мяцеліца
сцелецца, кружыць, звонам сцюдзёным наліты прастор; г) Цішынёй і бязлюддзем
павеяла ад гарадка, ахутанага асенняй смугой; д) Цяжка трапіць туды ў такую
пару: прасёлкавая дарога занесена снегам, машыны з калгаса ходзяць рэдка.
13.Адзначце словазлучэнні, у
якіх не з дзеепрыметнікамі патрэбна
пісаць разам: а) яшчэ (не) вывучаныя ўрокі; б) (не)
разгледжанае пытанне; в) (не) прыкрытая хлусня; г) кашуля (не) зашпілена; д)
(не) затаптаныя сляды.
14.Адзначце сказы, у якіх
часціцу не з дзеепрыметнікамі трэба
пісаць асобна: а) У сціплым цёмным касцюме з белым
каўнерыкам, з (не) пакрытай галавой, яна заўсёды спяшалася і знікала за
дзвярыма школы; б) І ўжо дарослым чалавекам ён неспакойна спаў у месячную ноч,
калі вокны былі добра (не) завешаны; в) Буйныя, душыстыя, пэўна, (не) таптаныя
нагой чалавека, узгадаваныя вялікай шчодрасцю прыроды мільёны кветак
пераліваліся ўрачыстай чырванню; г) Пры яме ляжалі амаль сатлелыя кроквы,
рэшткі зрубаў, было там і некалькі (не) скарыстаных бёрнаў-калод; д) Была
вясна, і на градах, яшчэ (не) полатых, было пуставата.
15.Адзначце сказы, у якіх дзеепрыметнік
выконвае сінтаксічную ролю азначэння: а) На гэтых
садах калышуцца птушкі райскія – пер’е іх як брыльянтамі ўсыпана і дыяментамі;
б) Вада нечакана вывела бабра да лагчыны, парослай маладымі кустамі лазняку; в)
Па гэтай канаве стары бабёр дайшоў да большай вады з зарослай травою берагамі;
г) Магутным артылерыйскім агнём і частымі налётамі авіяцыі разгромлены
важнейшыя камунікацыі праціўніка; д) Дарожкай, што ўсыпана баравым пяском і
вяла да заставы, паволі ішла старая жанчына.
16.Адзначце сказы, у якіх
ужыты неўласцівыя сучаснай беларускай мове формы дзеепрыметнікаў: а) Як толькі ўспыхнуў агеньчык, з мора пачуўся заглушаемы шумам хваль
працяглы свіст; б) Вецер сціх, і ўгрэтае за дзень паветра, напоенае густымі
пахамі хвоі, навісла шызаватай смугой; в) Дрэмле абсаджанае лесам адвечным,
цінай засланае возера ў лесе; г) Каля масткоў на чыгунцы стаяў вясёлы гоман
звонкіх кропель, сцякаючых у ажыўшыя рачулкі і ручайкі; д) Чырвонаармеец узяў
сабаку на павадок і паказаў след прайшоўшага з гадзіну таму назад чалавека.
Дзеепрыметнік (тэставыя заданні, 7 клас) ІІ варыянт
1.На аснове якіх прымет можна
сцвярджаць, што слова прачытаны з’яўляецца
дзеепрыметнікам? а) адказвае на пытанні які? б) абазначае прымету прадмета; в)
мае прыстаўку пра-; г) абазначае
прымету прадмета паводле дзеяння.
2.Адзначце словазлучэнні
“дзеепрыметнік + назоўнік”: а) жаўтаватая фарба; б)
пафарбаваны стол; в) пусты пакой; г) апусцелыя палеткі; д) пажаўцелы ліст; е)
адрамантаваны тэлевізар.
3.Абазначце словазлучэнні з
галоўным словам дзеепрыметнікам: а) напісаная кніга;
б) напісаная вядомым пісьменнікам; в) напісаная даўно; г) патрывожаны стукам;
д) патрывожаны чалавек; е) пачарнелы ад дажджу.
4.Адзначце сказы з
дзеепрыметнымі зваротамі: а) Над вершалінамі хвоі
ўгары лёгка слізгаў вышчарблены маладзік месяца; б) Краявіды Пінскага Палесся,
залітыя святлом вераснёўскага сонца, захаплялі Лабановіча сваімі неабсяжнымі
прасторамі; в) Юзік узяў люстэрка і глядзіцца, зачэсвае валасы, расчэсвае вусы
і даўно стрыжаную бараду; г) Раззлаваны зубр надзвычай хуткі і ярасны, можа
накінуцца нават на чалавека; д) Там бабёр знайшоў на запруджанай паводкаю
канаве многа трыснягу, рагозніку і травы.
5.Адзначце сказы, у якіх
дзеепрыметныя звароты трэба выдзеліць коскамі: а) Пясчаны
шлях насыпаны ўздоўж чыгункі вядзе ў лес і ў мястэчка; б) Не расшпільваючы
кажушка, Рыбак паныла апусціўся на зляжалую ад сырасці салому; в) Думкі
закінутыя ў душу Лабановіча нелегальнай брашурай не давалі яму спакою; г) Над
Прыпяццю сінее лес, адтуль нясе густым водарам сатканым з пахаў хвоі, прэлай
зямлі, грыбоў і багуну; д) Пабітая на калдобіны вуліца ў гэтым месцы як бы
разгаліноўваецца, атрымліваецца дзве вуліцы.
6.Адзначце сказы, у якіх
дзеепрыметныя звароты выдзелены коскамі правільна: а)
Абсаджаная ліпамі з абодвух бакоў, алея вяла да самага будынка; б) Лес,
асветлены і абагрэты ранішнім сонцам, пазіраў вельмі весела і прыветна; в) На
зямлю ліліся сатканыя са звону срэбных струн, з булькання лясных ручайкоў, з
шолаху красак, чароўныя мелодыі; г) З хаты выйшла маці, руплівая, працавітая,
заўсёды заклапочаная жанчына; д) Над наваколлем, асветленым ласкавым, шчодрым
сонцам паветра аж свіцілася.
7.Адзначце сказы, у якіх
дапушчаны памылкі ва ўжыванні дзеепрыметных зваротаў: а)
Сонца надоўга застыла, быццам спыненае рукой нечай уладнай; б) Вузкая лясная
сцежка, зарослая густой травою, давяла нас да хаты лесніка; в) Абветраныя і
патрэсканыя рукі ад цяжкай працы бабуля ў час размовы хавала пад сталом; г)
Чакалі сваёй чаргі зжатыя і звезеныя снапы з поля; д) Бацька ніяк не мог
пазбыцца сумных дум, навеяных вялікай стратай.
8.Адзначце словазлучэнні з
дзеепрыметнікамі залежнага стану: а) прышыты гузік; б)
расшпіленая кашуля; в) пажоўклыя дрэвы; г) апалае лісце; д) апрацаваныя палі.
9.Адзначце дзеепрыметнікі, ад
якіх нельга ўтварыць кароткую форму: а) раскіданыя
рэчы; б) зарослая сцежка; в) пачарнелыя дошкі; г) пафарбаванае крэсла; д)
апусцелыя палеткі.
10.Адзначце пары слоў, у якіх
кароткія формы ўтвораны правільна: а) прагледжаныя –
прагледжаны; б) нарэзанае – нарэзана; в) правераны – праверан; г)
узнагароджаная – узнагароджана; д) пераплеценыя – пераплецена.
11.Адзначце сказы, у якіх
ужыты кароткія дзеепрыметнікі: а) На ўзвышаным месцы
за ваколіцай сяла пад старым раскідзістым дубам сядзіць князь; б) Драўлянае
крэсла пакрыта дываном; в) Вакол князя стаяць дружыннікі, узброеныя вялікімі
коп’ямі, шчытамі і мячамі; г) Князь апрануты ў дарагое адзенне з парчы, на
ім шмат жэмчугу і каштоўных камянёў; д)
Князь сурова маўчыць, а дабро ўжо складзена, вазы нагружаны.
12.Адзначце сказы, у якіх
дзеепрыметнікі выконваюць сінтаксічную ролю выказніка: а) Цягнік, які ішоў на Мінск, быў бітком набіты людзьмі; б) Праведзеныя
навуковымі экспедыцыямі раскопкі паказваюць, як жылі і чым займаліся нашы
продкі; в) Вялікія вокны друкарні напоўнены яркім святлом; г) Адразу ўражваюць
вырабы, вытканыя ці вышытыя рукамі вясковых майстроў; д) Вецер ірваў з
застрэшкаў салому, мяшаў з перамерзлым пяском снег.
13.Адзначце словазлучэнні, у
якіх не з дзеепрыметнікамі патрэбна
пісаць разам: а) абставіны (не) выяснены; б) (не) дапісанае
сачыненне; в) (не) дачытаная да канца кніга; г) (не) адпраўленае пісьмо; д)
(не) адталая зямля.
14.Адзначце сказы, у якіх
часціцу не (ня) з дзеепрыметнікамі
трэба пісаць разам: а) Нашы продкі браліся і за зброю,
калі трэба было абараняцца ад (не) прошаных ворагаў; б) На дне яра
зеленавата-сінімі плямамі пракідаецца зусім свежы, яшчэ (не) пераможаны снегам
лядок; в) Густы туман, (не) разагнаны ветрам, слаўся па зямлі белай завесай; г)
(Не) вычышчанае возера густа зарасло трыснягом, толькі перад самаю плацінаю быў
плёс; д) І (не) чапаная тайга засталася недзе там, за далёкімі краямі.
15.Адзначце сказы, у якіх
дзеепрыметнік выконвае сінтаксічную ролю азначэння: а)
Рунь на полі гэты год густа, цёмна закусцела, ляжала, як вывернуты калматы
кажух; б) Але так зроблена на гэтым свеце, што лес усё чуе, а поле ўсё бачыць;
в) Размашыста хімічным алоўкам на лістку напісана, каму грэбці сена, каму
падаваць, каму стагі вяршыць; г) А далей, у балотнай лагчыне, парослай алешнікам,
яшчэ адну плаціну даўным-даўно паставілі бабры; д) Густа ўслана лісцем крыніца
– на цёмным фоне яно глядзіцца вельмі ж хораша.
16.Адзначце сказы, у якіх
ужыты неўласцівыя сучаснай беларускай мове формы дзеепрыметнікаў: а) Непатрывожаная жнівеньская ноч усё кружыла над саламянымі стрэхамі
стоенай вёскі, як зацяты птах; б) Чуўся трэск узрываемых дошак; в) Пуста і
самотна каля анямеўшай хаты; г) Асветлены бяссоннымі ліхтарамі горада, блішчыць
гранітнай чырванню абеліск на брацкай магіле воінаў і партызан; д) Апошнія
хвіліны на зялёным полі палымнелі чырвоныя прамяні заходзячага сонца.
Дзеепрыметнік (тэставыя заданні, 7 клас) І варыянт
1.На аснове якіх прымет можна
сцвярджаць, што слова пажаўцелы з’яўляецца
дзеепрыметнікам? а) адказвае на пытанні які? б) абазначае прымету прадмета; в) мае прыстаўку па-; г) абазначае прымету прадмета паводле дзеяння.
2.Адзначце словазлучэнні
“дзеепрыметнік + назоўнік”: а) роўненькая дарога; б)
казачны домік; в) выраўненая лінія;
г) чарнявы хлопчык; д) счарнелая
дошка; е) перафарбаваны дом.
3.Абазначце словазлучэнні з
галоўным словам дзеепрыметнікам: а) засланы абрусам; б) чыста засланы; в) засланы ложак; г)
стомленая жанчына; д) вельмі
стомлены; е) пачырванелы ад сораму.
4.Адзначце сказы з
дзеепрыметнымі зваротамі: а) Жанчына стаяла каля стала, засланага белым
абрусам, налівала ў конаўку з вялікага гладыша малако; б) Гарачыня
неміласэрная: куды ні зірні – усё жоўтае, выпаленае сонцам; в) Цёмныя гмахі
камяніц з асветленымі вокнамі загароджвалі далягляд; г) Люблю хадзіць па ўсланых лісцем дарожках купалаўскага сквера; д) Праз завешанае коўдрай акно
прабіваліся першыя промні сонца.
5.Адзначце сказы, у якіх
дзеепрыметныя звароты трэба выдзеліць коскамі: а) На
таку ляжала прыкрытае саломай новае жыта; б)
Паляна акружаная з усіх бакоў цёмнай сцяной лесу млела ад гарачыні; в)
Прасеяныя скрозь іней сонечныя промні нясмела ўсплылі на шырокае крэсла; г)
Узрушаны і выведзены з раўнавагі старшыня грозна ўшчувае крыкуноў; д) Дзядзька Пракоп павязаны наўскасяк
ручніком вылез з-за стала амаль першым.
6.Адзначце сказы, у якіх
дзеепрыметныя звароты выдзелены коскамі правільна: а)
Маці выйшла на дарогу, асветленую першымі промнямі сонца; б) Над вершалінамі
соснаў, густа пасыпаных мяккім пушыстым снегам вісеў паветраны шар; в) Асіны і
вольхі, пераплеценыя знізу, галінамі задумліва глядзяцца ў ціхую ваду; г) За далёкім, засланым сінім туманам
лесам высокімі купаламі праглядвалася царква; д) Цішынёй і бязлюддзем веяла ад вуліцы, ахутанай шэрай асенняй
смугой.
7.Адзначце сказы, у якіх
дапушчаны памылкі ва ўжыванні дзеепрыметных зваротаў: а)
Паветра, густа настоенае пахамі зямлі і агарода, навісла над зямлёй; б) Зарослая алея травою давяла мяне да
самай агароджы; в) З сумам хлопец
праводзіў вачыма нахіленае сонца на захад; г) Нясмела ўставала з-за лесу
ахутанае шэраю дымкаю сонца; д) Ціха
шалясцелі на ветры высахлыя лісты даўно ўжо.
8.Адзначце словазлучэнні з
дзеепрыметнікамі незалежнага стану: а) засеянае з
восені поле; б) зарослая травой
сцежка; в) на адрамантаванай машыне; г)
пасівелыя валасы; д) куплены да свята падарунак.
9.Адзначце дзеепрыметнікі, ад
якіх можна ўтварыць кароткую форму: а) прачытаная кніга; б)
асірацелыя дзеці; в) парыжэлыя стагі; г)
засеянае поле; д) апранутая сукенка.
10.Адзначце пары слоў, у якіх
кароткія формы ўтвораны правільна: а) закончанае – закончана; б) напоўненыя – напоўнены; в) адкрыты –
адкрыт; г) перапраўленыя – перапраўлена; д)
абсталяваная – абсталявана.
11.Адзначце сказы, у якіх
ужыты поўныя дзеепрыметнікі: а) За траншэямі блізка пачынаўся негусты,
увесь пасечаны алешнік; б) Белыя валокны сонейкам заліты, вольны ім дарогі,
сцежкі ім раскрыты; в) Дбайна
ўзрошчаныя клёны, сосны, звонкія, як сталь, туга звязаныя ў згоны, без канца
плывуць удаль; г) Асветлены і
абагрэты сонцам лес пазіраў зусім-такі весела; д) Жыта на полі зжата і звезена,
авёс і ячмень сабраны.
12.Адзначце сказы, у якіх
дзеепрыметнікі выконваюць сінтаксічную ролю выказніка: а) Над ціхай стомленай вёскай вісіць шчодра зорнае неба і самотны,
сарамлівы маладзік; б) Цяпер
выходзіла, што шлях той закрыты; в)
Мяцеліца сцелецца, кружыць, звонам сцюдзёным наліты прастор; г) Цішынёй і
бязлюддзем павеяла ад гарадка, ахутанага асенняй смугой; д) Цяжка трапіць туды ў такую пару: прасёлкавая дарога занесена
снегам, машыны з калгаса ходзяць рэдка.
13.Адзначце словазлучэнні, у
якіх не з дзеепрыметнікамі патрэбна
пісаць разам: а) яшчэ (не) вывучаныя ўрокі; б) (не) разгледжанае пытанне; в) (не) прыкрытая хлусня; г) кашуля
(не) зашпілена; д) (не) затаптаныя
сляды.
14.Адзначце сказы, у якіх
часціцу не з дзеепрыметнікамі трэба
пісаць асобна: а) У сціплым цёмным касцюме з белым
каўнерыкам, з (не) пакрытай галавой, яна заўсёды спяшалася і знікала за
дзвярыма школы; б) І ўжо дарослым
чалавекам ён неспакойна спаў у месячную ноч, калі вокны былі добра (не)
завешаны; в) Буйныя, душыстыя,
пэўна, (не) таптаныя нагой чалавека, узгадаваныя вялікай шчодрасцю прыроды
мільёны кветак пераліваліся ўрачыстай чырванню; г) Пры яме ляжалі амаль
сатлелыя кроквы, рэшткі зрубаў, было там і некалькі (не) скарыстаных
бёрнаў-калод; д) Была вясна, і на
градах, яшчэ (не) полатых, было пуставата.
15.Адзначце сказы, у якіх
дзеепрыметнік выконвае сінтаксічную ролю азначэння: а)
На гэтых садах калышуцца птушкі райскія – пер’е іх як брыльянтамі ўсыпана і
дыяментамі; б) Вада нечакана вывела
бабра да лагчыны, парослай маладымі кустамі лазняку; в) Па гэтай канаве стары бабёр дайшоў да большай вады з зарослай
травою берагамі; г) Магутным артылерыйскім агнём і частымі налётамі авіяцыі
разгромлены важнейшыя камунікацыі праціўніка; д) Дарожкай, што ўсыпана баравым
пяском і вяла да заставы, паволі ішла старая жанчына.
16.Адзначце сказы, у якіх
ужыты неўласцівыя сучаснай беларускай мове формы дзеепрыметнікаў: а)
Як толькі ўспыхнуў агеньчык, з мора пачуўся заглушаемы шумам хваль працяглы
свіст; б) Вецер сціх, і ўгрэтае за дзень паветра, напоенае густымі пахамі хвоі,
навісла шызаватай смугой; в) Дрэмле абсаджанае лесам адвечным, цінай засланае
возера ў лесе; г) Каля масткоў на
чыгунцы стаяў вясёлы гоман звонкіх кропель, сцякаючых у ажыўшыя рачулкі і
ручайкі; д) Чырвонаармеец узяў
сабаку на павадок і паказаў след прайшоўшага з гадзіну таму назад чалавека.
Дзеепрыметнік (тэставыя заданні, 7 клас) ІІ варыянт
1.На аснове якіх прымет можна
сцвярджаць, што слова прачытаны з’яўляецца
дзеепрыметнікам? а) адказвае на пытанні які? б) абазначае прымету прадмета; в) мае прыстаўку пра-; г) абазначае прымету прадмета паводле дзеяння.
2.Адзначце словазлучэнні
“дзеепрыметнік + назоўнік”: а) жаўтаватая фарба; б) пафарбаваны стол; в) пусты пакой; г) апусцелыя палеткі; д) пажаўцелы ліст; е) адрамантаваны тэлевізар.
3.Абазначце словазлучэнні з
галоўным словам дзеепрыметнікам: а) напісаная кніга; б) напісаная вядомым пісьменнікам; в) напісаная даўно; г) патрывожаны стукам; д) патрывожаны
чалавек; е) пачарнелы ад дажджу.
4.Адзначце сказы з
дзеепрыметнымі зваротамі: а) Над вершалінамі хвоі
ўгары лёгка слізгаў вышчарблены маладзік месяца; б) Краявіды Пінскага Палесся, залітыя святлом вераснёўскага сонца,
захаплялі Лабановіча сваімі неабсяжнымі прасторамі; в) Юзік узяў люстэрка і глядзіцца, зачэсвае валасы, расчэсвае вусы
і даўно стрыжаную бараду; г) Раззлаваны зубр надзвычай хуткі і ярасны, можа
накінуцца нават на чалавека; д) Там
бабёр знайшоў на запруджанай паводкаю канаве многа трыснягу, рагозніку і травы.
5.Адзначце сказы, у якіх
дзеепрыметныя звароты трэба выдзеліць коскамі: а) Пясчаны шлях насыпаны ўздоўж
чыгункі вядзе ў лес і ў мястэчка; б) Не расшпільваючы кажушка, Рыбак паныла
апусціўся на зляжалую ад сырасці салому; в)
Думкі закінутыя ў душу Лабановіча нелегальнай брашурай не давалі яму спакою; г) Над Прыпяццю сінее лес, адтуль нясе
густым водарам сатканым з пахаў хвоі, прэлай зямлі, грыбоў і багуну; д) Пабітая
на калдобіны вуліца ў гэтым месцы як бы разгаліноўваецца, атрымліваецца дзве
вуліцы.
6.Адзначце сказы, у якіх
дзеепрыметныя звароты выдзелены коскамі правільна: а)
Абсаджаная ліпамі з абодвух бакоў, алея вяла да самага будынка; б) Лес, асветлены і абагрэты ранішнім
сонцам, пазіраў вельмі весела і прыветна; в) На зямлю ліліся сатканыя са звону
срэбных струн, з булькання лясных ручайкоў, з шолаху красак, чароўныя мелодыі; г) З хаты выйшла маці, руплівая,
працавітая, заўсёды заклапочаная жанчына; д) Над наваколлем, асветленым
ласкавым, шчодрым сонцам паветра аж свіцілася.
7.Адзначце сказы, у якіх
дапушчаны памылкі ва ўжыванні дзеепрыметных зваротаў: а)
Сонца надоўга застыла, быццам спыненае рукой нечай уладнай; б) Вузкая лясная
сцежка, зарослая густой травою, давяла нас да хаты лесніка; в) Абветраныя і патрэсканыя рукі ад
цяжкай працы бабуля ў час размовы хавала пад сталом; г) Чакалі сваёй чаргі зжатыя і звезеныя снапы з поля; д) Бацька
ніяк не мог пазбыцца сумных дум, навеяных вялікай стратай.
8.Адзначце словазлучэнні з
дзеепрыметнікамі залежнага стану: а) прышыты гузік; б) расшпіленая кашуля; в) пажоўклыя
дрэвы; г) апалае лісце; д)
апрацаваныя палі.
9.Адзначце дзеепрыметнікі, ад
якіх нельга ўтварыць кароткую форму: а) раскіданыя
рэчы; б) зарослая сцежка; в) пачарнелыя дошкі; г) пафарбаванае
крэсла; д) апусцелыя палеткі.
10.Адзначце пары слоў, у якіх
кароткія формы ўтвораны правільна: а) прагледжаныя – прагледжаны; б) нарэзанае – нарэзана; в) правераны –
праверан; г) узнагароджаная –
узнагароджана; д) пераплеценыя – пераплецена.
11.Адзначце сказы, у якіх
ужыты кароткія дзеепрыметнікі: а) На ўзвышаным месцы
за ваколіцай сяла пад старым раскідзістым дубам сядзіць князь; б) Драўлянае крэсла пакрыта дываном; в)
Вакол князя стаяць дружыннікі, узброеныя вялікімі коп’ямі, шчытамі і мячамі; г) Князь апрануты ў дарагое адзенне з
парчы, на ім шмат жэмчугу і каштоўных
камянёў; д) Князь сурова маўчыць, а
дабро ўжо складзена, вазы нагружаны.
12.Адзначце сказы, у якіх
дзеепрыметнікі выконваюць сінтаксічную ролю выказніка: а)
Цягнік, які ішоў на Мінск, быў бітком набіты людзьмі; б) Праведзеныя навуковымі
экспедыцыямі раскопкі паказваюць, як жылі і чым займаліся нашы продкі; в) Вялікія вокны друкарні напоўнены
яркім святлом; г) Адразу ўражваюць вырабы, вытканыя ці вышытыя рукамі вясковых
майстроў; д) Вецер ірваў з застрэшкаў салому, мяшаў з перамерзлым пяском снег.
13.Адзначце словазлучэнні, у
якіх не з дзеепрыметнікамі патрэбна
пісаць разам: а) абставіны (не) выяснены; б) (не) дапісанае сачыненне; в) (не)
дачытаная да канца кніга; г) (не)
адпраўленае пісьмо; д) (не) адталая
зямля.
14.Адзначце сказы, у якіх
часціцу не (ня) з дзеепрыметнікамі
трэба пісаць разам: а) Нашы продкі браліся і за зброю, калі трэба
было абараняцца ад (не) прошаных ворагаў; б) На дне яра зеленавата-сінімі
плямамі пракідаецца зусім свежы, яшчэ (не) пераможаны снегам лядок; в) Густы
туман, (не) разагнаны ветрам, слаўся па зямлі белай завесай; г) (Не) вычышчанае возера густа зарасло
трыснягом, толькі перад самаю плацінаю быў плёс; д) І (не) чапаная тайга засталася недзе там, за далёкімі краямі.
15.Адзначце сказы, у якіх
дзеепрыметнік выконвае сінтаксічную ролю азначэння: а)
Рунь на полі гэты год густа, цёмна закусцела, ляжала, як вывернуты калматы
кажух; б) Але так зроблена на гэтым свеце, што лес усё чуе, а поле ўсё бачыць;
в) Размашыста хімічным алоўкам на лістку напісана, каму грэбці сена, каму
падаваць, каму стагі вяршыць; г) А
далей, у балотнай лагчыне, парослай алешнікам, яшчэ адну плаціну даўным-даўно
паставілі бабры; д) Густа ўслана лісцем крыніца – на цёмным фоне яно глядзіцца
вельмі ж хораша.
16.Адзначце сказы, у якіх
ужыты неўласцівыя сучаснай беларускай мове формы дзеепрыметнікаў: а) Непатрывожаная жнівеньская ноч усё кружыла над саламянымі стрэхамі
стоенай вёскі, як зацяты птах; б)
Чуўся трэск узрываемых дошак; в)
Пуста і самотна каля анямеўшай хаты; г) Асветлены бяссоннымі ліхтарамі горада,
блішчыць гранітнай чырванню абеліск на брацкай магіле воінаў і партызан; д) Апошнія хвіліны на зялёным полі
палымнелі чырвоныя прамяні заходзячага сонца.
Комментариев нет:
Отправить комментарий